29 лістапада — дзень смерці стваральніка "Беларускай граматыкі для школ".

29 лістапада 1938 года ў мінскай турме скончылася жыццё Браніслава Тарашкевіча, стваральніка першай беларускай граматыкі, мовазнаўцы і перакладчыка. Як цвердзіць афіцыйная версія, ён быў расстраляны згодна з прысудам, вынесеным "двойкай" НКВД па сфабрыкаванай справе "Беларускага нацыянальнага цэнтра".

Але даследчык Леанід Маракоў выказвае іншае меркаванне: "Тое, што Тарашкевіч быў растраляны, — гэта афіцыйная версія. Паводле іншых звестак, ён загінуў падчас катаванняў, якія доўжыліся дзевяць месяцаў. Даведацца пра гэта ўдалося выпадкова. Праз дзясяткі гадоў у лісце адзін былы вязень узгадваў, што ў камеру, дзе ён сядзеў адзін, укінулі чалавека, які выглядаў як кавалак мяса чорна-сіняга колеру. Што гэта быў Тарашкевіч, той чалавек не ведаў.

Падчас пошукаў удалося высветліць, што тады ў тую камеру трапіў менавіта Тарашкевіч. Гэты факт не ўзгадваецца ў кнізе "Ахвяры і карнікі" праз тое, што там і так зашмат падобных страшных фактаў.

Калі на мяжы Францішка Аляхновіча абменьвалі на Браніслава Тарашкевіча, Аляхновіч звярнуўся да яго з пытаннем: "Куды ты ідзеш, куды?" Адказу ён не атрымаў".

Браніслаў Тарашкевіч быў арыштаваны 6 траўня 1937 году, па абвінавачанні ў сфабрыкаванай справе так званага "Беларускага нацыянальнага цэнтра". 5 студзеня 1938 "двойкай" НКВД і Пракуратуры СССР прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суду СССР 26 студзеня 1957 году.

Таксама 29 лістапада, але 1949 года ў Азярлагу Іркуцкай вобласці памёр выбітны беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст і каталіцкі святар Адам Станкевіч, асуджаны НКУС на 25 гадоў пазбаўлення волі за "антысавецкую дзейнасць".


 
{banner_819}{banner_825}
-10%
-10%
-50%
-30%
-10%
-35%
-10%
-35%
-35%
0063297