Деньги и власть
Общество
В мире
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Авто
Спорт
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2829301234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    2627282930311

Кругозор


І смех і грэх! Гэтую камандзіроўку мы не забудзем доўга. Бо даўно так не смяяліся! А весяліліся мы… на пахаванні.



У Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці здавён часу існуе абрадавая гульня "Пахаванне дзеда". Гэта народная пародыя на сапраўднае развітанне з памерлым. Адбываецца яна заўсёды ў першы дзень Масленіцы.

Збіраюцца вяскоўцы, пераважна жанчыны сталага веку, і, як дзеці, забаўляюцца. Але гульня ў іх дарослая, з эратычным зместам. Калі ў іншых мясцінах на Масленку спальваюць пудзіла зімы, то ў самым халодным рэгіёне Беларусі "хаваюць" ляльку ў рост чалавека, якая сімвалізуе міфалагічнага дзеда-продка. Яго "пахаванне" – і ёсць провады маразоў і сустрэча красуні-вясны.
Відэа: метадыст Гарадоцкага раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці Аляксандр Страшынскі, адмыслова для партала TUT.BY

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Открыть/cкачать видео (23.07 МБ)


Эратычны "нябожчык"

Па "дзеду", якога ў гарадоцкіх вёсках называюць Цімка (як варыянт: Сідорка), плачуць і галосяць. Гэта пакуль ён ляжыць у "труне". Але як толькі "нябожчык" пакідае дом, то адразу ж пачынаецца вяселле – з чаркай за багатым памінальным сталом, гармонікам, народнымі песнямі, частушкамі і танцамі. Вясна ж прышла!

Многія мясцовыя бабулькі памятаюць, як "хавалі дзеда" ў іхнім дзяцінстве. У хату, кажуць, не пускалі малечу і нежанатую моладзь. Чаму? Бо абрадавая лялька мела… фалас. Хто б падумаў, што нашыя продкі былі такімі штукарамі! А зараз старажылы ўжо ва ўсіх драбніцах перадаюць гэты абрад маладзейшым – каб памяталі народныя традыцыі.



"Раней такі рытуал існаваў ў многіх вёсках Даўгапольскага сельсавета – Маскалянятах, Даўгаполлі, Філімонава, Селішчы, Кісялях, Зарэччы. Ведаюць пра яго і жыхары вёсак Канавалава і Халамер'е Халамерскага сельсавета. Зараз абрад "Пахаванне дзеда" ўнесены ў спіс элементаў нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны, прынятых пад ахову на Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Беларусі", - паведамляе ТUT.BY метадыст па фальклору Гарадоцкага раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці Лілія Рэзкіна.

"Дзед" памёр, а струк шавеліцца!"

Учора "Пахаванне дзеда" спраўлялі ў вёсцы Кісялі, у хаце мясцовай пенсіянеркі Надзеі Красніцкай. Сяльцо гэта знаходзіцца кіламетраў за 25 ад Гарадка, жыве тут усяго 8 чалавек. Аднак у першы дзень Масленіцы сюды завітала багата гасцей, у доме Надзеі Васільеўны развярнуцца можна было з цяжкасцю.

Заходзім у галоўны пакой, а там "хаўтуры". Пад абразамі на лаўцы ляжыць "нябожчык". У чырвонай кашулі, "ручкі" склаў на грудзях. Нос у "памерлага" - з пластмасы, вусы і барада – з кавалка шубы, на галаве – парык. "Цела" набіта саломай і анучкамі. Паміж "ног" тырчыць маркоўка.

"Жонка" і суседкі гавораць пра яго, як пра рэальнага чалавека. Выяўляецца, што "дзеда" звалі Цімафей Васільевіч, нажыў ён з жонкай шасцёра дзетак. А было яму ажно сто гадоў, "месяца да веку не хапіла". Быў ён гіперсэксуальным гулякам, але працавітым, моцным мужыком.



Жанчыны галосяць-прычытаюць, ды так натуральна, што, каб у хату трапіў старонні чалавек, дакладна б падумаў, што ў людзей сапраўднае гора. Імправізацыя такая, што пазайздросцілі б прафесійныя акцёры! У Цімкі, кажуць, у адной з гарадоцкіх вёсак быў рэальны прататып: ён пражыў больш за сто гадоў, меў загульны характар. 

