Политика
Экономика и бизнес
Общество
В мире
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Авто
Спорт
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Кругозор


У ноч з суботы на нядзелю 10 студзеня ў адной з весак Лепельскага раёну адбыўся ўнікальны народны абрад "Жаніцьба Цярэшкі", які рэканструявалі сябры Студэнцкага этнаграфічнага таварыства з Мінска. "Жаніцьба Цярэшкі" – гэта жартаўлівае вяселле, якое ладзіцца для таго, каб моладзь напярэдадні дарослага жыцця магла складаць пары для шлюбу і знаёміцца паміж сабой ў форме гульні: з песнямі, танцамі і жартамі.

Фото: Александр Васюкович, TUT.BY

Калі сённяшняя рэканструкцыя – гэта з большага забава для ўдзельнікаў, то для нашых продкаў "Цярэшка" была важным этапам жыцця. Для маладзёнаў абрад быў своеасаблівай рэпетыцыяй вяселля для некалькіх пар.

Да "Жаніцьбы Цярэшкі" рыхтаваліся загадзя. Моладзь клапоцілася аб тым, каб знайсці сабе падыходзячую пару, з якой у будучыні маглі бы скласціся зусім ўжо дарослыя адносіны і шлюб. Фактычна кожны хлопец падчас абраду выбіраў сабе дзяўчыну на дарослае жыццё. 
Фото: Александр Васюкович, TUT.BY
Фото: Александр Васюкович, TUT.BY
Фото: Александр Васюкович, TUT.BY
Фото: Александр Васюкович, TUT.BY
Фото: Александр Васюкович, TUT.BY
Фото: Александр Васюкович, TUT.BY
Фото: Александр Васюкович, TUT.BY
Фото: Александр Васюкович, TUT.BY
Фото: Александр Васюкович, TUT.BY
Фото: Александр Васюкович, TUT.BY
Фото: Александр Васюкович, TUT.BY
Фото: Александр Васюкович, TUT.BY
Фото: Александр Васюкович, TUT.BY

У вечар жаніцьбы Цярэшкі моладзь збіралася ў хаце ці карчме і пачынала вечар з танцаў, якія бліжэй да поўначы пераходзілі ў дзейства пад кіраўніцтвам абраных з дарослых і жанатых "бацькі" і "маці".

Задача "бацькоў" – падабраць добрыя пары з маладых і "ажаніць" іх. Ад вядучых патрабавалася добрае разуменне таго, хто каму сімпатызуе, пачуццё гумару і веданьне вялікай колькасці песень. Хаця маладых стараліся "жаніць" па агульнай згодзе (яны, ў сваю чаргу імкнуліся паведаміць "бацькам" пра сваю прыязнасць адзін да аднога), бывала што дзяўчат літаральна прымушалі скласці пару таму хлапцу, што ёй не падабаўся.

Пасля падбору пар надыходзіў час уласна "жаніцьбы". Бацька выводзіў дзяўчыну, матка хлопца, танчылі з імі і потым "скручвалі" маладзёнаў у танцы. Пасля гэтага дзяўчына і хлопец пачыналі звацца "бабулька" і "дзядулька".

Калі ўсе пары "перакручваліся", удзельнікі абраду па чарзе лавілі адзін аднаго, суправаджаючы працэс вясёлымі песенькамі-цярэшкамі.

Цікава, што ў адрозненне ад шэрагу іншых народных абрадаў, жаніцьба Цярэшкі амаль не спыняла свайго існавання. Абрад шырока ладзяць на Віцебшчыне і іншых рэгіёнах Беларусі і нават прапаноўваюць ўключыць яго ў склад нематэрыяльнай духоўнай спадчыны ЮНЭСКА.