/

Маляваныя дываны Віцебскага Паазер’я ўнесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Адпаведнае рашэнне прынята на паседжанні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Маляваны дыван Язэпа Драздовіча, Глыбокае. Фота: livingheritage.by

Маляваныя дываны — від народнага жывапісу, традыцыі якога склаліся ў 1920-я гады і развіваліся да 1960-х гадоў на захадзе Віцебшчыны. Маляванкі ў гэтым рэгіёне былі абавязковай дэталлю вясковых інтэр'ераў.

Малюнак на такіх дыванах, як правіла, мае раслінна-арнаментальнае акаймленне. Абавязковы кампанент дыванковых пейзажаў - водная стыхія. На маляванках шмат расліннай арнаментыкі, выяў гісторыка-культурных помнікаў Віцебшчыны.

Дыван «Раніца», аўтар В. Гукава, Паставы. Фота: livingheritage.by
Дыван «Вазон з кацянятамі», аўтар С. Скавырка, Глыбокае. Фота: livingheritage.by
Дыван «Мосар», аўтар С. Скавырка, Глыбокае. Фота: livingheritage.by

Маляваныя дываны на Віцебшчыне пачалі адраджаць у 1980-х гадах. Сучасныя носьбіты традыцыі перадаюць сваё майстэрства на майстар-класах, вядуць гурткі па маляванцы, бо лічаць свае ўменні каштоўнасцю, якую трэба перадаць нашчадкам.

Апроч маляваных дываноў, у спіс элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны ўваходзяць яшчэ 7 народных традыцый Віцебскай вобласці. Гэта каляднае ігрышча «Жаніцьба Цярэшкі» (Лепельскі раён), тэхналогіі прыгатавання традыцыйнай стравы «Масляны баран» і выпечкі жытняга хлеба, абрад «Насіць намётку» (Глыбоцкі раён), традыцыя ажурнага ткацтва і масленічная абрадавая гульня «Пахаванне дзеда» (Гарадоцкі раён), традыцыя вырабу валёнак (Міёрскі раён).

Масленічная гульня «Пахаванне дзеда» ў Гарадоцкім раёне. Фота: Ігар Мацьвееў
Абрад «Насіць намётку» ў Глыбоцкім раёне

«Пахаванне дзеда». Як TUT.BY пабываў на эратычна-жартоўных хаўтурах >>>

Разам з маляванымі дыванамі ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей увайшлі яшчэ два элементы: абрад ваджэння Кусты на другі дзень Тройцы ў аграгарадку Лобча Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці і выраб велікодных вербаў на Гродзеншчыне.

{banner_819}{banner_825}
-30%
-80%
-10%
-30%
-17%
-20%
-50%
-20%
0063297