Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Новость дня

опубликовано: 
обновлено: 

30 траўня раніцай памёр паэт Генадзь Бураўкін. Апошнія месяцы ён змагаўся з анкалагічным захворваннем. Генадзю Мікалаевічу было 77 гадоў. 
 
Адпяваньне і разьвітаньне з паэтам Генадзем Бураўкіным пачнецца 31 траўня з 11.30 у менскім Сьвята-Петрапаўлаўскім саборы (вуліца Ракаўская, 4).

Як паведамляе Радыё Свабода, пазней пахавальная працэсія рушыць на Усходнія могілкі. На Усходніх могілках таксама знаходзяцца пахаванні Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Івана Мележа, Івана Шамякіна і іншых выбітных дзеячоў беларускай гісторыі і культуры.

Фото: nn.by
Фото: nn.by
 
Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 верасня 1936 года ў вёсцы Шуляціна Расонскага раёна. Скончыў аддзяленне журналістыкі філфака БДУ (1959). Працаваў у часопісе "Камуніст Беларусі", у газеце "Літаратура і Мастацтва", быў карэспандэнтам "Правды" па Беларусі, галоўным рэдактарам часопіса "Маладосць", дзе друкаваў творы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча, а таксама кнігу Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка "Я з вогненнай вёскі".
 
З'яўляўся старшынёй Дзяржтэлерадыё БССР (1978—1990), аднак за падтрымку дэмакратычных сіл і прадстаўленне эфіру лідарам БНФ быў вызвалены ад пасады і накіраваны на дыпламатычную працу.
 
У 1990 атрымаў прызначэнне пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН, але ў 1993 звярнуўся да старшыні ВС Рэспублікі Беларусь з просьбай аб вызваленні ад гэтай пасады. Пасля вяртання, у 1994—1995, быў намеснікам міністра культуры і друку.

Генадзь Бураўкін: "Усе ведалі, што я "кадр" Пятра Машэрава" >>>

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Открыть/cкачать видео (17.49 МБ)
 
На вершы Г. Бураўкіна напісана шмат папулярных песень ("Белы снег", "Зачараваная", "Матылі", "Малітва" і інш.). У паэта ёсць зборнік песенных тэкстаў "Табе, Беларусь" (1984). "Калыханку" на словы Г. Бураўкіна кожны вечар па тэлебачанні пяюць малым Беларусі. Аўтар дзвюх кніг паэзіі для дзяцей "Тры казкі пра Зая" (1974) і "Сінія арэлі" (1987), дакументальных аповесцей "Тры старонкі з легенды" (1971), выступаў у друку з нарысамі, публіцыстычнымі і крытычнымі артыкуламі. Аўтар сцэнарыяў некалькіх дакументальных фільмаў, двухсерыйнага мастацкага фільма "Полымя" (1974, сумесна з У. Халіпам і Ф. Коневым). Перакладаў на беларускую мову вершы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, балгарскіх паэтаў.

Укладальнік кнігі "Наш Быкаў" - першай кнігі ўспамінаў пра Васіля Быкава.

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі за 1972 год. За кніжку паэзіі "Варта вернасці" (1978) у 1980 годзе прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы.


"Калыханка", ВIA "Верасы" (В. Раiнчык, Г. Бураўкін)

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Скачать аудио (2.27 МБ)

"Дачакайся, матуля", Vinsent, Вайцюшкевич, Apple Tea (Г. Бураўкін)
 
Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Скачать аудио (8.68 МБ)

"Чувіха",  Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra, (Г. Бураўкін)

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Скачать аудио (1.92 МБ)

"Завiруха", ВIA "Верасы" (Э. Ханок, Г. Бураўкін)


Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Скачать аудио (9.48 МБ)