/ /

Практычна юбілейны марафон спектакляў Генадзя Аўсяннікава прайшоў у Купалаўскім. Народны артыст СССР і Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, уладальнік некалькіх ардэноў, у тым ліку Францыска Скарыны, святкаваў 80-годдзе. На працягу сямі дзён кожны вечар юбіляр граў на сцэне новы спектакль. У дзень народзінаў, 19 лютага ён завяршыў тыдзень спектаклем "Вечар", дзе грае ролю Мульціка.

TUT.BY паглядзеў юбілейны спектакль, разам з калегамі і паклоннікамі павіншаваў народнага артыста і даведаўся пра мінулыя традыцыі і самае галоўнае ў акцёрскай справе.

Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY

Перад пачаткам спектакля журналісту TUT.BY удалося перамовіцца некалькімі словамі з артыстам - крыху рассеянным з-за віншаванняў калег, якія ўвесь час заходзілі ў грымёрку, але ўвесь час артыст быў у гуморы і шмат жартаваў.

– Як для вас прайшоў юбілейны тыдзень? Не цяжка было кожны дзень выступаць на сцэне?

– Закалка ёсць яшчэ. Калісьці пасля асноўных гастролей былі гастролі па калгасах. За дзесяць дзён прыходзілася граць 12 "Трыбуналаў" (п’еса Аляксандра Макаёнка, якая праславіла Генадзя Аўсяннікава ў ролі Цярэшкі Калабка. – TUT.BY). З гадамі цяжэй, канешне.

– Як захаваць прафесійнае даўгалецце?

– Ніякага рэцэпта няма. Пакуль ногі ходзяць, галава варыць, рукі слухаюцца, значыць, трэба нешта рабіць. Вось і ўсё. На сцэне нават зубы перастаюць балець. Калі ты прыйшоў на сцэну прастуджаны, з пачатку спектакля адразу становіцца лягчэй. Зразумела, калі ў цябе не тыф ці рэўматызм.

– Ці практыкуецца ў тэатры настаўніцтва, перайманне досведу ад старэйшага пакалення да маладзейшага?

– Я супраць гэтага. Можна нешта падказаць, але я не люблю ўмешвацца. Для гэтага трэба мець педагагічны навык, кожнаму не падкажаш. Да таго ж рэжысёр задумаў нешта з акцёрам, а я нават не ведаю п’есы. Я ўбачу нешта – і гэта толькі маё меркаванне.

– Ці просяць маладыя акцёры у вас парады?

- Не кожны дзень, але, бывае, прыходзяць са словамі "Тут нешта не атрымліваецца". Я кажу: "Тут бы і ў мяне не атрымался". Каб не зблытаць, можна адысці ўбок ад гэтага пытання.

– Ці ёсць у вас нейкія асабістыя традыцыі перад выхадам на сцэну ці пасля?

– Калі быў Дом мастацтва, там быў добры буфет. Мы па традыцыі пасля прэм’еры ішлі туды. Прыходзілі і ўсе акцёры з іншых тэатраў. Каго з оперы ўбачу, каго з ТЮГа, рускага тэатру… Усе там збіраліся. А зараз там начуюць дворнікі. Няма ніякай традыцыі.

– Што змянілася ў сучасных патрабаваннях да акторскай гульні?

– Я нават не ведаю сучасных п’ес, не ведаю, што гэта такое. Ёсць "Гамлет", "Гроза", "На всякого мудреца довольно простоты", "Вишневый сад"… Вось гэта п’есы. Чытаеш-чытаеш сучасныя п’есы, і сядзеш перачытаць "Вішневы сад" ці паглядзіш Смактуноўскага ў ролі Скупога...

Зараз усё змянілася, нават падыход, усе ролі могуць спаўняць мужчыны. Калісьці Сара Бернар грала Гамлета. Так можна, але гэта рэжысёрскія ізыскі. А самае цяжкае – паказаць жывое жыццё жывога чалавека. Сёння, зараз, тут, упершыню здарылася Нешта.

– Хутка будзе прэм’ера "Чайкі" ў Купалаўскім. Вы там задзейнічаны?

