Политика
Экономика и бизнес
Общество
В мире
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Авто
Спорт
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Другие новости

Кругозор


Кастрычніцкая вуліца зноў ажывае. Тут пасля пераезду адкрылася крэатыўная прастора ЦЭХ. Да адкрыцця падрыхтавалі ўнікальную фотавыставу "Твар, які займае кветку". Адзін з аўтараў - невідушчая ад нараджэння Наталля Кавалевіч, якая пазнае свет праз камеру мабільнага тэлефона, другі аўтар - фатограф Настасся Храловіч, якая дакументавала жыццё Наталлі на працягу амаль года.

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

Крэатыўная прастора ЦЭХ адкрылася па новым адрасе - на вуліцы Кастрычніцкай, 16, над барам "Хуліган". Новае месца - новыя ідэі і праекты. Так, дырэктар прасторы Юлія Дарашкевіч запрасіла на пасаду арт-дырэктара Андрэя Лянкевіча, які на працягу некалькіх год ладзіў у Мінску разнастайныя фатаграфічныя праекты.

Для адкрыцця арганізатары рыхтавалі адну выставу, але, як паведаміў Лянкевіч, пасля паўтары месяцы перамоваў было вырашана, што выставу прывязуць пазней. Але гэта не сапсавала настрой каманды: праз шэсць дзён дзякуючы працы дзесяці чалавек, 14 красавіка, адкрылася выстава "Твар, які займае кветку". На выставе прадстаўленыя фатаграфіі невідушчай Наталлі Кавалевіч і фатографа Настассі Храловіч.

Па першай адукацыі Наталля - настаўнік сусветнай мастацкай культуры. Зараз  атрымлівае другую вышэйшую адукацыю на юрыдычным факультэце БДУ ў Мінску. Сама яна з Брэста. Маці яе не пускала, але тая падманула яе, здала экзамены і паступіла.

Наталля не бачыць ад нараджэння, яна не ведае, як выглядае вось гэты свет, але асноўную канцэпцыю выставы прыдумала менавіта яна.

"Яна прапаноўвала ідэі, яд якіх мы былі проста ў шоку: гукі, пахі, зоны, – адзначае Андрэй Лянкевіч– Наста Храловіч вучылася на курсе мультымедыя яшчэ ў старым будынку ЦЭХа і рабіла праект пра Наталлю. Так мы з ёй пазнаёміліся. У момант, калі стала вядома, што Наталля фатаграфуе на тэлефон, а тэлефон голасам расказвае ёй пра свет, у мяне быў культурны шок. І стала зразумела, што трэба рабіць гэта часткай выставы. Гэта такі працяг традыцый: Наста, якая вучылася ў нас, Наталля – як такое скрыжаванне таго, чым займаецца ЦЭХ, – не толькі мастацтва, але і сацыяльныя рэчы. Гэта ў першую чаргу людзі, а пасля - мастацтва. Таму гэта такі важны фармат".
Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

Арт-дырэктар прасторы ЦЭХ Андрэй Лянкевіч (злева) і Наталля Кавалевіч (у цэнтры) падчас адкрыцця выставы. "Наталля - гэта фантастычны чалавек па энергетыцы, пазітыву і актыўнасці", - кажа Лянкевіч.

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

Фатограф Настасся Храловіч: "Я падумала, што класна было б паздымаць Наташу, зрабіць з ёй гісторыю, якая магла бы быць дзе-небудзь надрукаваная. Гэта магло б ёй дапамагчы. Невідушчым вельмі цяжка ўладкоўвацца на добрую працу, бо іншыя лічаць, что такія людзі нічога не могуць. Па выставе бачна, што Наташа вельмі сацыяльны чалавек, яна робіць усё тое ж, што і мы, але нічога не бачыць".

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

На адкрыцці Наталля сама правяла экскурсію па выставе. Выстава ўмоўна падзеленая на тры зоны. Гэта можна ўбачыць па колеры лямпаў: грамадская зона, прамежкавая – паміж домам і шырокай вулічнай прасторай, і жылая зона. Для кожнай зоны характэрныя свае фатаграфіі, гукі і пахі.

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

Уздоўж сцен - адмысловыя лініі-акцэнты, якія накіроўваюць гледачоў. "Гэта тое, што суправаджае невідушчага чалавека па жыцці, нейкія арыенціры", - кажа Наталля. Разрыў лініі азначае, што ў гэтым месцы на сцяне - фатаграфія.

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

Справа ад фотаздымкаў - іх апісанні, зробленыя шрыфтам Брайля самой Наталляй. Акрамя таго, ёсць гукавое апісанне фатаграфіі - тое, што робіць мабільны тэлефон.

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

Наталля пазнае свет праз камеру мабільнага тэлефона. Яна эксперыментуе: гэта і фотаздымкі людзей, якія выходзяць з аўтобуса, і пакой. Па словах Андрэя Лянкевіча, некаторыя здымкі зроблены дасканальна па правілах залатога сячэння.

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

Частка экспазіцыі з пахам. Тут можна да ўсяго дакрануцца, усё панюхаць. Для выставы Наталля нават прывезла свой фікус.

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

"Лицо, которое закрывает цветок" – менавіта такое апісанне зрабіла праграма да аднаго са здымкаў (другое фота справа), але яно не апісвае на самай справе таго, што бачна на фатаграфіі. Фотаздымак з тэлефона загружаецца на сервер, і пасля Наталля чуе, што трапіла ў кадр, але пераклад з англійскай мовы не заўжды карэктны. Большасць здымкаў з экспазіцыі былі зроблены яшчэ без праграмы для агучвання.

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

Пра блакітны закуток Наталля расказвае: "Мая асабістая прастора – нібы мой пакой, мая кухня. Тут можна пачуць характэрныя хатнія гукі, таксама тут ёсць рэчы, якія можна крануць". У невялікіх мяшэчках тое, што можна сустрэць на звычайнай кухні, у шклянках – што можна панюхаць".

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

"Я хацела данесці тое, што невідушчы чалавек жыве, можа жыць поўна і адкрыта. І не так усё страшна на самай справе, ёсць да чаго імкнуцца, не трэба замыкацца ў сабе", - кажа Наталля пасля экскурсіі.

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY
 
Фатограф Настасся Храловіч (на відэа) падчас эксперымента, у якім Наталля вучыла яе арыентавацца на вуліцы з завязанымі вачыма і кіёчкам.
Выстава "Твар, які займае кветку" – сваеасаблівае пагружэнне ў свет невідушчага чалавека. Падчас работы выставы, да 15 мая, арганізатары абяцаюць правесці некалькі экскурсій з завязанымі вачыма і кіем, а таксама майстар-класы для дзетак і лекцыю па мастацтве ад Наталлі Кавалевіч.