Алесь Плотка, фота аўтара,

“Паўстанцы” — першая беларуская настольная гульня, у якой вы можаце паглыбіцца ў атмасферу 1863 года і зрабіцца знакамітай гістарычнай асобай (Каліноўскім, Урублеўскім, Мураўёвым і інш.) альбо простым беларусам і ўплываць на ход паўстання.

Фота: Алесь Плотка

Гульня пабудаваная найперш на зносінах паміж людзьмі, абмеркаванні і выказванні сваёй пазіцыі. Падманваць, хлусіць, па-майстэрску блытаць прысутных і бязлітасна забіваць суперніка — права кожнага ўдзельніка. Гульня - мадэляванне паўстання 1863 года зробленая цалкам на беларускай мове, удзел могуць браць ад 6 да 20 чалавек.

Ініцыятыва стварэння гульні належыць маладому гарадзенскаму паэту і празаіку, выкладчыку рэжысуры абрадаў і святаў Антону Янкоўскаму і дызайнерцы Настассі Лукашковай.

Прэзентацыя гульні
адбудзецца:
28 лютага ў Гародні ў 18.00 у мастацкай галерэі “Крыга”;
2 сакавіка ў Мінску ў 18.00 у кнігарні “ЛогвінаЎ”.

Фота: Алесь Плотка

На прэзентацыях вас чакае падрабязны аповед пра cтварэнне гульні, магчымасць упершыню пагуляць і набыць яе для ўласнага карыстання, а на сталічнай імпрэзе — яшчэ і карысныя прызы-сюрпрызы ад грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Стваральнікі запрашаюць далучыцца да афіцыйнай суполкі гульні ва "ВКонтакте".

Фота: Алесь ПлоткаФота: Алесь Плотка

-10%
-11%
-20%
-20%
-28%
-20%
-30%
-20%
-23%