- Быў адзін мужык у дзярэўні, і той памёр. А дзядочак мой, а ластачка мая сізакрылая, а куды ж ты адляцеў так раненька? І кароўку мы дзяржалі, і соткі мы пахалі... А цяпер ты на кут во лёг… - заломвае рукі адна з жанчын.

- Дык а як ён памёр? – пытаецца нехта ў "жонкі".

- Ну ён жа рыбак быў знатны. Еў рыбу ды касцёй падавіўся. Я кінулася спасаць. Ды што я зраблю? Пакуль тых урачоў у нашу дзярэўню дачакаешся, ён дуба і даў да утра. Ён жа сто жонак меў – у кожным сяле, і зараз во тут адны любоўніцы сабраліся, але я адна хаваць яго павінна, - галосіць "жонка".

У яе ролі - гаспадыня хаты Надзея Васільеўна. У яе вачах натуральныя слёзы. Прыроджаная актрыса!.. 

- Не гаруй, суседачка. Дапаможам табе ўсім сялом. Такі ж мужык быў! І Крым, і Рым, і Даўгаполле – усё прайшоў гэты дзед! Зараз во памёр, а струк у яго яшчэ шавеліцца, паглядзіце!

Адна з жанчын пачынае торгаць вяроўку, за якую прывязана морквіна, "мужчынскае багацце" ажывае, падымаецца. Усе рагочуць. Жанчыны сыпяць колкімі эратычнымі жартамі. 



- Палюбоўніц сабе ён не абы-якіх выбіраў. Гарадскія да яго ездзілі. Аднойчы, бачу, жар-птіца да яго прыкаціла. Маладая! Красівая! Сапагі вышэй калена, – распавядае пра Цімкіны мужчынскія перамогі яшчэ адна "плакальшчыца". - Я пад вакно падбегла, гляджу, а яны за сталом сядзяць, цалуюцца. Я цішком забегла ў хату, праверыць, ці цёплыя ў жар-пціцы боты. Адзін – дык не, а другі – і праўда, цёплы. Грошы яго грэлі. Я, пакуль яны там мілаваліся, забрала іх ды збегла.

- Во, не дзіва, што мне часотку аднойчы прынёс. І як толькі яго "маркоўка" не стаўклася, столькі баб меў! – кажа "жонка". – Але і мне хапала, і вам, бабанькі! А цяпер хто нас будзе, дзеўкі, шавяліць?! 

І зноў прычытае:

- А цалавала б я цябе ў губкі, ды ж ты бегаў да чужой юбкі. А цалавала б я цябе ў ручкі, ды не аддаваў ты мне палучкі. 

Да гульні далучаюцца "лекар" і "святар". Доктарка правярае люстэркам, ці дыхае "пацыент", потым мерае яму ціск. Пераканаўшыся, што ажывіць Цімку не ўдасца, плача над "труной". "Бацюшка" махае "кадзілам", чытае "малітвы". І ледзь хавае смех, гледзячы на "новапрастаўленага раба".



Вяселле на памінках 

Потым Цімку нагамі наперад выносяць з хаты, кладуць на драбіны і вязуць на "могілкі". Яны – праз дарогу ад хаты, пад старой кроністай бярозай. Гэта ж самы халодны край Беларусі, і галінкі дрэва абледзянелыя. Нібы крышталёвыя.







Аднак сёлетняя цёплая зіма ўнесла свае карэктывы ў сцэнар свята. Нашы продкі закопвалі "дзеда" ў снег. А ў Кісялях учора загадзя падрыхтавалі салому, каб засыпаць ёю міфалагічнага "продка".

Спачатку ляльку паклалі на посцілку, а потым шчодра прысыпалі саломай: "Каб цёпла табе, дзядок, было". Жанчыны зноў галасілі, але трошкі, больш для прыліку. Бо пачалася ўжо другая, вясёлая частка абраду.






"Магілку" не спалілі, проста пакінулі. "Потым забяром "дзеда" на гарышча, няхай там ляжыць да наступнай Масленіцы", - кажа Надзея Васільеўна.



Гаспадыня і яе сяброўкі завіхаюцца каля стала. Ён аж ломіцца ад страў – і памінальных, і масленічных. Нясуць з печы блінцы з тварагом, аладкі, дранікі, яешню, сырніцу, падаюць куццю, іншыя рытуальныя стравы. "А во і мёд! Наш Цімка хадзіў туды, дзе мёд, дык трэба салодкім яго і памінаць", - смяецца адна з жанчын.



