Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Кругозор


Юлія Тэрон,

Да 10 верасня прымаюцца заяўкі на кінaкoнкурс, які адбудзецца ў межах IV варшаўскага Фестывалю беларускага кіно "BULBAMOVIE 2014".

Як паведаміў TUT.BY арганізатар фестывалю Януш Гаўрылюк, "BULBAMOVIE 2014" зноў чакае маладога духам, цікавага i незалежнага кіно беларускай вытворчасці. Арганізатарам фэсту цяжка прадбачыць колькасць і якасць фільмаў, якія будуць заяўленыя на конкурс, таму і ў гэтым годзе не будзе падзелу на катэгорыі (дакументальны, мастацкі фільм і анімацыя). "Мы нацэленыя на кароткаметражнaе кіно, але калі прыйдзе на конкурс поўнаметражны шэдэўр, таксама будзе ўдзельнічаць, - адзначыў Гаўрылюк. - Мэта конкурсу − шукаць новыя кінаталенты ў беларускай прасторы".

Фільмы будзе глядзець і ацэньваць міжнароднае журы (польска-беларускае). На дадзены момант можна сказаць, што запрошаны два вельмі знакамітых дакументаліста (з польскага і беларускага боку).

Фестываль адбудзецца ў Варшаве ў чацвёрты раз. Сёлетні будзе складацца амаль толькі і выключна з прэмераў. Варшаўскія кінаманы змогуць паглядзець між іншым апошнюю дакументальную стужку Сяргея Лазніцы "Майдан", мастацкі фільм беларускага дакументаліста Віктара Аслюка "Рускі" паводле апавядання Максіма Гарэцкага, новы нeзалежны фільм Андрэя Кудзіненкі "Hard Reboot", а таксама на фестывалі адбудзецца прэзентацыя агульнабеларускага кінапраекту Хранатоп.

Пераможцаў чакаюць узнагароды:

Залатая Бульба 2014 – 2500 злотых. 
Срэбраная Бульба 2014 – 1500 злотых
Бронзавая Бульба 2014 – 1000 злотых.