Юлія Тэрон, фота аўтара,

Мы працягваем праект "Музеи Беларуси с БЕЛКАРТ". Сёння прапануем вашай увазе рэпартаж з Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа ў Мінску, які ў 2014 годзе адзначае 55-годдзе. Гэта сапраўды цудоўны кавалачак гісторыі ў сэрцы сталіцы дзякуй богу, не закрануты навамоднымі павевамі, калі замест драўляных рам у вокны ставяць шклопакеты і нанова фарбуюць сцены... Тут адчуваеш сябе трохі дзіўна: не пакідае думка, што зараз выйдзе гаспадар і павітаецца.

Фота: Юлія Тэрон, TUT.BY

У доме, дзе зараз знаходзіцца музей, народны паэт Беларусі Якуб Колас жыў на працягу 11 апошніх гадоў свайго жыцця. Наведвальнікі музея праходзяць праз тыя ж дзверы, праз якія калісьці праходзіў паэт, глядзяць у тыя самыя люстэркі і могуць пасядзець на той самай лаве.

Загадчык аддзела музея Марыя Казакевіч распавяла, што дом быў пабудаваны па праекце Георгія Заборскага ў 1952 годзе як падарунак урада Беларусі да 70-годдзя Коласа. Дарэчы, адразу пасля Вялікай Айчыннай вайны ў канцы 1944 года паэт пасяліўся на гэтым месцы ў маленькай драўлянай хатцы, да якой у 1947 годзе зрабілі мураваную прыбудову.

На трэці дзень пасля смерці паэта была прынята пастанова ЦККПБ аб увекавечанні памяці Якуба Коласа, адным з пунктаў якой было стварэнне музея. 4 снежня 1959 года музей Якуба Коласа адчыніў свае дзверы для першых наведвальнікаў. Зараз тут можна ўбачыць 4-ю па ліку экспазіцыю, якая падзяляецца на дзве часткі: на першым паверсе – літаратурна-дакументальная, а на другім – мемарыяльная.

Фота: Юлія Тэрон, TUT.BY

Заўсёды самыя цікавыя экспанаты – гэта фотаздымкі і асабістыя рэчы. Напрыклад, можна ўбачыць званочак, якім Якуб Колас карыстаўся ў пачатку 1906 года, калі працаваў настаўнікам у Верхменскай школе.

Фота: Юлія Тэрон, TUT.BY

А вось скрыпачка, якая належыла Янку Маўру, – яны з Якубам Коласам былі не толькі сябрамі, але яшчэ і сватамі: малодшы сын Коласа ажаніўся з дачкой Маўра. Менавіта Міхась Міцкевіч перадаў скрыпачку музею.

Фота: Юлія Тэрон, TUT.BY

У першай зале бачым прадметы, якімі карысталіся дзеці ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст., калі хадзілі ў школу: грыфельную дошку (аналаг сучаснага планшэта) і палатняную торбачку, у якой захоўваліся школьныя рэчы. Невыпадкова побач ляжыць зборнік баек Крылова, творы якога вывучаюць у школе. Гэта быў адзін з улюбёных аўтараў Якуба Коласа, які напісаў свае першыя вершы менавіта пад уплывам баек Крылова.

Фота: Юлія Тэрон, TUT.BY

Гадзіннік, які належыў прадстаўнікам трох пакаленняў Міцкевічаў: Якубу Коласу, потым яго брату і пляменніку.

Фота: Юлія Тэрон, TUT.BY

Сумка са змяінай скуры была набыта для каханай жонкі Якуба Коласа Марыі Дзмітрыеўны ў Вільні прыблізна ў 1940-х гадах. Са срэбранымі чарачкамі, якія падарылі Коласу на 25-годдзе сямейнага жыцця, увогуле адбылася цікавая гісторыя. Чарачкі захоўваліся ў сейфе, але у першыя дні вайны ў хату трапіла бомба, і тады знаёмы Коласа закапаў сейф у сваім садзе. Калі пасля вайны сейф адкапалі, чарачкі былі крыху дэфармаваныя, пашкоджаныя агнём, але цэлыя.

Фота: Юлія Тэрон, TUT.BY

Якуб Колас выгадаваў трох сыноў. Сярэдні сын Юрый, на жаль, загінуў у пачатку вайны. Ён захапляўся стэндавай стральбой, быў майстрам спорта і паляўнічым, удзельнічаў у розных спаборніцтвах. Дубальтоўку, якую можна ўбачыць на экспазіцыі, Колас набыў менавіта для Юрыя.