Усе збіраюцца за сталом. Асобную чарку ставяць "нябожчыку". За бяседай зноў узгадваюць Цімку, памінаюць яго "мінутай маўчання".






Хаўтурны настрой хутка знікае. Жанчыны кідаюцца ў пляс, спяваюць частушкі і народныя песні, размаўляць пра жыццё-быццё. Рэй за сталом вядзе сяброўка Надзеі Васільеўны, бо яе саму атачылі журналісты.

Як бабка на Якуба Коласа малілася

Гаспадыня паказвае нам сямейны альбом, вядзе на падворак. І распавядае. Шмат. Цікава. Сакавіта. На душы цёпла-цёпла ад яе мовы. Гаворыць яна нараспеў, і пры гэтым нібы дробна-дробна рэжа цыбулю. Смех праз слёзы ад яе расповядаў. 

Надзея Красніцкая

- Я ўсё добра памятаю. Я была маленькая, мо, гадоў мне 7-8. Бацька з маткай рабілі вот так сама гэтага "дзеда". На кані яго везлі потым "хаваць". Бабы ўсе-ўсе гужам ішлі. Затым паміналі. Няслі на стол хто што мог - у сетачках, у хустачках. Выпівалі, гулялі. Дамой прыходзілі к утру. Карова не ела-не піла. Было весела, чудесна. Вот такой "дзед".  

- А ці доўга вы зараз рабілі гэту ляльку?

- Не, нядоўга, за ноч. Макет пашылі, саломы напіхалі, вусы, бровы падрысавалі. Абулі, кашулю пашылі, надзелі, струк прывязалі - во і дзед палучыўся! 

Надзея Васільеўна Красніцкая – старэйшына вёскі Кісялі. Працавала будаўніком. У асноўным. Бо смяецца: "А, кім я толькі не працавала!" Выйшла на пенсію. І пераехала ў бацькоўскі дом, да сваёй печы, да падлогі, дзе і з'явілася на свет: "Маці ўсіх чатырох дзетак на падлозе нарадзіла. А калі чацвёртага, Сашульку, радзіла, я сама гэта бачыла. Памагала ёй. Радзіла такога маханькага... Я падала гэтага рабёначка, яго ўкруцілі..."

Пасля смерці мамы прыкіпела Надзея сэрцам да родных сцен. І больш у Віцебск вяртацца не захацела. 

У Красніцкай рукі - падарунак ад Бога. Яна і шые, і вышывае - за некалькі жанчын, і майструе, і рамантуе - за некалькі мужчын. Пра свае акцёрскія здольнасці кажа так: "Я за хвіліну магу зрабіць дзесяць касцюмаў. Кім хочаце магу стаць. Хоць Чынгісханам, хоць паштальёнам Печкіным. Аднойчы трэба было павіншаваць суседа з днём нараджэння. Я хуценька зрабіла ружжо - з дзеравяшкі нейкай, насунула на твар капялюш. І пайшла да суседа. Пытаюся: "А як мне прайсці да іншай вёскі?" Ён мне і тлумачыць. Не пазнаў!"

Яшчэ адна "карцінка" з дзяцінства, якую са смехам распавядае Надзея Васільеўна:

- Бабуля, маці майго бацькі, была веруючая, малілася, хадзіла ў царкву. Адзін раз прышла да нас, паставіла свечачку. Іконка была і рушнічок такі беларускі быў. Памалілася і забыла патушыць свечку. Яна капціла, і бажнічка згарэла. А цераз нядзелю Пасха будзець. Бабулька прыдзе і ўвідзе, што іконкі няма. Што нам робіць? Бацька кажа: "Дзеткі, мілыя, выручайце!" Мы ўзялі кніжку, за 4 ці 5 клас, выдралі партрэт Якуба Коласа. І прыклеілі замест іконкі. Баба прышла, паставіла свечачку і моліцца на каленках...

Такія вось жыццёвыя  калізіі...

***

На Гарадоччыне "хаваюць" не толькі "дзеда", але і "бабу". Адбываецца гэта ўжо ў апошні дзень Масленіцы. Калі мужык падавіўся косткай, то яго палавіна - сырніцай, абавязковай масленічнай стравай. "Пахаванне бабы" праходзіла гэтак жа: выраб пудзіла, галашэнне, дарога на "могілкі", "памінкі" з песнямі і танцамі. Абрад азначаў пачатак Вялікага посту. І канчатковую перамогу цяпла над холадам, жыцця над смерцю. 

