Коронавирус
Выборы-2020
Задержание «бойцов ЧВК» в Беларуси


9 снежня - 120 год з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Паэт, які амаль усё сваё жыццё правёў па-за межамі Беларусі, але шчыра яе любіў і пісаў свае вершы менавіта па-беларуску. Тонкі лірык, ягоныя вершы – вобразныя і шчымлівыя – назаўсёды застануцца з намі. А сам Багдановіч назаўсёды застанецца самым маладым і самым улюбёным беларускім паэтам.

На кінастудыі "Беларусьфільм" прадставілі новы дакументальны фільм пра Максіма Багдановіча. Стужка прымеркаваная да юбілея класіка беларускай літаратуры. Рэжысёр фільма – Дар’я Юркевіч.



Максім Багдановіч ніколі не быў у Парыжы. Але яго вершы, калі яны з’яўляюцца часткай духоўнага жыцця сучаснага чалавека, які жыве ў эпоху глабалізацыі, арганічна гучаць і ў вялікім еўрапейскім горадзе, і ў роднай паэту Беларусі.

Аўтарскі фільм рэжысёра-дакументаліста студыі "Беларусьфільм" Дар’і Юркевіч ўяўляе сабой рэфлексіі гераіні пра Багдановіча, у якіх праз яго паэзію, што адкрывае іншы свет, адрозны ад рэальнага, узнімаюцца адвечныя пытанні пра сэнс існавання чалавека на зямлі, пра любоў да Радзімы, калі ты далёка ад яе.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.


Даведка TUT.BY:

Дар’я Юркевіч скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў і Нацыянальную студыю Ле Фрэнуа – вядомага кінарэжысёра Алена Флэшэра (Францыя). Яна – рэжысёр дакументальных фільмаў “Дзеці вайны”, “Бог дзейнічае праз людзей”, “Пасля нас хоць патоп” і іншых. Фільмы Дар’і адзначаныя ўзнагародамі міжнародных кінафестываляў ў Беларусі, Расіі, Францыі, Харватыі. Працуе і жыве ў Парыжы.
 
-10%
-20%
-11%
-20%
-40%
-20%
-15%
-10%
-10%