Пакуль большасць толькі разважае пра тое, як захаваць нацыянальную культуру, некаторыя сапраўды гэта робяць
06.12.2004, 9:58 Культура
Некальі тыдняў таму ў Сеціве з’явілася асабістая старонка
85-гадовай бабулі, жыхаркі вёскі Добрая Горацкага раёна Магілёўшчыны. Такі падарунак да дня народзінаў Марыі Андрэеўне Нябеснай зрабіў яе ўнук 26-гадовы эканаміст і вэб-дызайнер Павел Няхаеў. На сайце змешчаныя ўспаміны Марыі Андрэеўны пра калектывізацыю, вайну ды іншыя падзеі, а таксама песні, прымаўкі і тлумачальны слоўнічак мясцовай гаворкі.
Праца над праектам пачалася ўлетку, прычым сайт цалкам зроблены адным чалавекам - Паўлам. Марыя Андрэеўна яшчэ не бачыла сайта, але ідэю ўхваліла.
Праект будзе развівацца. У планах аўтара - стварэнне 3D-падарожжа па тыповай беларускай хаце.