Комментарии с форума

Избранные комментарии
  • filamat 25 февраля 2014 в 18:36 из Беларуси

    Дарэчы, беларусы - уникальны па захаванасці сваіх старажытных традыцый. Гэта традыцыя добрая. А вось семяжэўскія "Цары" (аб пастоі на гэтых землях рускай арміі) лічу дрэннай традыцыяй...хоць накідвайцеся на мяне і рвіце на часткі...

  • идеальнаЯ Кошка 25 февраля 2014 в 17:24 из Беларуси

    Свят-свят-свят, некрафiлiя нейкая!

  • sancoalexandr 25 февраля 2014 в 17:53 из Беларуси

    От бедности народ с ума сходит..

  • sanny96 25 февраля 2014 в 17:53 из России

    у тут бая совсем крыша потекла...

  • Чёрная Тапочка 25 февраля 2014 в 18:06 из Беларуси

    Ролевые никрофильские игры. Никак иначе.

  • модест_модест 25 февраля 2014 в 18:15 из Беларуси

    Фотки только посмотрел. Типа зиму провожают?

  • Alex-wolf 25 февраля 2014 в 18:17 из Беларуси

    Абышто... Людям больше заняться нечем, чем вокруг чучела сопли пускать сидеть.

  • karat1981 25 февраля 2014 в 18:49 из Беларуси

    Бред сивой кобылы!! Делом бы занимались. Даже улыбки не вызвало ((

  • наивная баба 25 февраля 2014 в 19:11 из Беларуси

    Голодные могли и морковку сгрызть.

  • Omar_Muhtar 25 февраля 2014 в 19:27 из Беларуси

    Zmicer_Gavrilenko (25.02.2014 19:05) писал(a):
    Народ, вы чего? Это наше сакральное наследие. Где-то уродливо, где~то. утонченное и красивое. Или те, кто здесь фу_фу_фу гадость имеют другую историю?Никто не призывает это любить. Поэтому не нужно крайностей с оценками. У портала один промах информация не расчитана на аудиторию . Вы бы, это, про зеков там, про жирафов(((
    Морковный член)это же чушь какая-то

  • gamlet-1990 25 февраля 2014 в 20:26 из Беларуси

    Это просто ужасно! Как вообще возможно до такого додуматься. Это самый настоящий ритуал. Старые люди, а занимаются такой ерундой! При этом, наверное, еще верующими себя считают, христианами! Ужас!

  • Роман_Кухаренко 25 февраля 2014 в 21:30 из Беларуси

    Андрэй_Кулябкін (25.02.2014 17:36) писал(a):
    пра якуба коласа смешна)))))
    Кстати, как эта бабушка рассказывает про Якуба Колоса, есть классное видео! Снимала витебская журналистка, но не с тут бая, кажется http://www.youtube.com/watch?v=b3psTPJ9OLk&feature=youtu.be

  • pesozkij 25 февраля 2014 в 21:54 из Беларуси

    идеальнаЯ Кошка (25.02.2014 17:24) писал(a):
    Свят-свят-свят, некрафiлiя нейкая!
    Не пужайцеся - людзи усе такия... Любяць токи некра и плачуць при логах....

  • pesozkij 25 февраля 2014 в 21:58 из Беларуси

    наивная баба (25.02.2014 19:11) писал(a):
    Голодные могли и морковку сгрызть.
    Кусаць маркоуку усим не хопиць - вучыцеся лепей яе сасаць...

  • Raisa16 25 февраля 2014 в 22:40 из Беларуси

    Ужасы старообрядцев!

  • valerie_lera 25 февраля 2014 в 23:38 из Беларуси

    Мда, при всем уважении к предкам - не понять мне их скабрезных шуточек на тему смерти и секса.

  • wasplaton 26 февраля 2014 в 01:10 из Беларуси

    alex_alievich (25.02.2014 21:34) писал(a):
    Вельми уникальны, самабытны рытуал. Мабыць такога нима нидзе у свеце. Этнографы у пошуках падобных традыцый майгли б пратаптаць у гэтыя вески турыстычны шлях для иншаземцау паглядзець на нацыянальны жарт беларускага народа. Вось гэтым патрэбна прывабливаць тых даликатных вандроуникау якия абшарыли амаль увесь свет у пошуках экзотыки. Кахання и дабрабыту у кожную хату:-) :-) дзякуй:-)
    Что, то похожее было в древнем Египте. Там жрецы ставили мумии фараона золотой фалос и направляли его на Сириус

  • yuran111 26 февраля 2014 в 04:58 из Беларуси

    все это неплохо, разница между традициями в других странах только в бедности нашей материальной. наряды на карнавал в венеции или рио более дорого стоят чем деда нарядили. ну и куда ж у нас без спиртного?