- Не. Новых спектакляў пакуль у мяне няма. У нас фінансаванне па "рэшткавым прынцыпе", і далі грошы толькі на "Чайку".
Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY

Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY

Заслужаная артыстка Беларусі Тамара Міронова віншуе юбіляра

Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY

Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY

Віншаванне ад народного артыста Беларусі Арнольда Помазана

Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY

Акцёр пайшоў клеіць бараду, а мы – ў глядзельную залу. Выхад народнага артыста на сцэну ў ролі Мульціка гледачы сустрэлі авацыямі, як і адказ героя, які чысціў бульбу, на пытанне Ганны "Колькі табе год?". "80!" – яўная змена тэкста п'есы.

Генадзь Сцяпанавіч на сцэне смяяўся, танчыў, плакаў, паміраў, хапаўся за сэрца і зноў прымушаў кожнага ўзгадаць родных старых.

На сцэне выступіў зорны склад спектакля "Вечар": заслужаная артыстка Беларусі Тамара Міронава і народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук, які таксама нядаўна адзначыў 80-годдзее.
Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY

Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY

Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY

Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY

Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY

Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY

Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY

Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY

Падчас урачыстага віншавання народны артыст у адказ на кампліменты пра знешні выгляд прызнаўся бодрым голасам і са смехам: "І гэта нягледзячы на тое, што я сябе не вельмі добра сёння адчуваю".

Аўтар п'есы Аляксей Дудараў прызнаўся, што казаў рэжысёру-пастаноўшчыку Купалаўскага тэатра Валерыю Раеўскаму, што з Аўсяннікава выйдзе выдатны Гастрыт. Аднак яго зацверділі на ролю Васіля (Мульціка).

Калі я ўбачыў, як абіраецца бульбіна, я ўспомніў усіх сваіх продкаў, якіх не ведаў і ведаць нават не мог. Я ўспомніў усю Беларусь, вось яна была перада мной у вобразе Мульціка", – ўзгадваў Дудараў. Драматург павіншаваў Генадзя Сцяпанавіча і сказаў: "Вечар" павінен жыць! Яшчэ не вечар".

Першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга зачытала віншаванне ад прэзідэнта Беларусі:

"Дзякуючы самабытнаму таленту і багатай палітры творчых метадаў, вы стварылі мноства разнапланавых акцёрскіх работ, якія па праву ўвайшлі ў залаты фонд айчыннай культуры. Ваша драматычнае майстэрства, бліскучы гумар, здольнасць увасабляць адметныя рысы народнага характару і шчыра перадаваць пачуцці атрымалі шырокае прызнанне калькіх пакаленняў акцёраў і гледачоў. Высокай адзнакі заслугоўвае ваш уклад у стварэнне, захаванне і развіццё традыцый беларускага тэатральнага мастацтва і выхавання творчай моладзі. Жадаю вам жыццёвага і творчага даўгалецця і невычэрпнага натхнення".
Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY

Скульптар Іван Міско зрабіў бюст артыста

Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY

Артысты Купалаўскага тэатра віншуюць юбіляра

Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY

Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY

Генадзь Аўсяннікаў прымаў кветкі і падарункі, жартаваў, што "юбілей – гэта калі шмат кветак, але ты яшчэ жывы". Ужыўшы спартыўны тэрмін, ён адзначыў, што зараз для яго ідзе дадатковы час. 

Артыст падзякаваў сваім калегам - класікам беларускай сцэны, з якімі яму ўдалося працаваць 58 год на сцэне купалаўскага, а таксама цяперашняму калектыву тэатра. Асобна ён падзякаваў сваёй жонцы, "музе і самаму своеасабліваму крытыку яго працы" Ніне Уладзіміраўне Завадскай.

Прачытаўшы верш Пушкіна "Телега жизни", са словамі "зацалавалі жанчыны мяне" юбіляр сыйшоў са сцэны. пажартаваўшы, што калегі чакаюць трэці акт.

Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY
{banner_819}{banner_825}
-30%
-20%
-50%
-20%
-20%
-30%
-25%
-50%
-20%