Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
Общество
В мире
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2829301234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    2627282930311

Кругозор


Глеб Лабадзенка, фота: Аляксандр "Таранціна" Ждановіч,

Помнік Цмоку адкрылі ў Лепелі менш за год таму – 9 лістапада 2013. Тады на адкрыцці старшыня Лепельскага райвыканкама Барыс Яфрэмаў паабяцаў, што забываць Цмока не будуць – і абавязкова запачаткуюць адмысловае лепельскае "цмачынае" свята.

І вось – цэлы фестываль беларускай міфалогіі пад назваю "У госці да Лепельскага Цмока"!

Фота: budzma.org

Чаму менавіта тут паўстаў помнік Цмоку і праводзіцца фэст? Вельмі проста: Лепельскі Цмок – самы "распіяраны" ў міфах і легендах з усіх беларускіх цмокаў. А замацаваў гэтую славу Уладзімір Караткевіч у рамане "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", падрабязна таго Цмока апісаўшы. Дарэчы, менавіта паводле гэтага апісання скульптар Леў Аганаў і стварыў помнік Лепельскаму Цмоку.

Галоўным арганізатарам фестывалю "У госці да Лепельскага Цмока" выступіў Лепельскі райвыканкам. Суарганізатарам выступіла нашая грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі". Як кажуць, хто, калі не мы?

Фота: budzma.org

Лепельскі Цмок – добры!

Ужо больш за 2 гады кампанія "Будзьма беларусамі" вядзе праект "Краіна Цмокаў", для якога быў створаны адмысловы сайт – cmok.budzma.org. Мэта праекта – паказаць, што не толькі бусел ды зубр могуць быць нашымі сімваламі. Цмок – міфічная істота, якая прысутнічае ў народнай творчасці ўжо шмат стагоддзяў. У легендах цмокі надзяляюцца звышсілаю; бываюць і добрыя, і злыя. Але Лепельскі – добры! Гэта пацвердзіла сама прырода: замест абяцаных сіноптыкамі дажджоў у дзень фестывалю гледачы апальваліся пад пранізлівым сонейкам.

Фота: budzma.org

Ці маглі мы марыць, што вандруючы па Беларусі "У пошуках Цмока" (глядзіце справаздачы з экспедыцый ТУТ) так хутка дачакаемся і помніка, і цмачынага фестывалю?.. Лепель прыемна здзіўляе!

Фота: budzma.org
Фота: budzma.org
Фота: budzma.org

Трэба сказаць, што і ва ўстаноўцы помніка, і ў правядзенні фестывалю ёсць персанальная заслуга прынамсі двух людзей – вялікай лепельскай руплівіцы беларушчыны Вольгі Маханенкі і краязнаўца, нястомнага прапагандыста Лепельскага Цмока Валадара Шушкевіча.

Фота: budzma.org

Старшыня выканкама: "Хачу, каб фестываль Цмока стаў штогадовым"

Для нас з фатографам Аляксандрам "Таранцінам" Ждановічам паездка на фестываль пачалася з прыемнасці – аўтацэнтр "Атлант М-Баравая" вылучыў для паездкі аўтамабіль Ford Focus.

Мы спачатку паджартоўвалі, ці даедзем да Лепеля: аб'ём рухавіка тут усяго 1.0! Аднак вось што значыцца – прагрэс: рве гэтая машына так, нібыта там у багажніку сядзіць Цмок і надае рэактыўнае паскарэнне! Дарэчы, для паездкі на фестываль гурта "Рэха" таксама быў прадстаўлены аўтамабіль – джып Ford Kuga. Дзякуй!

…Першае, што нас напаткала ў Лепелі, – адчуванне свята. Цмачыны фестываль было вырашана правесці назаўтра пасля Дня горада (а Лепель адсвяткаваў ажно 575 гадоў). Таму горад быў упрыгожаны і прыбраны напраўду па-святочнаму. Галоўная дзея адбывалася ў парку на беразе возера - якраз там, дзе і стаіць помнік Цмоку. Дарэчы, калі зірнуць на гэтую частку Лепеля з Google map, то адразу кідаецца ў вочы, што берагавая лінія ўтварае дакладна галаву Цмока!

Фота: budzma.org

- Мы радыя вітаць вас на фестывалі беларускай міфалогіі "У госці да Лепельскага Цмока"!.. – прамаўляе са сцэны старшыня Лепельскага райвыканкама Барыс Яфрэмаў. – Хачу, каб гэтае свята стала штогадовым, каб наш незвычайны брэнд – Лепельскі Цмок – папулярызаваўся. Каб да нас ехалі паглядзець на Цмока турысты з усяе Беларусі і замежжа!

Песня пра Цмока, які выпіў ваду

Першая частка фестывалю – этнаграфічная. Вопытная фалькларыстка і даследчыца Рэгіна Гамзовіч парупілася знайсці ў наваколлі людзей, якія ведаюць нешта пра Цмока і запрасіць іх выступіць перад публікай.