  • skif1986 26 февраля 2014 в 08:23 из Беларуси

    Обряд сильно напоминает известный стишок "Вот и помер Дед Максим!" ))) .

  • skif1986 26 февраля 2014 в 08:23 из Беларуси

    ame_rok (25.02.2014 19:59) писал(a):
    даеш фолк-трэш!
    Да не простой, а этно-фолк-треш!

  • Лепе_Сток 26 февраля 2014 в 08:44 из Беларуси

    Это просто жесть, как весело )))))))))))) Я в шоке. )))

  • Юрий_Ххх 26 февраля 2014 в 09:09

    а бы был бы повод ))

  • kuksiandr 26 февраля 2014 в 09:29 из Беларуси

    Алкоголизация села приводит к печальным последствиям

  • kuksiandr 26 февраля 2014 в 09:31 из Беларуси

    Belarus2578 (25.02.2014 18:25) писал(a):
    Прыемна чытаць, што ў Беларусі яшчэ засталіся хоць дзесьці беларускія традыцыі!
    Мд-аа, есть чем гордиться.

  • valerie_lera 26 февраля 2014 в 09:39 из Беларуси

    helen68135 (26.02.2014 00:44) писал(a):
    Это у Вас от недостатка знаний. Фалос с древних времён у многих народов символ деторождения и плодородия, отсюда и ритуалы поклонения, как источнику жизни. А смерть неразрывно связана с жизнью. Старый человек умирает, его жизненный цикл закончился - а где-то рождается новый. Листья деревьев осенью опадают, удобряют собой землю, а весной распускаются новые листья, чтобы осенью опять повторить путь своих предшественников. Т.е. зима умирает - весна зарождается. Даже наши предки понимали цикличность законов природы и в этом обряде это так явно видно. Но нет, есть такие как Вы, которым не понятно, потому что лень подумать и понять.(((
    Гм... Я так понимаю, вы от широты своего ума предлагаете возобновить древние языческие традиции поклонению фаллосу? ) Мне, недалекой, непонятны многие языческие обряды, поскольку я христианка.

  • Бeлaруc 26 февраля 2014 в 09:50 из Беларуси

    Просто дикари. Ещё скажите, алкогольные возлияния на похоронах тоже народная традиция?

  • pashtet904 26 февраля 2014 в 10:46 из Беларуси

    Як і чакалася, знайшліся ТУТ "эстэцтвуюшчые інцелектуалы", якіх усіх разам на адной капустнай градцы знайшлі. У артыкул не ўчыталіся і больш таго - не ўдасужыліся наогул калі-небудзь пачытаць пра этнасеміётыку. Убачылі слова "фалас" - усё, жах! рытуал! фолк-трэш! Твары прасцей трохі зрабіце!

  • wassiliy 26 февраля 2014 в 11:10 из Беларуси

    LadyBuGaGa (25.02.2014 19:10) писал(a):
    Как это развидеть?
    глазками вообще-то! но без ДУШИ это не понять!

  • wassiliy 26 февраля 2014 в 11:19 из Беларуси

    valerie_lera (26.02.2014 09:39) писал(a):
    Гм... Я так понимаю, вы от широты своего ума предлагаете возобновить древние языческие традиции поклонению фаллосу? ) Мне, недалекой, непонятны многие языческие обряды, поскольку я христианка.
    вы говорите "я христианка" и поклоняетесь кому-чему? вижу только разницу: бабульки иполнили задорный народный обряд - без обязанностей какому-то божку отвели душу перед тяжолой весенней работой! а кто такой "Христос"- богатырь 33 года печку попай гревший - как-то так?

