Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Кругозор


Александр Гойшик, Станислав Никифоров,

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Открыть/cкачать видео (20.66 МБ)

Беларускую мову вывучаюць у шэрагу ўніверсітэтаў не толькі Еўропы, але і Кітая і Японіі. Сіёры Кіёсава, аспірантка аднаго з універсітэтаў Японіі, нават арганізавала ў Токіа бясплатныя курсы, якія наведвае каля дзесяці чалавек. Па словах Таццяны Рамзы, дацэнта кафедры сучаснай беларускай мовы філалагічнага факультэта БДУ, беларускую мову за мяжой вывучаюць у асноўным студэнты-славісты, навукоўцы, перакладчыкі, дыпламаты і проста апантаныя людзі.

Асноўная праблема, з якой сутыкаюцца замежнікі, зацікаўленыя ў вывучэнні беларускай мовы, - адсутнасць міжнароднага сертыфіката, які мог бы пацвердзіць валоданне мовай на пэўным узроўні. Каб вырашыць гэтую праблему, Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны сумесна са спецыялістамі шэрагу ўніверсітэтаў, былі распрацаваныя тэсты на выяўленне ўзроўню валодання мовай. Па словах Алены Анісім, намесніцы старшыні ТБМ, цяпер, каб паўстаў міжнародны сертыфікат беларускай мовы, справа за афіцыйнымі дзяржаўнымі інстытутамі - перадусім Міністэрствам адукацыі і Міністэрствам замежных спраў.

Карэспандэнт TUT.BY-TB пабываў на занятках беларускай мовы для замежнікаў пры БДУ, даведаўся, хто і навошта арганізаваў яе вывучэнне ў Кітаі і Японіі, навошта патрэбны міжнародны сертыфікат беларускай мовы, і пачуў "Купалінку" ў выкананні аспіранткі з Японіі, якая ўсяго год вучыць нашую мову.