Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
Общество
В мире
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2829301234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    2627282930311

Кругозор


Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі,

26 лістапада спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча — аднаго з самых яркіх і самабытных прадстаўнікоў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя, таленавітага паэта, празаіка, публіцыста, драматурга, кінасцэнарыста, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа.

Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Уладзімір Караткевіч, 1964 год.

Даследчыкі творчасці Уладзіміра Караткевіча лічаць яго заснавальнікам беларускай гістарычнай літаратуры. Па яго сцэнарыях знятыя мастацкія і дакуметальныя фільмы, пастаўлены спектаклі на радыё і ў тэатры. Паводле лібрэта пісьменніка кампазітарам Дзмітрыем Смольскім напісана опера «Сівая легенда». Да таго ж аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха» лягла ў аснову аднайменнай оперы Уладзіміра Солтана. Творы пісьменніка перакладзены на многія мовы свету.

Караткевіч з маленства вылучаўся пэўнымі літаратурнымі, мастацкімі і музычнымі здольнасцямі. Па ўспамінах маці, у тры з паловай гады навучыўся чытаць, ў шэсць — ужо спрабаваў складаць вершы, а крыху пазней пісаў апавяданні і аздабляў іх малюнкамі.

Часам прэзентаваў малюнкі і сваім сябрам: хлопцам — пераважна з выявай марскіх баёў, а дзяўчатам — кветкі. Аднойчы намаляваў сваіх аднакласнікаў у выглядзе розных звяркоў, якія сядзелі за партамі, пры гэтым здолеў трапна перадаць індывідуальныя асаблівасці і характары вучняў.

Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Уладзімір Караткевіч, 1950 год.

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі ў асабістым фондзе Уладзіміра Караткевіча захоўваюцца дакументы, якія з’яўляюцца сведкамі яго шматграннага таленту. Акрамя асноўнага прызвання — ствараць цікавыя, высокамастацкія творы, ён быў выдатным апавядальнікам, акцёрам, спеваком, мастаком.

Рыгор Барадулін адзначаў, што мастак Караткевіч мог бы спаборнічаць нават з пісьменнікам Караткевічам, які, на яго думку, бездакорна валодаў лініяй і кампазіцыяй, некалькімі штрыхамі мог улюбёна-рамантычна ці здзекліва-гратэскава перадаць характар.

Мастацкая спадчына Караткевіча змяшчае партрэтныя замалёўкі, малюнкі на гістарычныя тэмы, ілюстрацыі да ўласных твораў, сяброўскія шаржы, выкананыя алоўкам, чарнілам, тушшу.

Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнкі, 1950-я гады.
Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнкі, 1950-я гады.

Амаль усе чарнавікі і аўтографы вершаў 1950-х гадоў маюць на палях малюнкі пісьменніка. Ён будзе нешта накідваць чарнілам у падарожных нататках, лісты заканчваць эмацыянальным малюнкам, асабліва, калі не будзе хапаць слоў, каб выказаць сваё стаўленне да падзеі.

Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнкі на палях рукапісаў вершаў «N.N., назвавшему белорусов «варварами», «Балада пра паўстанца Ваўкалаку», «Бабіна лета», 1955 год.
Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнкі часоў вучобы ў Кіеўскім дзяржаўным універсітэце, 1950-я гады.
Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнкі на палях рукапісаў вершаў «Стары папірус», «Заяц варыць піва», 1955 год.

У інтэрв'ю «Любую справу рабіць хвацка» Караткевіч так апісваў пачатак працы над тым ці іншым творам: «Калі я ведаю аб чым пісаць, я ведаю і як пісаць. Таму ў мяне практычна няма чарнавікоў. Ёсць толькі накіды сюжэта. Накіды гэтыя падобныя на галаваломку, сам чорт нагу зломіць. Там усё: героі, абстаноўка, планы месца дзеяння, жыллё дзейных асоб аж да таго, што відаць з кожнага акна, падрабязныя біяграфіі герояў (яны пасля не ўвойдуць у твор, але, ведаючы іх, я ведаю, як будзе паводзіць сябе чалавек у самых складаных абставінах), манеры герояў, іхнія ўчынкі і іншыя дэталі. Абдумаю як след — сядаю за стол».

Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Уладзімір Караткевіч падчас знаходжання на Ціхаакіянскім флоце, 1965 год. У выніку паездкі з’явілася аповесць «Чазенія».