  • a.feduk 26 февраля 2014 в 11:45 из Беларуси

    это что сумашествие в деревне или сумашествие автора

  • upal_s_luny 26 февраля 2014 в 11:47 из Беларуси

    буквы не читал, но, судя по картинкам, трэш такой, что капец

  • valerie_lera 26 февраля 2014 в 11:59 из Беларуси

    a.feduk (26.02.2014 11:45) писал(a):
    это что сумашествие в деревне или сумашествие автора
    Вы шо, это прекраснейшее высокодуховное и высокоинтеллектуальное "возвращение к истокам". Только зашоренным непатриотам могут не понравиться языческие нетрезвые заигрывания на тему смерти-жизни-либидо. Все должны были проникнуться и восхититься Культурой! ))

  • pashtet904 26 февраля 2014 в 12:05 из Беларуси

    Вой-вой-вой! "гадость какая", "сумашествие", "нетрезвые заигрывания". Смешна з вас, людзі! Прывыклі да "беларускай хаткі" БТ-шнага ўзроўню. Пашырце трохі кругагляд, "феномены" кшталту анс."Бяседа" - гэта далёка не ўсё, што можа быць беларускага нацыянальнага.

  • landinlaw 26 февраля 2014 в 12:12 из Беларуси

    Сразу видно совсковых ханжей, которые считаю, что секса в бсср нет и не было. И новость о таких стародавних белорусских ритуалах для них шок. И таких традиций сексуально-эротического характера по всей Беларуси великое множество, достаточно вспомнить, что из себя представляло Купалье. И это не "прогнившая" европа нам это привезла, а это традиции наших предков. Сексуальная раскрепощенность (не путать с распущенностью) - залог свободного человека.

  • Stralex 26 февраля 2014 в 12:22 из Беларуси

    valerie_lera (26.02.2014 09:39) писал(a):
    Гм... Я так понимаю, вы от широты своего ума предлагаете возобновить древние языческие традиции поклонению фаллосу? ) Мне, недалекой, непонятны многие языческие обряды, поскольку я христианка.
    У христианства, кстати, немало параллелей с дохристианскими праздниками и обрядов, интерпретация делалась в формате новой религии. Стоит только копнуть больше в глубь веков. Ну и просто пиарщики (проповедники) от христианства более активно поработали (проповедовали) в продвижении сей религии в мире.

  • daria.shevcova 26 февраля 2014 в 12:36 из Беларуси

    Какая чудесная "сочная" статья! Побольше бы таких, спасибо вам, Татьяна!

  • Maria_Neumiarzhytskaia 26 февраля 2014 в 13:40 из Беларуси

    Мне не хочется ассоциировать себя с нацией, у которой есть подобные традиции.

  • voloby 26 февраля 2014 в 13:47 из Беларуси

    valerie_lera (25.02.2014 23:38) писал(a):
    Мда, при всем уважении к предкам - не понять мне их скабрезных шуточек на тему смерти и секса.
    Нормально, просматривается сакральная тяга к язычеству и натурализму, белорусы именно такие, послушайте песни Кирчука, те же бабульки их придумали 200-300, а может и 500 лет назад. Скепсис к религии и плебейство перед паном, любовь к пичкам и солнцу, и юмор простой, народный. Весело же.

  • illori 26 февраля 2014 в 13:48 из Беларуси

    Вельмi цiкава и смешна!

  • Всем борща 26 февраля 2014 в 14:21 из Беларуси

    valerie_lera (26.02.2014 09:39) писал(a):
    Гм... Я так понимаю, вы от широты своего ума предлагаете возобновить древние языческие традиции поклонению фаллосу? ) Мне, недалекой, непонятны многие языческие обряды, поскольку я христианка.
    Как раз-таки языческие обряды естественны и объяснимы, в т.ч и этот обряд с куклой, шутками, частушками. В народном фольклоре вы углядели скабрезность. А вот поклонение и целование мощей (частей настоящих трупов) Вам, конечно, близки и понятны.))) Вот уж где некрофилия. *При всём уважении к христианству. Сейчас даже не касаюсь истории его насаждения.)

  • valerie_lera 26 февраля 2014 в 14:27 из Беларуси

    helen68135 (26.02.2014 14:21) писал(a):
    А вот поклонение и целование мощей (частей настоящих трупов) Вам, конечно, близки и понятны.))) Вот уж где некрофилия. *При всём уважении к христианству. Сейчас даже не касаюсь истории его насаждения.)
    По-вашему, христианство - это исключительно православие??? Учите матчасть.

