Фото: svaboda.org
Фото: svaboda.org
У Мінску абвясцілі пераможцаў літаратурнай прэміі імя Гедройца. Тройку прызёраў склалі - Ігар Бабкоў за раман "Хвілінка. Тры гісторыі", Артур Клінаў - за раман "Шклатара", і Вінцэсь Мудроў - за зборнік апавяданьняў "Багун". Узнагароджанне прайшло ў кангрэс-холе гатэля "Вікторыя".
 
Гледачоў на ўрачыстай імпрэзе прысутнічала не шмат. Людзі рассаджваліся пад акампанемент гурту "Порт Манэ", які іграў на сцэне.
 
Пачаў імпрэзу Андрэй Хадановіч. Ён прачытаў верш Генадзя Бураўкіна. Кіраўнік Беларускага ПЭН-Цэнтра прапанаваў ушанаваць памяць спадара Бураўкіна хвілінай маўчання.

Пасля акторы "Свабоднага тэатра" чыталі ўрыўкі з твораў усіх шасці фіналістаў прэміі.
 
Потым усіх фіналістаў запрасілі на сцэну і - урэшце - абвясцілі пераможцаў.
 
Уладальнікам першага месца стаў Ігар Бабкоў з раманам "Хвілінка. Тры гісторыі". Аўтар атрымае чэк на дзесяць тысяч еўра ад "ІдэаБанка". Абвяшчалі пераможцу пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка, пісьменнік Альгерд Бахарэвіч і прадстаўніца "ІдэаБанка".
 
Другое месца і права на творчую стыпендыю на востраве Готланд журы аддало пісьменніку і мастаку Артуру Клінаву з раманам "Шклатара". Трэцяе - празаіку з Полацка Вінцэсю Мудрову - за кнігу "Багун". Спадар Мудроў атрымаў магчымасць прайсці літаратурную стажыроўку ва Уроцлаве.
 
Сёлета за галоўную ўзнагароду змагаліся наступныя кнігі і творцы:
 
Ігар Бабкоў. "Хвілінка: Тры гісторыі". Мінск: "Логвінаў".
 
Алена Брава. "Дараванне. Прощение. Vergebung". Мінск: "Звязда".

Сяргей Вераціла. "Разбітае сэрца Вітаўта". Мінск: "Мастацкая літаратура".
 
Артур Клінаў. "Шклатара". Мінск: "Логвінаў".
 
Вінцэсь Мудроў. "Багун". Полацк: "Полацкае ляда".
 
Людміла Рублеўская. "Ночы на Плябанскіх млынах". Мінск: "Мастацкая літаратура".

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца заснавана ў 2011 годзе. Прэмія прысуджаецца за найлепшую кнігу, выдадзеную на беларускай мове ў жанрах мастацкай прозы і эсэістыкі. Заснавальнікамі узнагароды выступаюць амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі інстытут у Менску, Беларускі ПЭН-цэнтар і Саюз беларускіх пісьменнікаў. Прэмію назвалі ў гонар ураджэнца Мінска польскага публіцыста і палітыка Ежы Гедройца, які ў сваёй культурнай дзейнасці быў паслядоўным прыхільнікам добрасуседзкіх адносінаў Польшчы з Беларуссю, Літвой і Украінай.
{banner_819}{banner_825}
-20%
-15%
-50%
-10%
-20%
-21%
-40%
-20%
0063297