Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
Общество
В мире
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Кругозор


Хведар Піскуноў
Хведар Піскуноў
Выдавецтва "Тэхналогія" выпускае "Вялікі слоўнік беларускай мовы" аўтарства Хведара Піскунова.

Паводле аўтара, у яго трапіла лексіка апошніх дзесяццігоддзяў, а таксама словы з былых часоў, якія раней не ўваходзілі ў слоўнікі.
"Я патраціў на стварэнне слоўніка 12 год, а па факце — палову жыцця, — кажа ўкладальнік. — Гэта, можна сказаць, два слоўнікі адначасова — звычайны і граматычны - у яго ўваходзіць болей за трыста табліц з акцэнтнымі і словазамяняльнымі парадыгмамі.

Насамрэч, тут можна знайсці словы, якія па ідэйных прычынах не траплялі ў іншыя слоўнікі: я апрацоўваў лексіку літаратуры 20-х, 30-х гадоў, шмат святарскай лексікі.

У слоўніку каля 223 000 словаў, але тут для мяне важная не колькасць, а спроба зламаць стэрэатып "калі такога слова няма ў слоўніку, значыць яго не існуе".

Рэч у тым, што гэтым заганным правілам карыстаецца абсалютная большасць рэдактараў. А гэта вялікая шкода для мовы".

Як піша аўтар у прадмове, у рэестр выдання ўключаныя словы, ужываныя ў беларускамоўнай прэсе, творах мастацкай, навукова-папулярнай, навучальна-адукацыйнай і рэлігійнай літаратуры XX–XXI стагоддзяў. Пад увагу былі прыняты больш за 2300 літаратурных крыніц, апрацаваных метадамі камп’ютарна-інфармацыйных тэхналогій.

Хведар Піскуноў — даследчык мовы. Cкончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971). Стваральнік лінгвістычнай часткі праграмы праверкі беларускай арфаграфіі "Літара" (2004), электроннага слоўніка беларускай мовы "Парадыгма" (2009).

У слоўнік уключаныя ўзорныя табліцы скланення назоўнікаў і прыметнікаў (больш за 130 тыпаў) і спражэння дзеясловаў (больш за 140 тыпаў) і спісы афіцыйных назваў дзяржаў свету, назваў населеных пунктаў Беларусі, дзе ёсць паштовыя аддзяленні, і геаграфічных назваў свету.

Наклад слоўніка зусім сціплы — надрукавана дваццаць экземпляраў, на гэтым тыдні з’явіцца яшчэ дзвесце.

У рэдакцыйную раду ўвайшлі многія вядомыя беларускія творцы, сярод якіх Ніл Гілевіч. Генадзь Бураўкін, Сяргей Законнікаў.

Мовазнаўца Сяргей Запрудскі станоўча адгукаецца пра новы слоўнік: "Атрымаўся вельмі варты слоўнік, што важна, ён ствараўся пры дапамозе базы, а не картатэкі. Магу дакладна сказаць, што "Вялікі слоўнік беларускай мовы" стварае сапраўдную альтэрнатыву афіцыйным слоўнікам".

Такім чынам, сёлета беларуская культура займела два вялікія слоўнікі. Літаральна месяц таму выйшаў з друку акадэмічны "Слоўнік беларускай мовы".
916-старонкавы том уклаў калектыў супрацоўнікаў Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі на аснове "Слоўніка беларускай мовы" 1987 г. пад рэдакцыяй акадэміка М.В. Бірылы. У новым акадэмічным слоўніку 150 тыс. словаў. Такіх карысных дапаўненняў, як табліцы спражэнняў, слоўнік не мае.

Хведар Піскуноў, фактычна, адзін зрабіў працу, параўнальную з высілкамі цэлага інстытута.