Кругозор


Фото: Вадим Замировский,

18 чэрвеня а 20-й гадзіне ў Парыжы ў рамках Дзён культуры Беларусі ў Францыі адбудзецца паказ прэм'ернага спектакля Купалаўскага тэатра "Пан Тадэвуш" у пастаноўцы Мікалая Пінігіна.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Мерапрыемства прымеркаванае да 180-годдзя напісання аднайменнай паэмы Адамам Міцкевічам – класікам сусветнай літаратуры, геніем трох народаў — Беларусі, Польшчы і Літвы.

Спектакль "Пан Тадэвуш" Купалаўскага тэатра – першая пастаноўка беларускага рэжэсёра на парыжскай сцэне. Паэма "Пан Тадэвуш" – апошні эпас у еўрапейскай літаратуры, агромністае палатно, якое на час напісання замяніла аўтару Радзіму, а перад сучаснікамі дагэтуль узнаўляе велічны і супярэчлівы вобраз страчанай Атлантыды – гістарычнай Літвы. У аснове паэмы - канфлікт паміж двума шляхецкімі родамі, які раскрывае цэлую галерэю яскравых характараў патрыятычна настроенай шляхты часоў ваеннай кампаніі Напалеона.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Парыж стаў для Міцкевіча апошнім жыццёвым прыстанкам і яскравай старонкай біяграфіі. Менавіта тут з кафедры Калеж дэ Франс паэт чытаў свае славутыя лекцыі па славянскіх літаратурах. Шлях Міцкевіча да парыжскай эміграцыі, дзе ў 1834 г. паўстаў "Пан Тадэвуш", праходзіў праз Беларусь, дзе ён нарадзіўся, Літву, дзе вучыўся, Расію, дзе пасябраваў з Пушкіным, Італію і Швейцарыю, дзе вандраваў, Германію, дзе ён наведаў старога Гётэ. Ягонымі знаёмцамі былі Шапэн, Бальзак, Жорж Санд, Гюго. Але думкамі ён нязменна вяртаўся да каханай Наваградчыны і яе жыхароў.

"Пан Тадэвуш" — гэта мастацкая энцыклапедыя жыцця Беларусі канца ХVІІ — пачатку ХІХ стагоддзя. Менавіта гэты твор адкрыў усяму чалавецтву непаўторнасць насельнікаў і прыроды яшчэ аднаго кутка зямлі, што быў да таго часу terra incognitа. "Пан Тадэвуш" – сусветная класіка, спектакль-напамінан пра Беларусь, пра складанасць яе нацыянальна-гістарычнага шляху.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Мікалай Пінігін першым увасобіў "Пана Тадэвуша" на беларускай сцэне. Манументальнае і адначасова мінімалістычнае сцэнаграфічнае ўвасабленне вядомага беларуска-расійскага тэатральнага мастака Зіновія Марголіна кантрастуе з вобразам Зямлі-сада Міцкевіча, але разам з тым аб'ядноўвае ў адно вобразы вандровак і вяртанняў паэта і яго герояў: гэта стары палац, гэта віленская Вострая брама, гэта Трыумфальная арка.
Твор Міцкевіча "Пан Тадэвуш" быў перакладзены на 26 моў свету, сярод якіх – фінская, дацкая, кітайская, ідыш, эсперанта. На французскую мову "Пан Тадэвуш" перакладаўся тры разы. Для спектакля выкарыстаны французскі пераклад Рабэра Буржуа (1992 года). На беларускай мове існуе пяць варыянтаў перакладу твора.

Паказ спектакля ў Парыжы ўзяла пад свой патранат Арганізацыя Аб'яднаных нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЭСКА). Ініцыятыва правядзення дадзенага мерапрыемства належыць Пастаяннаму прадстаўніцтву Беларусі пры ЮНЭСКА.

Фото: администрация Купаловского театра
Фото: администрация Купаловского театра
0060555