  • udbi 26 февраля 2014 в 15:16 из Беларуси

    C морковкой фото -классс))))

  • bao75 26 февраля 2014 в 16:50 из Беларуси

    burger44888 (25.02.2014 17:27) писал(a):
    Проста класс! Наши предки умели развлекаться!
    А Вы уверены что такой обычай действительно существовал? я многое видал - но о таком изврате первый раз слышу. А вот то что у хорошо подпитых баб обычно начинаются такназываемые "морковные" шуточки (вокруг того органо что изображается морковкой) - вот этого сколько угодно. Я что-то сильно сомневаюсь что наши предки могли учинять такое (со смертью обычно не шутят) Так что мне кажется что это очередная разновидность ПИСИРАЙТ и ФЭМЭЛИ

  • наивная баба 26 февраля 2014 в 18:19 из Беларуси

    На белорусских свадьбах, особенно в деревнях, была традиция встречать ряженых цыган. Там без морковки не обходилось никогда, к ней традиционно прилагалось еще пару вареных яичек.

  • Zlena_Danko 26 февраля 2014 в 18:47 из Беларуси

    gamlet-1990 (25.02.2014 20:26) писал(a):
    Это просто ужасно! Как вообще возможно до такого додуматься. Это самый настоящий ритуал. Старые люди, а занимаются такой ерундой! При этом, наверное, еще верующими себя считают, христианами! Ужас!
    это ещё не известно, как вы в старости развлекать себя будете

  • m16a4 26 февраля 2014 в 19:35 из Беларуси

    gamlet-1990 (25.02.2014 20:26) писал(a):
    Это просто ужасно! Как вообще возможно до такого додуматься. Это самый настоящий ритуал. Старые люди, а занимаются такой ерундой! При этом, наверное, еще верующими себя считают, христианами! Ужас!
    Беларусь - арыйская краіна. Хрысьціянства на гэтай зямлі чужое. Рытуал класны. Проста АД! Але калі, напрыклад, труп меўся быць спаленым, то гэта трэба было зрабіць, бо інакш гэта паказуха без рэальнага магічнага дзеяньня. Рытуалы трэба праводзіць правільна і да канца, бо тады яны дзейнічаюць на карысьць Беларусі. Я гарантую.

  • m16a4 26 февраля 2014 в 19:36 из Беларуси

    bao75 (26.02.2014 16:50) писал(a):
    А Вы уверены что такой обычай действительно существовал?
    Так, гэты абрад сапраўды ёсьць. Сходны абрад вядомы на Лепельшчыне, толькі праводзіцца ў іншую пару года, здаецца.

  • m16a4 26 февраля 2014 в 19:38 из Беларуси

    Maria_Neumiarzhytskaia (26.02.2014 13:40) писал(a):
    Мне не хочется ассоциировать себя с нацией, у которой есть подобные традиции.
    Кшталтуйце тыя традыцыі, зь якімі вам будзе прыемна сябе атаесамляць. Але каб яны былі БЕЛАРУСКІМІ! А ня імпартнымі/чужымі.

  • Це Дюкє 26 февраля 2014 в 19:41 из Беларуси

    Лишь бы выпить, повод нашли самый неподходящий.

  • armagedon309 26 февраля 2014 в 20:37 из Беларуси

    с морковкой перебор . а вообще по моему очень душевно!)

  • Anna_Nikolaeva_tutby7 26 февраля 2014 в 20:39 из Германии

    Tanj0804 писал(a):
    Это просто ужасно! Как вообще возможно до такого додуматься. Это самый настоящий ритуал. Старые люди, а занимаются такой ерундой! При этом, наверное, еще верующими себя считают, христианами! Ужас!
    [/QUOTE] ну а вот взгляд на христианскую (православную) ралигию гениального Л. Н. Толстого (ответ Синоду на отлучение от церкви), он тоже, между прочим, был в ужасе (при этом основательно аргументировал свою точку зрения), а ведь это было более 100 лет назад, а как актуально: "В елеосвящении так же, как и в миропомазании, вижу приемы грубого колдовства, как и в почитании икон и мощей, как и во всех тех обрядах, молитвах, заклинаниях, которыми наполнен требник. В причащении вижу обоготворение плоти и извращение христианского учения. В священстве, кроме явного приготовления к обману, вижу прямое нарушение слов Христа, - прямо запрещающего кого бы то ни было называть учителями, отцами, наставниками (Мф. ХХIII, 8 - 10). Сказано, наконец, как последняя и высшая степень моей виновности, что я, ругаясь над самыми священными предметами веры, не содрогнулся подвергнуть глумлению священнейшее из таинств - евхаристию. То, что я не содрогнулся описать просто и объективно то, что священник делает для приготовления этого, так называемого, таинства, то это совершенно справедливо; но то что это, так

  • Анна_Мюллер 26 февраля 2014 в 20:42 из Беларуси

    Морковный пенис - это круто, не только эротично но и полезно для здоровья!