Фота: budzma.org
Фота: budzma.org

Уявіце: сядзяць на сцэне тры кабеты і спяваюць песню пра тое, як "Цмок выпіў ваду". То бок, гэта не мы Цмока выдумалі: ён жыве ў свядомасці народа!

Прычым неперарыўнасць творчасці – вось яна: следам за аўтэнтычным спевам узнімаецца кабета і зачытвае свой уласны верш пра Цмока!

Разынкай гэтай часткі фестывалю стаў выступ Віктара Паўлавіча Патапава з вёскі Гогалеўка пад Навалукам'ем, дзе ляжыць славуты Змееў камень.

Фота: budzma.org

Мы ўжо пісалі пра гэтага ўнікальнага чалавека ў нашым рэпартажы – і нават вывешвалі відэа. Рэч у тым, што бацька Віктара Паўлавіча… памятаў Цмока! А сам спадар Патапаў запомніў старую бабку, якую "ніхто ніколі замуж не ўзяў, бо ў яе на шчацэ была чырвоная пяцярня ад Цмока". Падрабязна ўсё гэта можна пачытаць тут. А з фестывалю прапануем вам аўдыёверсію прамовы Віктара Патапава.
 

Апроч легенд пра Цмока, прагучалі са сцэны і іншыя легенды – пра Святое возера (на месцы, дзе пад зямлю правалілася царква), пра Русалку (дарэчы, помнік Русалцы стаіць за 50 метраў ад помніка Цмоку), пра чорта… Прапануем паслухаць гэтыя аповеды на аўдыё, бо распавядаліся яны настолькі каларытна, што цяжка захаваць гэтыя фарбы на пісьме!

Упрыгожаннем фальклорнай часткі стаў выступ "Капэлы Алеся Лася". Спадар Алесь і зайграў, і пра Цмока апавёў крыху.

Фота: budzma.org

Што цікава, цмокі ў Лепелі ў гэты дзень былі проста паўсюль – ад сувеніраў да "вялікіх формаў". 
А ў парку каля амфітэатра быў арганізаваны шырокі гандаль нашымі нацыянальнымі стравамі, а таксама вырабамі народных майстроў.

Фота: budzma.org
Фота: budzma.org
Фота: budzma.org
Фота: budzma.org

Андрусь Такінданг: "Я сам лепельскі, але яшчэ не выступаў тут!"

Старшыня Лепельскага райвыканкама Барыс Яфрэмаў яшчэ неаднойчы падымаўся на фестывальную сцэну: узнагароджваў аграсядзібы-пераможцы конкуса, вітаў гасцей-выступоўцаў з розных куткоў Беларусі, уручаў дыпломы ўдзельнікам фестывалю.

І гэта надзвычай важна: што "фішку" з Цмокам зразумелі і падтрымалі ўлады, а не толькі краязнаўцы-энтузіясты. Бо, натуральна, без уладаў зладзіць такі фэст – з апаратураю, у амфітэатры, з арганізацыяй інфраструктуры – было б немажліва.

Музычная частка выйшла надзвычай моцная. Апроч згаданай ужо "Капэлы Алеся Лася", на фестывалі выступіў тэатр культуры ВКЛ "Яварына", калектыў "Рэй" педуніверсітэта імя Максіма Танка, гурты "Рокаш" і "Рэха". Апошні гурт ўзяў удзел у фестывалі пры чыннай падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі".

Дарэчы, з салістам "Рэха" Андрусём Такіндангам – увогуле цікавая гісторыя. Ён мясцовы, лепельскі хлопец: правёў дзяцінства ў вёсцы Чэрцы пад Лепелем, а музыцы вучыўся ў лепельскай музычнай школе.

Фота: budzma.org

- Але самае цікавае ў гэтый гісторыі тое, што мы з "Рэхам" яшчэ ні разу не выступалі ў Лепелі! – здзіўляе Андрусь. – Так сталася: усё наваколле ўжо з выступамі аб'ехалі, а ў самім Лепелі не гралі! І трэба ж – менавіта Цмок "арганізаваў" такі важны і чаканы для мяне выступ!

І першы блін, насуперак прымаўцы, не "пайшоў сабаку"! Публіка прыняла "Рэха" на чале са сваім земляком надзвычай цёпла і пяшчотна. Ужо пад сярэдзіну выступа нават тыя, хто не падняўся з месцаў, сядзелі і прытопвалі-прыхлопвалі. Ну а моладзь, што казаць, выскачыла да сцэны і выплясвала разам з Такіндангам!

Баскетбаліст Алясандр Куль: Цмок дапамагае нашай камандзе!

У ліку выступоўцаў на запрашэнне "Будзьмы" аказаўся і легендарны беларускі баскетбаліст Аляксандр Куль. Прычым прыехаў не адзін, а з сям'ёю!

Фота: budzma.org

Завяршыўшы кар'еру гульца, Аляксандр стаў дырэктарам па маркетынгу клуба "Цмокі". Дакладней, тады клуб называўся "Мінск-2006". А "Цмокамі" ён стаў менавіта дзякуючы Аляксандру Кулю. Угадайце з трох разоў, што натхніла спадара Куля ўзяцца за такі рэбрэндынг? Абсалютна слушна: праект "Краіна Цмокаў" кампаніі "Будзьма беларусамі". Не будзем хаваць: нам бязмежна прыемна і мы вельмі ганарымся тым, што спрычыніліся да гэтага перайменавання!

