Фота: Bymedia.net
Фота: Bymedia.net
19 чэрвеня - гадавіна з дня народзінаў беларускага пісьменніка, літаратара сусветнага маштабу Васіля Уладзіміравіча Быкава. Ужо дзевяць год, як яго няма з намі, але разважанні герояў яго твораў, маральны выбар, што стаіць перад імі, - добры урок кожнаму і сёння. 

"Трэцяя ракета", "Мёртвым не баліць", "Сотнікаў", "Знак бяды", "Кар'ер", "Аблава", "Пакахай мяне, салдацік", "Ваўчыная яма", "Жоўценькі пясочак", "Балота"...  Васіль Быкаў увесь час хацеў паказаць праўду - праўду вайны, праўду паводзінаў чалавека на вайне. Яго героі перад тварам смерці думаюць пра сваё жыццё, бачачы ўвесь абсурд яго сканчэння, і шукаюць адказ на пытанне "чаму?".  

Пятрок і Сцепаніда са "Знака бяды", якія абараняюць сваю годнасць; і Сушчэня з аповесці "У тумане", якога абвінавачваюць у супрацоўніцтве з акупантамі; і героі нашага часу ў аповесці "Ваўчыная яма" - салдат-дызерцір і бомж, якія паміраюць у чарнобыльскім лесе...  У кожным творы Васіля Быкава - асобная жыццёвая гісторыя, чалавек у крытычных умовах перад складаным маральным выбарам, сам-насам з сабой, перад тварам смерці.  

Магчыма, таму яго творы так балюча чытаць і таму немагчыма спыніцца, не даведаўшыся гэтай праўды.  

Васіль Быкаў - наш нацыянальны скарб, выбітная асоба ў духоўным жыцці краіны. Яго творы трэба перакладаць на ўсе мовы свету, расказваць пра яго турыстам, вывучаць у школах, каб не забывацца на ўрокі мінулага. 

Як пісаў літаратуразнаўца Міхась Тычына, "у нас ёсць Быкаў, і значыцца ёсць падставы для таго, каб ганарыцца сваёй Беларуссю. Быкаў ратуе нас ад прыніжэння і ганьбы, у якой мы сядзім, як у ваўчынай яме, саромеючыся, і небеспадстаўна, называцца ў цывілізаваным свеце, што мы беларусы".

Сёлета фільм-экранізацыя аповесці Быкава "У тумане" рэжысёра Сяргея Лазніцы ўдзельнічаў у асноўным конкурсе Канскага кінафестываля. Фільм атрымаў прыз міжнароднай федэрацыі кінакрытыкі FIPRESCI, а таксама Гран-пры шостага міжнароднага кінафестываля імя Таркоўскага "Люстэрка".  

Ці гэта не жыццё творчасці геніяльнага пісьменніка?..

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Скачать видео

Паслухаць радыёпастаноўку "Мёртвым не баліць" >>>
 
Чытайце таксама:
Бураўкін: У СССР Быкава цанілі больш, чым у суверэннай Беларусі >>>

***
Беларускі партал TUT.BY шчыра дзякуе Беларускаму дзяржаўнаму архіву кінафотафонадакументаў (г. Дзяржынск) за прадстаўленыя матэрыялы:

Тэлефільм "Васіль Быкаў", 2 ч., 1991 год, рэжысёр У. Каралёў, аператар А. Бароўскі; "Беларускі відэацэнтр".

"Гэта мы" – сумесны праект Беларускага парталу TUT.BY з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў (г. Дзяржынск). У яго межах мы публікуем рэдкія архіўныя відэа- і фотаздымкі, аўдыёматэрыялы пра невядомыя ці малавядомыя старонкі з жыцця краіны і нашых суайчыннікаў.

Усе матэрыялы праекта "Гэта мы" ТУТ >>>

TUT.BY – гэта мы…

-30%
-25%
-10%
-20%
-30%
-50%
-10%