Калі працаваў над аповесцямі «Дзікае паляванне караля Стаха» і «Чазенія», Караткевіч зрабіў планы мясцовасцей, дзе разгортваліся падзеі.

Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Планы месцовасцей, дзе разгортваліся падзеі ў аповесцях «Чазенія» і «Дзікае паляванне караля Стаха», 1950−1960-я гады.

Рукапіс рамана «Каласы пад сярпом тваім» пісьменнік аздобіў уласным малюнкам, змясціўшы яго на адвароце першай старонкі.

Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнак на адвароце першай старонкі рукапісу рамана «Каласы пад сярпом тваім» і аўтограф першай старонкі рамана, 1960-я гады.

Цікавыя замалёўкі, што перадаюць пэўныя рысы характараў герояў, пісьменнік зрабіў на палях тэксту пры абмеркаванні п’есы «Кастусь Каліноўскі».

Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнкі на палях запісаў, зробленых пры абмеркаванні п’есы «Кастусь Каліноўскі», 1963 год.

Сярод велізарнай творчай спадчыны Караткевіча — шматлікія варыянты сцэнарыяў мастацкіх і дакументальных фільмаў, якія з’яўляюцца сведкамі кінематаграфічнай дзейнасці пісьменніка. Большасць з іх маюць каментары і малюнкі, зробленыя падчас бясконцых абмеркаванняў на рэдакцыйных саветах.

Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнкі на палях запісаў, зробленых пры абмеркаванні сцэнарыя мастацкага фільма «Гнеўнае сонца», 1963 год.
Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнкі на палях запісаў, зробленых пры абмеркаванні сцэнарыя мастацкага фільма «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», 1965 год.

Часам, пры рабоце з перакладчыкамі, каб растлумачыць той ці іншы незразумелы выраз, Караткевіч выкарыстоўваў графічныя сродкі — лягчэй было паказаць, чым перадаць словамі.

Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнкі ў лістах да латышскай літаратуразнаўцы, перакладчыцы Мірдзы Абала. 1972, 1973 гады.

Шмат замалёвак, шаржаў і закончаных сюжэтных малюнкаў — на старонках запісных кніжак і блакнотаў Караткевіча. Яны ўтрымліваюць надзвычай цікавы і разнастайны матэрыял для даследчыкаў творчасці гэтага неардынарнага чалавека: нататкі аб асабістых уражаннях ад шматлікіх вандровак па розных кутках Беларусі і замежжа, накіды вершаў, запісы творчага характару, планы на будучыню, дзённікавыя запісы.

Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнкі на старонках запісных кніжак, 1950-я гады.
Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнкі на старонках запісных кніжак, 1952−1963 гады.

Вялікую цікавасць уяўляюць мастацкія, самадастатковыя эцюды Караткевіча, намаляваныя на асобных аркушах і пазначаныя крыптанімам «УК».

Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнкі, 1950-я гады.
Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнак, 1948 год. На адвароце Уладзімірам Караткевічам пазначана: «Маляваў, калі было год 18».
Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнкі, 1950−1960-я гады.
Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Аўтапартрэт (1966 год) і малюнак (1975 год).
Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнкі, 1950−1960-я гады.

Караткевіч меў шмат сяброў і знаёмых, многім з іх ён дасылаў самаробныя красамоўныя віншавальныя паштоўкі, пісьмы з сяброўскімі шаржамі.

Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнкі ў лістах да Янкі Брыля, 1962 і 1964 гады.
Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнкі на паштоўках да Янкі Брыля. 1970-я гады.
Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнак у лісце да латышскага паэта і перакладчыка Ераніма Стулпана, 1963 год.
Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Малюнкі на паштоўках да Максіма Лужаніна і яго жонкі, 1970-я гады.

Чароўны свет літаратурнай спадчыны пісьменніка Караткевіча заўсёды як магніт прыцягваў да сябе шырокае кола чытачоў. Думаецца, што і Караткевіч-мастак не ў меншай ступені будзе прывабным для прыхільнікаў яго таленту.

Фота: аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі
Уладзімір Караткевіч, 1976 год.

Матэрыял падрыхтавалі Таццяна Жук і Марына Ліс, навуковыя супрацоўнікі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі.