А вось для малодшага сына Міхася, які захапляўся фатаграфаваннем, паэт прыдбаў нямецкі фотаапарат.

– Міхась Міцкевіч вельмі любіць здымаць і сёння, – працягвае загадчык аддзела музея. – Нядаўна была арганізавана выстава яго цікавых фотаздымкаў.

Фота: Юлія Тэрон, TUT.BY

Срэбраны партсігар, які да 60-годдзя (1942 г.) народнаму паэту падараваў беларускі ўрад. Толькі ў канцы жыцця Якуб Колас адмовіўся ад такой шкоднай звычкі, як паленне.

Цэтлікі, якія сведчаць аб дабрыні і спагадзе Якуба Коласа. У пасляваенны час паэт аказваў матэрыяльную дапамогу многім, хто да яго звяртаўся, а на адрас народнага паэта дасылалі вельмі шмат лістоў...
Фота: Юлія Тэрон, TUT.BY Фота: Юлія Тэрон, TUT.BY
– Мы імкнемся да таго, каб наш музей быў больш сучасным, і выкарыстоўваем новыя сродкі, – працягвае экскурсію Марыя Казакевіч і паказвае на вялікі сэнсарны экран – мультымедыйны комплекс "Чалавек. Эпоха. Час". – Выкарыстоўваючы комплекс, можна ўбачыць тыя матэрыялы, якія не ўвайшлі ў экспазіцыю, праверыць свае веды па творчасці Якуба Коласа ў віктарыне, здзейсніць віртуальнае падарожжа па мясцінах Коласа, зрабіць сабе на памяць паштоўкі ці дыск з запісам уласнага прачытання твораў паэта.
Фота: Юлія Тэрон, TUT.BY Фота: Юлія Тэрон, TUT.BY
У адной з экспазіцыйных залаў змешчана пакуль адзіная ў Беларусі віртуальная кніга "Паэтычная каласіяна", гартаючы старонкі якой можна пазнаёміцца з прыжыццёвымі выданнямі паэта, ілюстрацыямі да твораў, урыўкамі з пастановак спектакляў і фільмаў.

Фота: Юлія Тэрон, TUT.BY

А вось у гэтай зале супрацоўнікі музея сумеснымі намаганнямі паказваюць дзеткам лялечныя спектаклі, якія вельмі падабаюцца маленькім гледачам. Зараз у рэпертуары 5 лялечных спектакляў, на падыходзе – яшчэ некалькі цікавых казак.

Фота: Юлія Тэрон, TUT.BY

Здаецца, на першым паверсе нішто не засталося без нашай увагі, – тады рухаемся далей і падымаемся на другі паверх, дзе размяшчаюцца гасцёўня, сталовы пакой і сэрца музея – працоўны кабінет паэта.

Фота: Юлія Тэрон, TUT.BY

У гасцёўні заўсёды было шумна і шматлюдна: тут прымалі ўсіх, хто завітаў у дом песняра. У гэтай гасцёўні, дарэчы, Колас адзначаў сваё 70-годдзе.

У экспазіцыі можна ўбачыць падарункі, якія паэту зрабілі сябры і знаёмыя, напрыклад, карціну ад сям'і Азгураў, якую намалявала жонка вядомага скульптара Заіра Азгура Галіна Гарэлава.

Фота: Юлія Тэрон, TUT.BY

А вось раяль, які адзначыў векавы юбілей, набыты нявесткамі паэта. Сам Колас на ім не граў, інструмент, якім ён валодаў, – гэта скрыпка.

Фота: Юлія Тэрон, TUT.BY

Самы стары экспанат, напэўна, – антыкварная люстра з бронзы і крышталю – равесніца Коласа: ей 132 гады.

Фота: Юлія Тэрон, TUT.BY

Таксама ў экспазіцыі можна ўбачыць адзін з першых тэлевізараў "Тэмп", праўда, сам паэт глядзець тэлевізар не любіў, яму больш падабалася слухаць радыё.

Фота: Юлія Тэрон, TUT.BY

У гэтай зале вельмі любяць фатаграфацца падчас вяселляў: маладыя кажуць, што ім падабаецца ўтульная хатняя атмасфера.

