Политика
Экономика и бизнес
Общество
В мире
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Авто
Спорт
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930311234

  • Сегодня читают
  • Сегодня читают

Кругозор


Сергей Балай,

Для таго, каб адправіцца калядаваць, патрэбны добры настрой, каза, міханоша, некалькі аднадумцаў. Ужо 20 год сябры гісторыка-культурнага клуба «Княжыч» з Наваполацка калядуюць па вёсках Полаччыны. Гэтым разам калядоўшчыкі наведалі Варонічы, што ў Полацкім раёне.

Фото: Сергей Балай, TUT.BY

«Каляда ідзе, казу вядзе, шчасце й радасць нясе!» — нават мароз у 15 градусаў не псуе святочнага настрою, і калядоўшчыкі стараюцца не абмінуць аніводнай хаты.

Фото: Сергей Балай, TUT.BY

«Раней лічылася, калі калядоўшчыкі не зайшлі ў хату, то будзе бяда ўвесь год, — распавядае бабуля, да якой завіталі калядоўшчыкі з «Княжычу». — Гаспадары выходзілі на вуліцу, каб адарыць калядоўшчыкаў і паглядзець на вясёлую казу, якая выводзіць з дома любую бяду на ўвесь наступны год".

Фото: Сергей Балай, TUT.BY

«Гогого, каза, гого, шэрая, дзе рожкі дзела, на соль праела!». Каза, што ідзе разам з калядоўшчыкамі, танчыць для гаспадароў, забаўляецца з дзецьмі, а потым стомленая падае на падлогу. Каб каза паднялася, трэба яе пачаставаць кавалкам сала або цукеркамі. Шчодрыя гаспадары могуць пачаставаць і чаркай.

Фото: Сергей Балай, TUT.BY

«Княжыч» займаецца аднаўленнем традыцыйных беларускіх святаў ужо 20 гадоў і каляды — адзін з самых ўлюбёных абрадаў сяброў клуба. Звычайна калядоўшчыкі прыязджаюць у вёску, апранаюць калядныя строі і проста ідуць па вуліцы, спяваючы калядныя песні і заходзячы ў хаты.

Фото: Сергей Балай, TUT.BY

Фото: Сергей Балай, TUT.BY

Танцы з казой — забава і для гаспадароў, і для калядоўшчыкаў. За добры настрой можна аддзячыць гасцей чым-небудзь смачным.

Фото: Сергей Балай, TUT.BY

Дзень выдаўся марозным, але сонечным, і прайсціся па зімовай вёсцы з каляднымі песнямі — адно задавальненне!

Фото: Сергей Балай, TUT.BY

«Ай, мая козанька легла спаці, ай, мая козанька ня можа ўстаці! Трэба што даці, мо кілбасы, а мо кавалак сала, каб каза ўстала!" — спяваюь калядоўшчыкі, каб гаспадары хутчэй паднялі казу на ногі якім небудзь пачастункам.

Фото: Сергей Балай, TUT.BY

Фото: Сергей Балай, TUT.BY

Нават калі гасцей не чакалі, калядоўшчыкаў запрашаюць у хаты ці выходзяць на двор, каб самім прыняць удзел у калядаванні. Не бывае двух аднолькавых калядаванняў, лічуць удзельнікі «Княжыча», і кожны гаспадар сустракае па-свойму, але ў хату не пускаюць вельмі рэдка, звычайна, калі там спіць малое дзіця. Падчас аднаго з калядаванняў гаспадар дагнаў калядоўшчыкаў і запрасіў у хату. Кажа, хоць сам і каталік, але не хоча каб Каляда абмінула яго.

Фото: Сергей Балай, TUT.BY

Продкі лічылі, што калі весела пачаць год, то і пройдзе ён весела!

Фото: Сергей Балай, TUT.BY

Каза траціць шмат энергіі на танцы ды карагоды, таму калі гаспадары прапануюць падсілкавацца, звычайна не адмаўляецца.

Фото: Сергей Балай, TUT.BY

Шмат для каго з людзей сталага ўзросту Каляды — гэта магчымасць прыгадаць сваю маладосць, калі свята было такім жа абавязковым, як сёння Новы год.

Фото: Сергей Балай, TUT.BY