Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Кругозор


10 сакавіка сталі вядомы найлепшыя беларускія альбомы, музыкі і групы 2014 года па версіі Experty.by. Альбомам года прызнаны Thou гурта Port Mone, які таксама атрымаў прыз вялікага журы, народных экспертаў і стаў найлепшым інструментальным альбомам года.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Пераможца ў намінацыі "Альбом года" атрымаў рэкламна-інфармацыйную падтрымку сольнага канцэрта ад генаральнага партнёра мерапрыемства інтэрнэт-правайдэра "Атлант Тэлекам".

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Гурт Port Mone. Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Найлепшым дэбютным, беларускамоўным і адначасова рок-альбомам прызнан "Прадмова" гурта Tonqixod. Гурт таксама атрымаў прыз штатных экспертаў. Выканаўцы найлепшага беларускамоўнага альбома атрымалі рэкламна-інфармацыйную падтрымку сольнага канцэрта ад грамадскай кампаніі "Будзьма беларусамі!".

Лепшы поп-альбом – Export гурта IOWA.

Найлепшым фолк-альбомам безальтэрнатыўна абвешчаны "Раёк" гурта Vuraj.

Лепшым электронным альбомам названы Secret гурта Mustelide.
Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Гурт Tonqixod
Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

За перамогу ў 12 намінацыях спаборнічалі 13 дыскаў. Сярод прэтэндэнтаў былі і вядомыя імёны, і адкрыцці. Ад Лявона Вольскага, Akute и IOWA да вядомых пакуль у вузкіх колах Earworm, Tonqixod, Mustelide. Стылістычны спектр узнагарад: поп, рок, фолк, альтэрнатыва і часткова электроніка.

Намінанты былі абвешчаны нестандартна – адзіным спісам без указання назвы і колькасці намінацый, у якіх узгадваецца кожны дыск.

Паслухаць лепшыя беларускія альбомы можна ТУТ >>>

Лёс прызоў у большасці катэгорый вызначалі чатыры журы: два склады беларускіх музычных журналістаў, замежныя крытыкі, а таксама найбольш актыўныя карыстальнікі сайта.