  • Мирагор 26 февраля 2014 в 21:05 из Беларуси

    Raisa16 (25.02.2014 22:40) писал(a):
    Ужасы старообрядцев!
    "Старообрядцы" - ужо хрысціяне.Тут глыбей трэба капаць.Падобныя абрады я назіраў і ў Расіі,толькі восеньскія,да прылады,праўда, прыкладаліся яблыкі,а пудзіла спальвалі.

  • vip20071 26 февраля 2014 в 21:27 из Беларуси

    людям на сяле неча рабиць, там жа няма добрага тв вис, вось и глядзяць на хрэн

  • V220123H 26 февраля 2014 в 21:41 из Беларуси

    Предать анафеме всех участников мероприятия!

  • katrin2711 27 февраля 2014 в 00:06 из Беларуси

    Ужасный обычай((( Разве это весело? В похороны играть( Минус 10.

  • nininana 27 февраля 2014 в 09:18 из Беларуси

    А чаму видэа не скачваецца? Нейкая пустая спасылка... С цягам часу страціцца гэтая старонка і як паглядзець?

  • nininana 27 февраля 2014 в 09:21 из Беларуси

    valerie_lera (26.02.2014 09:39) писал(a):
    Гм... Я так понимаю, вы от широты своего ума предлагаете возобновить древние языческие традиции поклонению фаллосу? ) Мне, недалекой, непонятны многие языческие обряды, поскольку я христианка.
    Так, хрысціяне пакланяюцца уваскрэсшэму мерцьвяку - розніца вялікая, бо у яго "фалосс" не уваскрэс..

  • Slava-transit 27 февраля 2014 в 12:41 из Беларуси

    Ощущение что это новости из разряда: "будни пациентов псих. больницы".

  • Sergio_Puccini 27 февраля 2014 в 14:51

    отупевшие от сала и самогона белорусы...ганьба!!!

  • Mexicanetz 27 февраля 2014 в 15:09 из Беларуси

    ребята, в 90-х годах я культурологию изучал... как раз Возрождение было ребята, языческое наследие этой страны - это жесть жестяная фаллос? вы знаете, что на Купалу творилось? похороны с фаллосом - детский сад по сравнению с этим

  • Люба_Неизв 28 февраля 2014 в 12:44

    Какую чушь вы пишите, написали ли бы лучше нормальную статью!!!

  • medosbor 28 февраля 2014 в 14:32 из Беларуси

    Люба_Неизв (28.02.2014 12:44) писал(a):
    Какую чушь вы пишите, написали ли бы лучше нормальную статью!!!
    Не падабаецца - не чытайце. У чым справа? Мала Вам іншых артыкулаў?

  • Карл_Маркс_tutby22 1 марта 2014 в 16:12 из Беларуси

    Вдовы-ведьмы перед иконой такое делать.... богохульство одним словом! Со смертью никто не играет....Плохо кончится.... На костер их язычников.. хотя пусть живут, что с них взять....на камеру ведь играют... Нужно знать меру шуткам и морковка точно лишняя...

  • tansashka 1 марта 2014 в 21:09 из Беларуси

    Малайцы, бабулькi!!!!!!

  • virgilia 3 марта 2014 в 11:16 из Франции

    спасибо тут баю за статью и методистам за такие интересные факты) Поражают ужасно негативные ханжеские комментарии. такое ощущение - что в рб должна царить инквизиция..Народ, это ваша история.. и вы от нее никуда не денетесь такие, блин все набожные христиане, что аж ТОШНИТ.. пока Владимир красно Солнышко всех в речку не загнал - спокойно развлекались себе с "дедовой марковкой" , а сейчас.. фу-фу-фу 9 А В ТИХОРЯ ПОРНО СМОТРИТЕ И СТАТЕТЕЙКИ СМАКУЕТЕ) и брызжите ЖЕЧЬЮ..и зависть зависть зависть.... СОГЛАСНА, что немного грубовато, мне всегда грубоый такой юмор не очень нравился, и свадьбы с пьянками не люблю, так и не делаю всего этого, но знать все это очень интресно. и нос, товарищи, от истории воротить не стоит...

  • subuday 3 марта 2014 в 15:45

    Веселый и интересный обряд) Люди, будьте проще!