Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Кругозор


Малады акцёр Раман Салаўёў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа атрымаў узнагароду на трэцім республіканскім конкурсе тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія".

Раман Салаўёў у спектаклі "Пахавайце мяне за плінтусам". Фота: kolastheatre.by

Раман Салаўёў атрымаў прыз "Лепшая акцёрская работа ў спектаклі тэатра драмы" – за роль Сашы ў пастаноўцы паводле аднайменнай аповесці расійскага пісьменніка Паўла Санаева.

Раман Салаўёў у спектаклі "Пахавайце мяне за плінтусам". Фота: kolastheatre.by

Раман Салаўёў у спектаклі "Пахавайце мяне за плінтусам". Фота: kolastheatre.by

Вынікі конкурса падвялі напярэдадні, 30 лістапада, у Мінску. Яго фінал праходзіў 24-30 лістапада. На адзнаку журы прэтэндаваў 21 спектакль з розных тэатраў краіны.

Раман Салаўёў працуе ў тэатры імя Якуба Коласа з 2013 года, пасля заканчэння Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў. Завочна навучаецца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Роля Сашы ў спектаклі "Пахавайце мяне за плінтусам" стала для яго дэбютам на Коласаўскай сцэне.