Маша Калеснікава,

Гурт Akute выступіць на разагрэве ў Placebo. Па словах лідара Akute Рамана Жыгарава, музыкі спадзяваліся на такі ход падзей, калі падалі заяўку на ўдзел у адборы.

Раман Жыгараў:
Канешне, мы чакалі гэтага. Мы падалі заяўку, які і ўсе астатнія гурты, праўда, не ведаю, якія. Але на агульных пачатках, разам з усімі ўдзельнічалі ў адборы”.

Па словах Рамана, музыкі толькі сёння даведаліся пра свой удзел у канцэрце, таму пакуль нічога не ведаюць пра яго акалічнасці. Нагадаем, напярэдадні прыезду ў Мінск зорак сусветнага брыт-року, канцэртнае агенцтва “Корпорация развлечений” абвясціла конкурс сярод беларускіх гуртоў. Выбарам разагрэву займаўся фронтмэн Placebo Молка разам з дырэкцый гурта.

Нагадаем, канцэрт брытанцаў адбудзецца 22 верасня ў Палацы спорту.
0063108