- Напачатку многія ставіліся да ідэі з новай назвай вельмі насцярожана… - распавёў са сцэны Аляксандр Куль. – Аднак пасля таго, як каманда стала заваёўваць усё лепшыя і лепшыя пазіцыі, усе зразумелі, што Цмок – гэта добры персанаж, які нам дапамагае!..

Апроч музычнай часткі, была на фестывалі і частка мастацкая. Той самы Андрусь Такінданг, яшчэ да выступу "Рэха" заняў пазіцыю з мальбертам роўна насупраць помніка Цмоку.

Да Андруся адразу ж утварылася чарга: кожны хацеў мець шарж сябе любімага з выявай Цмока ў дадатку. Нават старшыня выканкама з намеснікамі падыйшоў паназіраць за захапляльным працэсам малявання!

Поруч увесь гэты час адбываўся пленэр Лепельскай школы мастацтваў: гадаванцы атрымалі заданне стварыць карціны на тэматыку беларускай міфалогіі.

Фота: budzma.org
 Фота: budzma.org Фота: budzma.org

Нехта намаляваў Цмока, нехта Русалку, нехта – іншых міфічных істот. Трох пераможцаў выбіраў Андрусь Такінданг. Адзначыўшы, што яму падабаюцца ўсе без выключэння парцы – і ягоная воля, прыз атрымаў бы кожны!

Што трэба церці ў Цмока, каб былі грошы?

Кампанія "Будзьма беларусамі" мела на фестывалі сваю частку – правядзенне віктарыны з "цмачынымі" пытаннямі. Усе пытанні так ці іначай тычыліся Лепельскага Цмока. І лепельцы паказалі сябе сапраўднымі знаўцамі! Нават пытанне "Як помнік Лепельскаму Цмоку звязаны з цэнтрам Еўропы" не выклікала цяжкасцяў.

- Вельмі проста! – узяла мікрафон прыгожая дзяўчына. – наш помнік вырабілі ў Полацку, а там роўна на праспекце Скарыны ў цэнтры стаіць знак, што гэта "нулёвы кіламетр"!

Усе пераможцы атрымалі памятныя прызы ад "Будзьма беларусамі" - торбы з выявай Цмока! Дарэчы, нашыя 500 значкоў з лагатыпам "Краіна Цмокаў" таксама разляцеліся між гасцей і ўдзельнікаў фестывалю, як гарачыя піражкі!

Фота: budzma.org

Дарэчы, помнік Цмоку ўжо абрастае сваімі традыцыямі. Па-першае, яго прынята церці: хто трэ нос, хто хвост, хто вуха. Але эфект адзін: Лепельскі Цмок прыносіць грошы! Як пажартавала адная з удзельніц віктарыны, калі пацерці галаву – даляры, а калі хвост – еўра. Другая традыцыя – прыходзіць да Цмока на вяселле. Валадар Шушкевіч распавёў, што чуў пра такі звычай яшчэ ад бабулі: маладыя мусілі ўкінуць у возера пачостку для Цмока – і было чуваць, як ён чмякае, пад"ядаючы яе на дне. Некаторыя сучасныя фалькларысты ўзвылі, пачуўшы пра такую традыцыю: як гэта можне, ледзьве не ў чорта дабраславення браць? Аднак, як мы ўжо казалі, Лепельскі Цмок – добры! Зразумець гэта можна, проста паглядзеўшы яму ў вочы!

Фота: budzma.org

Штогод – па помніку Цмоку!

Размаўляючы падчас фестывалю з арганізатаркаю Вольгай Маханенкай і старшынём выканкама Барысам Яфрэмавым, мы не стамляліся радавацца і здзіўляцца: колькі "цмачыных" ідэяў у гэтых людзей! Напрыклад, спадар Барыс прапанаваў упрыгожыць эмблемай Лепельскага Цмока ўсе аўтобусы мясцовага аўтапарка: каб у суседніх раёнах ці сталіцы адразу бачылі, адкуль прыбыў транспарт! Спадарыня Вольга мяркуе ў будучыні далучаць да фестываля навуковы блок: каб даследчыкі і фалькларысты збіралі, парадкавалі і дзяліліся "цмачынымі" цікавінкамі. Гэтыя людзі, як і астатнія лепельцы, добра разумеюць, што такой "фішкі", як помнік Цмоку, няма нідзе больш у Беларусі – і гэтым трэба карыстацца!

Між іншым, як мы ўжо пісалі, цяпер у Лепелі з ініцыятывы газавай службы паўстае… другі помнік Цмоку! Нехта пажартаваў, што гэта будзе мясцовай традыцыяй – штогод ставіць у горадзе па Цмоку.

Чакацьме на наступны фестываль "У госці да Лепельскага Цмока"! Будзьма Цмокамі! 

Фота: budzma.org 

Комментарии с форума