Я спытаў чалавека,
Які прайшоў праз агонь,
І воды,
І медныя трубы:
- Што самае цяжкое
На гэтым свеце?
І ён адказаў:
- Прайсці праз вернасць.

Ён напісаў завяшчанне, у якім прасіў, каб яго ні ў якім выпадку не хавалі на Маскоўскіх могілках у Мінску. А далі спачын у роднай вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна, побач з бацькамі. І каб ніякіх помнікаў не ставілі, не называлі яго імем школы, універсітэты, вуліцы, не ўсталёўвалі мемарыяльных дошак…


Сёння яго імем названыя ў Мінску ўніверсітэт і вуліца.

Яўген Скурко. Ён жа Максім Танк

Сёння яму б споўнілася 100 гадоў.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Открыть/cкачать видео

 
Гаўрыіл Мікіціч Гарэлаў, "Партрэт М. Танка"
Гаўрыіл Мікіціч Гарэлаў, "Партрэт М. Танка"

І яшчэ адзін верш Максіма Танка, які варта ведаць на памяць.

Родная мова

Зь легэндаў i казак былых пакаленьняў,
З калосься цяжкога жытоў і пшанiц,
З сузор'яў i сонечных цёплых праменьняў,
З грымучага зьзяньня бурлiвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасьцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Сьвятынi народа, бясьсьмерця яго, –
Ты выткана, дзiўная родная мова.

Няма на зямлi таго шчасьця i гора,
Якога б ты нам перадаць не магла.
Няма такiх нэтраў, глыбокага мора
I гор, празь якiя б ты не правяла
Мяне на радзiму, туды, дзе сягоньня
Стаiць акрываўлены вораг зь пятлёй
Над спаленай хатай, над родным загонам,
Над будучыняй і над песьняй маёй, –
Над тым, што было і што век будзе вольным.

Народ пранясе цябе, родная мова,
Сьвятлом незгасальным у сэрцы сваiм
Празь цемру і горы змаганьняў суровых.
Калi ж ападзе і разьвеецца дым
I нiвы васкросшыя закаласяцца, –
Iзноў прашумiш ты вясновым дажджом,
Iзноў зазьвiнiш ты ў кожнай у хаце,
Цымбалам дасi iх сярэбраны гром
I вусны расквецiш усьмешкай дзiцяцi.

Беларускі партал TUT.BY шчыра дзякуе Беларускаму дзяржаўнаму архіву кінафотафонадакументаў (г. Дзяржынск) за прадстаўленыя матэрыялы. 
-25%
-20%
-30%
-10%
-10%
-50%
-50%
-30%
-20%
0066856