Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Кругозор


Кірыла Хілько,

Неўзабаве ў Беларусі запрацуе новы цырк-шапіто былога галоўнага рэжысёра "Белдзяржцырка" Сержа Бандарчука.

Алекс Гертнер і яго сын Джозэф. Алекс і яго брат Крысціян - цыркачы ў пятым пакаленні. У Беларусь яны прыехалі з індыйскімі сланамі Лакшмі, Тычам і Бэйбі.

Летась маці Сержа і дырэктар "Белдзяржцырка" Таццяна Бандарчук была зволеная з пасады праз карупцыйны скандал. Серж таксама пакінуў дзяржаўны цырк і стварыў свой атракцыён з беларускай назвай "Дзіва". Цяпер цырк месціцца на тэрыторыі парка "Дрымлэнд" ля скрыжавання вуліцы Арлоўскай і праспекта Пераможцаў — зусім побач з Драздамі.

"У нас будзе міжнародная праграма з трынаццаці нумароў. Гледачы змогуць пабачыць італьянскага заклінальніка змеяў Бруна Мэджыалара. Ён, дарэчы, прэзентуе і шоу павукоў-мясаедаў. Я, хоць і працую ў цырку столькі гадоў, ніколі не бачыў нічога падобнага.

Таксама ў нас будзе выступаць сям'я Герэра з Іспаніі: клоўн Марка і яго дзеці Мішэль і Жаклін. Разам яны будуць паказваць акрабатычныя нумары. Трыа Шаўчэнкаў з Беларусі будзе працаваць у вельмі складаным і небяспечным жанры "руская палка". Яшчэ адна фішка нашага цырка — кубінскі балет. Я буду працаваць з поні.

Аднак цвіком праграмы стане атракцыён з трыма сланамі братоў Гертнераў з Германіі",
— расказаў Бандарчук.

Серж кажа, што былі і праблемы: "Трэба столькі ўсяго ўзгадніць, зрабіць рэгістрацыю для замежных артыстаў… Вось, напрыклад, кубінкі гавораць толькі па-іспанску — трэба вырашаць пытанне камунікацыі. Аднак мы змагаемся. Мы ж беларусы, мы ўсё можам".

Цырк дасць свой першы выступ 7 мая. Да 16 чэрвеня "Дзіва" можна наведаць у Мінску. Пасля гэтага ён будзе гастраляваць па рэгіёнах: у Магілёве, Оршы, Наваполацку, Гродне, Брэсце. Квіткі на прадстаўленне каштуюць ад 80 да 210 тысяч.