Ужо ў наступную сераду, 7 мая, Маладзечна далучаецца да найноўшага трэнду і распачынае бясплатныя публічныя курсы беларускай мовы "Мова Нанова".



Першыя заняткі 7 мая а 19.00 у "Лівіа" (гандлёвы цэнтр "Модуль", 4 паверх) правядуць стваральнікі мінскіх курсаў – Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка.

Далей выкладаць будуць маладзечанская журналістка (карэспандэнтка "РГ") Настасся Роўда і культурніцкі дзеяч з Мінска Алесь Мазанік.

Ужо на першай сустрэчы вы даведаецеся пра спрадвечна беларускую форму вашага імя, навучыцеся вышукваць ілжэсяброў перакладчыка ў мове, папрактыкуецеся ў прыгожым маўленні, пачуеце голас Янкі Купалы і паспаборнічаеце ў моўных вынаходніцтвах.

Курсы пачалі ў студзені гэтага года ў Мінску філолаг Алеся Літвіноўская і журналіст Глеб Лабадзенка. Раз на тыдзень заняткі збіраюць па 200-300 чалавек.

За гэты час курсы ўжо распачаліся ў іншых гарадах: Бабруйску, Баранавічах, Гродна, Нясвіжы, Брэсце і нават Кракаве.

Суполка курсаў у vk.com: vk.com/mova.maladecna
Суполка курсаў у facebook: facebook.com/mova.maladecna 
{banner_819}{banner_825}
-40%
-20%
-18%
-50%
-10%
-12%
-50%
-15%
-20%