budzma.org
budzma.org
Ужо ў гэтую нядзелю Магілёў далучыцца да агульнабеларускага трэнду - моўных курсаў "Мова нанова". Аб гэтым паведамілі арганізатары акцыі. На першай сустрэчы арганізатары абяцаюць расказаць кожнаму пра спрадвечна беларускую форму яго імя, распавесці аб некаторых тонкасцях з граматыкі.

Кожны наведвальнік таксама папрактыкуецца ў прыгожым маўленні, пачуе голас Янкі Купалы і паспаборнічае ў моўных вынаходніцтвах.

Бясплатныя публічныя курсы беларускай мовы, былі распачатыя ў студзені філолагам Алесяй Літвіноўскай і журналістам Глебам Лабадзенкам у Мінску. Па словах арганізатараў, кожны занятак у Мінску збірае аншлаг: прыходзіць ажно па 300 чалавек. Курсы распачаліся ў многіх гарадах Беларусі і нават замежжа. 
 
Уводны занятак будуць праводзіць стваральнікі курсаў: Глеб Лабадзенка ды Алеся Літвіноўская.

Сустрэча адбудзецца па адрасе: зав. Чкалава, 16. Пачатак а 14-й гадзіне. 
{banner_819}{banner_825}
-26%
-55%
-20%
-20%
-20%
-14%
-10%