Беларускі партал TUT.BY прэзентуе фінальную версію праекта "Апошні золак", у межах якога з песнямі супраць смяротнага пакарання аб"ядналіся вядомыя беларускія музыкі – Лявон Вольскі, Ганна Хітрык, Зміцер Вайцюшкевіч, Наста Шпакоўская, Віктар Рудэнка, Алесь Дзянісаў і Аляксандр Памідораў.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Открыть/cкачать видео (324.91 МБ)
 
У межах праекта вядомыя музыкі заспявалі пра асноўныя спосабы смяротнага пакарання – адна цалкам новая і адна вядомая кампазіцыя ў новай аранжыроўцы ад кожнага з іх. За візуальную частку праекта адказваў рэжысёр-пастаноўшчык Павел Бандзіч, вядомы па стужцы "Сэрца за кратамі". Гэты фільм перамог ў намінацыі "Лепшы публіцыстычны фільм" на фэсце "Залаты бубен" ў Ханты-Мансійску (Расія). Жывыя карціны з дапамогай пескаграфіі малявала Наста Шастак.
 
– Гэта праект вядомых выканаўцаў, розных музычных стыляў і розных жыццёвых поглядаў, якія аб'ядналіся вакол адной тэмы, тэмы якая з'яўляецца дастакова сур'ёзнай праблемай ў нашай краіне, на мой погляд, гэта сведчыць пра яе важнасць для грамадства, – адзначае каардынатар кампаніі ад праваабарончага цэнтра "Вясна" Андрэй Палуда. – Вялікі дзякуй творчай групе праекта і ўсім яго ўдзельнікам за іх вельмі прафесійны і шчыры ўклад у нашу агульную справу. Мы верым што у тым ліку дзякуючы вось такім прыкладам грамадзкай неабыякавасці праз хуткі час, Беларусь будзе краінай, вольнай ад смяротнага пакарання.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.


"Апошні золак" унікальны тым, што быў створаны не ў студыі, а ў рэжыме рэальнага часу, падчас анлайн-канцэрта, які адбыўся ў кастрычніку мінулага года. Да арганізаванай TUT.BY трансляцыі далучыўся шэраг аўтарытэтных беларускіх інтэрнэт-пляцовак, у тым ліку "Наша ніва", Naviny.by, Svaboda.org, "Еўрарадыё", Spring96.org. Першапачаткова планавалася гэтым і абмежавацца, але на хвалі поспеху было вырашана зрабіць яшчэ адмысловую версію для выдання.
 
– Відэа перамантавалі, а мастачка Наста Шастак адмыслова для выданьня па-новай зрабіла пясочныя кліпы. Па выніку атрымаўся першы ў Беларусі мультыракурсны DVD, гэтая тэхналёгія дазваляе падчас прагляду выбіраць крыніцу відэасігналу – альбо пясочнае шоў, альбо канцэрт. Таксама быў дапрацаваны і перазведзены аўдыёматэрыял, некаторыя моманты перапісаныя, так што маем яшчэ CD-варыянт канцэрту. Дыскі будуць распаўсюджвацца праз адмысловыя імпрэзы, пры гэтым усе маюць магчымасць паслухаць і паглядзець праект у інтэрнэце, - каардынатар "Апошняга золку", кіраўнік парталу Сяргей Будкін.
 
Беларусь з"яўляецца апошняй краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе захавалася смяротнае пакаранне. За апошнія 17 год было здзейснена каля 400 расстрэлаў і быў толькі адзін выпадак, калі смяротны прысуд быў заменены на турэмнае зняволенне.