Чытайце таксама:

Рукапісы не гараць. Лёс беларуса, які чатыры разы прымаў удзел у сесіях Генеральнай Асамблеі ААН

«Рукапісы не гараць». Знакаміты беларус, які пераклаў для латышоў «Паўлінку»

«Рукапісы не гараць». Як знакамітага вучонага пазбавілі партбілета і прынялі да ўдзелу ў вытворчасці шампанскага

«Рукапісы не гараць». Як знакаміты беларускі празаік Алесь Пальчэўскі жыў з верай у справядлівасць

«Рукапісы не гараць». Гісторыя жыцця беларуса, які прайшоў ссылку і стаў знакамітым фізіёлагам


Комментарии с форума

  • lips_wg 26 ноября 2015 в 21:04 из Беларуси

    На адным з малюнкау - план замка. Пэуна такiм уяуляу замак Караткевiч у месцы злiяння Друцi i Дняпра у Рагачове. А там сапрауды быу калiсьцi замак i Караткевiч там бывау. Месца наогул выдатнае: з узгорка адкрываюцца прыгожыя краявiды, глядзiш навокал i легка здагадваеш планiроуку замка: вось тут быу роу, i тут быу роу, а там уязныя вароты, а там падым- ны мост i усе так арганiчна з Дняпром i Друццю... Разумна продкi выбралi месца для замка. Там трэба пабываць. У тым лiку каб лепей разумець Караткевiча.

  • vit1963 26 ноября 2015 в 21:55 из Беларуси

    Вось так заўсёды здараецца. Калі чалавек таленавіты, так заўжды ў некалькіх накірунках..

  • spksfans 26 ноября 2015 в 23:07 из Беларуси

    «На Беларусі Бог жыве» - Так кажа мой просты народ. Тую праўду сцвярджае раса ў траве І адвечны зор карагод. Тую праўду сцвярджае Упартасць хваль, І продкаў запавет, І мовы залатая сталь, І нашых дум сусвет. Тую праўду сцвярджае Ўсё зноў і зноў Ўсім лёсам, - Няхай спакваля, - У хмарах дубоў, У вясёлках агнёў Купальская наша зямля. І няхай давядзе мне Іншая кроў, Што брашу, Як сабачы сын, - А няма нідзе Вярнейшых сяброў І прыгажэйшых жанчын. Гэта край раскрытых душ і дзвярэй, Гэты край - Твой дом і сабор... Ў нас дваццаць з лішнім тысяч рэк, Адзінаццаць тысяч азёр. Нам ёсць што піць, З падмосткаў ліць, Чым палі свае акрапіць, А як давядзе, то ёсць нам дзе І ворага ўтапіць. І тая памяць жыве не ў царкве, А ў кожнай жыве галаве: «На Беларусі Бог жыве...» - І хай сабе жыве. А калі ён шле на нас кару і гнеў, - Ну што ж, - мы з ім свае: Ў вяршыні самых гонкіх дрэў Маланка з неба б'е. У вяршыні маленькіх і ніцых дрэў Маланка ніколі не б'е. І пра тое кожны пяе салавей Росным кветкам у роднай траве: «На Беларусі Бог жыве», - І няхай да веку жыве.

  • Ruslanzima 26 ноября 2015 в 23:08 из Беларуси

    Малюнкі такія дынамічныя і жывыя! таленавіты чалавек - таленавіты ва ўсім. З днём нараджэння, любімы паэт і пісьменнік!

  • dobrymole 27 ноября 2015 в 00:49 из Беларуси

    Добра. Может именно талант Короткевича примирит змагаров и стабилов ?

  • ry75 27 ноября 2015 в 08:54 из Беларуси

    jend (26.11.2015 20:50) писал(a):
    Дзяўчына пад дажджом. Караткевіч. 1956 г. Адкуль ведаў?
    На час напісання верша мінула 11 гадоў з трагедыі ў Хірасіме і Нагасакі, выпрабаванні ядзернай зброі праводзіліся паўсюдна, моц зарадаў і колькасць боегаловак расла, і гэта, зразумела, непакоіла большую частку грамадства. Але, па воле сумнага року, трагічнае прадказанне твора збылося значна пазней на радзіме аўтара.

  • stas67 27 ноября 2015 в 15:11 из Великобритании

    Ён "падарыў" мне Беларускую Мову! Дзякуй вялікі.