У гасцёўні зроблена гукавая інсталяцыя: у фондах музея захаваліся шматлікія запісы, і наведвальнікам, напэўна, будзе цікава пачуць голас Якуба Коласа, які чытае свае вершы. Таксама захаваліся запісы галасоў Петруся Броўкі, Максіма Танка, Рыгора Шырмы, спявачкі Ларысы Александроўскай…

Сталовы пакой пры жыцці Якуба Коласа знаходзіўся на першым паверсе, але ў адноўленай экспазіцыі яго размясцілі на другім. За гэтым вялікім сталом уся сям'я абавязкова збіралася кожны дзень, каб абмеркаваць розныя падзеі, падзяліцца планамі на наступны дзень…

Фота: Юлія Тэрон, TUT.BY
Фота: Юлія Тэрон, TUT.BY

Якубу Коласу рабілі шмат падарункаў: вось рушнік ад выхаванцаў дзіцячага дома ў Чавусах.

Фота: Юлія Тэрон, TUT.BY

Працоўны кабінет і спальня паэта, дзе ён праводзіў больш за ўсё часу, знаходзяцца ў самай старой частцы дома, якая была прыбудавана ў 1947 г. да маленькай драўлянай хаты.
Фота: Юлія Тэрон, TUT.BY Фота: Юлія Тэрон, TUT.BY
Колас падымаўся вельмі рана, а 6-й гадзіне раніцы, і заўсёды ішоў працаваць на сваім падвор'і. Калі быў маладзейшы, сам пілаваў, чысціў снег, даглядаў кветкі. Яму, вясковаму чалавеку, усё гэта вельмі падабалася.

Родныя ўспамінаюць, што Якуб Колас ставіў навуковыя вопыты: высаджваў каля сваёй сядзібы ячмень і пшаніцу, сачыў за раслінамі.

Колас любіў гаварыць: "Ёсць дзве рэчы, якія падымаюць мне настрой: добра напісаны верш і дождж, які прайшоў у час". Паэт вельмі перажываў, калі было шмат дажджоў ці засуха, што шкодзіла ўраджаю.

Фота: Юлія Тэрон, TUT.BY

Трафейная пішучая машынка, але на ёй сам Якуб Колас не друкаваў, а да канца жыцця пісаў толькі пяром, карыстаючыся чарніламі. Для перадрукоўвання рукапісаў паэта наймалі сакратара. У гэтым доме Якуб Колас закончыў напісанне трылогіі "На ростанях", паэм "Рыбакова хата" і "На шляхах волі".

Фота: Юлія Тэрон, TUT.BY

Мемарыяльны куток на падвор'і: 4 дубы былі пасаджаны Якубам Коласам у гонар трох сыноў і сябе. На жаль, бярозка, пасаджаная ў гонар жонкі, нядаўна засохла.

Фота: Юлія Тэрон, TUT.BY

Кошт уваходнага білета:
Школьнікі – 6.000 бел. рублёў
Студэнты – 8.400 бел. рублёў
Дарослыя – 12.000 бел. рублёў

Экскурсійнае абслугоўванне:
Школьнікі, навучэнцы, студэнты – 12.200 бел. рублёў
Дарослыя – 12.200 бел. рублёў

Іншыя паслугі:
Бясплатны ўваход для адзіночных наведвальнікаў – апошняя субота кожнага месяца.

Дні бясплатнага наведвання для ўсіх катэгорый грамадзян:
3 лістапада – Дзень памяці Якуба Коласа
18 мая – Міжнародны дзень Музеяў

Бясплатны ўваход у музей у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб музеях і Музейным фондзе РБ" прадугледжваецца:
– ветэранам Вялікай Айчыннай вайны;
– воінам тэрміновай службы;
– інвалідам І і ІІ груп;
– дзецям-сіротам.

Папярэдні запіс на экскурсіі ажыццяўляецца па тэлефоне (017) 284-17-02
Адрас музея: 220072 г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5


Справка о проекте:

Организатором проекта "Музеи Беларуси с БЕЛКАРТ" выступает национальная платежная система БЕЛКАРТ при информационной поддержке TUT.BY и Министерства культуры Республики Беларусь. Проект является социальным и создан с целью популяризации музейного дела Республики Беларусь. Его главная задача - информирование общественности о национальном и культурном наследии страны.
Все материалы проекта "Музеи Беларуси с БЕЛКАРТ" >>>
-21%
-10%
-15%
-20%
-43%
-6%
-25%