• Другие новости

Кругозор


18 красавіка ў офісе TUT.BY адбыўся канцэрт памяці апошняга народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. На канцэрце прысутнічала ўнучка паэта Дамініка, а таксама вядома, што адна пара прыехала спецыяльна на канцэрт з Рыма. Больш за 150 заявак гледачоў і, на жаль, толькі 70 месцаў. "Весялосці не будзе", - адразу папярэдзілі гледачоў. Людзі прыйшлі проста з цеплынёю ўшанаваць памяць вялікага беларускага паэта.
 
Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Открыть/cкачать видео (786.27 МБ)

Выказаць удзячнасць аўтару, наладзіўшы імпрэзу, пажадалі праекты Fratrez, Vuraj, Naka Piano, Зміцер Вайцюшкевіч і Лявон Вольскі з Паўлам Аракелянам, а таксама Віктар Сямашка і Ігар Цярэшчанка. Практычна кожны з музыкаў ведаў дзязьку Рыгора, як ён любіў, каб яго звалі, асабіста, таму падчас вечара было распаведзена шмат гісторый. І ўсе чыталі любімыя вершы паэта.

Негледзячы на папярэджанне, трошкі сумны, але гумар быў. Усе, хто ведаў паэта, сцвярджалі, што ён любіў гумар. Зміцер Вайцюшкевіч распавёў, як Рыгор Барадулін заўсёды расказваў шчырыя і смешныя гісторыі пра сваіх вядомых і таленавітых сяброў. І спеў шэраг песень эратчынай тэматыкі, а таксама калыханкі, словы да якіх напісаў Барадулін. Зміцер перакананы, што народны паэт падняў беларускую жанчыну на самы высокі п'едэстал, бо назваў яе ў вершах "арыстакраткай кахання".

Менавіта салісту гурта Vuraj прыйшла ідэя зайці ў госці да Рыгора Барадуліна, калі гурт разам з TUT.BY сабраўся калядаваць. Праз колькі месяцаў паэта не стала. Музыкі распавялі, якія шчаслівыя вочы былі ў Барадуліна і яго жонкі і як атрымалася, што гэта была апошняя сустрэча з ім. Акрамя таго, яны выканалі "песні матчыны з Вушаччыны", якія пела паэту ў дзяцінстве маці.

Ігар Цярэшчанка распавёў пра цяжкую хваробу паэта і тое, як ён змагаўся з ёю. Цягам лёсу Ігар аказаўся ў гэты час побач с Барадуліным і бачыў, як да паэта прыходзілі ў госці простыя людзі. Па яго словах, падчас было да 20 візіцёраў за дзень. І ўвогуле, перамагчы хваробу народнаму паэту дапамагала шмат дактароў і "ўвесь народ". Напрыканцы свайго выступу Ігар Цярэшчанка прачытаў верш, прысвечаны Рыгору Барадуліну.

Лявон Вольскі, які выступіў напрыканцы імпрэзы, выйшаў на сцэну са словамі: "У нас любяць з усяго рабіць трагічную атмасферу. Я разраджу атмасферу, бо дзязька Рыгор быў вясёлы чалавек". Лявон ведаў паэта, калі яшчэ быў 4-гадовым хлопцам, таму расказаў, як у кампаніі дзядзькі Рыгора яму куплялі марозіва з кожнай чаркай празрыстай вадкасці. На наступны дзень у яго была ангіна, а яго маці злавалася. Але размовы толькі разбаўлялі спевы, таму астатні час госці спявалі разам мілагучныя калыханкі, любімыя народныя песні Рыгора Барадуліна і вядомыя песні артыстаў, якія прынялі ўдзел у народным канцэрце.
 
На імпрэзе выступiлi праекты Fratrez, Vuraj, , Зміцер Вайцюшкевіч і Лявон Вольскі з Паўлам Аракелянам, а таксама Віктар Сямашка і Ігар Цярэшчанка.


 
Памяці паэтаў...

Зноў смерць, касой махнуўшы, сее гора…
Зноў – боль… і скону парасткі – крыжы…
Па тым, хто жыў на гэтым свеце ўчора, –
Памінкі… ды аплакванне душы…

Так рана – не саспелыя калоссі!
Так хутка – а што бачылі ў жыцці?
Шчэ сэрцы не кранула нават восень…
А ўжо… яны – туман у небыцці…

Чаму? Ды вось такімі маладымі –
Калі яшчэ так многае маглі б?!
Ці неба, распасцёртае над імі ,
Прыцягвае найлепшае з зямлі?

А мо іх вабіць ззянне дальніх зорак?
Ці кліча плынь забыўнасці-ракі?
Паэты, кампазітары, акцёры…
Артысты, рэжысёры, мастакі…

Чаму?!… Не дапісаўшы, не дапеўшы,
Жыццё не дакахаўшы і жанчын…
Пакінуўшы пачуцці ў сваіх вершах,
Мелодыях і дзеяннях карцін…

Пайшлі… Няўжо настане новы ранак?
Без іх… Няўжо снягі вясной збягуць?...
Чаму іх забіраюць нечакана
І часу развітацца не даюць?!

Але… наўрад ці нам адкажа Ойца…
На жаль, таго не дадзена спазнаць…
А мо Ён так збірае лепшых творцаў,
Каб іншы свет на небе апяваць?