1. Погибшего Шутова признали виновным, Кордюкову дали 10 лет. По делу о выстреле в Бресте огласили приговор
  2. Выброшенные на лед в Шклове освежеванные трупы животных оказались лисьими. Их проверяют на бешенство
  3. Приватизировали, отобрали, продали, национализировали. Чем известно предприятие, на котором ждут Лукашенко
  4. Политолог: Россия устала играть в кошки-мышки с Лукашенко, но не видит альтернативы
  5. Минское «Динамо» обыграло в гостях рижских одноклубников
  6. «Магазины опустеют? Скоро девальвация?» Экономисты объяснили, что значит и к чему ведет заморозка цен
  7. Биатлонистка Блашко рассказала, как ей живется в Украине и что думает о ситуации в Беларуси
  8. «Дешевле, чем в секонде». В модном месте Минска переоткрылся благотворительный магазин KaliLaska
  9. «Произойдет скачок доллара — часть продуктов может исчезнуть». Вопросы про ограничения в торговле
  10. Как сложилась судьба участников групп, известных в 1990-е и 2000-е? Оказалось, очень по-разному
  11. Верховный комиссар ООН: В Беларуси беспрецедентный по масштабу кризис в области прав человека
  12. Александр Лукашенко ушел с поста президента Национального олимпийского комитета
  13. Требования дать «план победы» — это вообще несерьезно. Ответ Чалого разочарованным
  14. Верховный суд отменил летнее решение о сутках. Районный суд рассмотрел дело заново и опять назначил арест
  15. «Стояла такая тишина, что можно было услышать жужжанье мухи». Как Хрущев развенчал культ Сталина
  16. «Они только успели поставить машину на платформу». Минчанин отказался платить за эвакуацию, и вот чем это закончилось
  17. В Минске продается Opel Rekord 1980 года выпуска с пробегом 40 тысяч км. И у него необычная история
  18. «Оправдания не принимаются». Лукашенко заявил, что на Олимпиаду надо отправить «боеспособный десант»
  19. Глава бюро ВОЗ в Беларуси: «Возможно, в 2022 году мы сможем сказать, что с пандемией покончено»
  20. «Самая большая покупка — 120 рублей». История Маргариты, которая работает продавцом в деревне
  21. Жила в приюте для нищих, спаслась после теракта в США. Женщина, которая перевернула российскую «фигурку»
  22. Лукашенко поручил госсекретарю Совбеза разработать план противостояния «змагарам и беглым»
  23. Сейчас плюс даже ночью, а какими будут выходные: синоптики о погоде на конец февраля — начало марта
  24. Гинеколог и уролог называют типичные ошибки пациентов на приеме. Проверьте, не совершаете ли вы их
  25. Бывший офицер: «В августе понимал, что рано или поздно дело коснется меня и я не смогу на это пойти»
  26. Журналистика не преступление. Как Катерина Борисевич готовила статью о «ноль промилле», за которую ее судят
  27. «Люди с дубинками начали бить машину, они были везде». Судят водителя, который уезжал от силовиков и сбил гаишника
  28. Что сулит Беларуси арест украинской «трубы», которую в 2019 году купил Воробей?
  29. 10 лет по делу о выстреле в Бресте. Что рассказывают родные осужденных и адвокат
  30. Сюрпризы нового Уголовного кодекса и откровения Макея с супругой. Что происходит 26 февраля


20 кастрычніка ў Кіеве адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця помніка Уладзіміру Караткевічу. У мерапрыемстве прымуць удзел міністр культуры Беларусі Павел Латушка і міністр культуры Украіны Міхаіл Кулыняк, дзеячы культуры і мастацтва Беларусі і Украіны, паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры Беларусі.

Фото: Ганна Кісялёва. “Весці ва Украіне”
Фото: Ганна Кісялёва, “Весці ва Украіне”

Па інфармацыі TUT.BY, помнік Уладзіміру Караткевічу ўстанавілі яшчэ 14 красавіка. Знаходзіцца ён ля Пасольства Рэспублікі Беларусь па вуліцы Кацюбінскага, 3. 20 кастрычніка адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця помніка.

На цырымоніі плануецца выступленне ансамбля “Купалінка” Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
 
Прэс-служба Міністэрства культуры Беларусі паведамляе, што з нагоды адкрыцця помніка ў Нацыянальным кіеўскім універсітэце будзе прэзентавана спецыяльнае выданне кнігі Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” на чатырох мовах – беларускай, рускай, украінскай, англійскай, прымеркаванае да 80-годдзя з дня нараджэння пісьменніка, якое адзначалася ў 2010 годзе. У прэзентацыі прымуць удзел старшыня Беларускага фонду культуры Уладзімір Гілеп, намеснік старшыні Рэспубліканскага савета па справах культуры і мастацтва Анатоль Бутэвіч.
 
Помнік Караткевічу створаны ў выкананне дамоўленасці прэзідэнтаў Беларусі і Украіны. Міністэрствам культуры быў праведзены рэспубліканскі конкурс на стварэнне праекта помніка. Помнік створаны беларускімі скульптарамі Канстанцінам Селіханавым, Алегам Варвашэнем і архітэктарам Аляксандрам Корбутам.

Фінансаванне работ па стварэнню помніка ажыццяўлялася за кошт сродкаў рэзервнага фонду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Работы па ўсталяванні помніка ў Кіеве і добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі ажыццяўляліся за сродкі кіеўскай мэрыі.
 
Жыццё і творчасць Уладзіміра Караткевіча былі цесна звязаны з украінскай зямлёй. У 50-я гады ХХ ст. пісьменнік вучыўся на філалагічным факультэце Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі, працаваў настаўнікам на Кіеўшчыне. Знакаміты нарыс пісьменніка “Зямля пад белымі крыламі” упершыню пабачыў свет на ўкраінскай мове. У сваіх шматлікіх мастацкіх творах і літаратуразнаўчых артыкулах Уладзімір Караткевіч звяртаўся да ўспамінаў пра жыццё на Украіне, даследаваў творчасць Тараса Шаўчэнкі, Лесі Украінкі, Івана Франка і іншых пісьменнікаў Украіны.  

20 кастрычніка таксама адбудзецца пасяджэнне Савета па культурнаму супрацоўніцтву дзяржаў - удзельніц СНД. У склад Савета ўваходзяць міністры культуры краін СНД, паведамляе прэс-служба Мінкульта. У пасяджэнні Савета прыме ўдзел міністр культуры Беларусі Павел Латушка.

Асаблівая ўвага будзе нададзена пытанням развіцця культурнага супрацоўніцтва ў сферы кінематаграфіі. Беларускі бок плануе ініцыяваць стварэнне рабочай групы з прадстаўнікоў кінасферы краін СНД дзеля забеспячэння паспяховай рэалізацыі сумесных кінапраектаў, абмену вопытам паміж кінавытворчымі арганізацыямі краін СНД.

Беларускі бок таксама лічыць прыярытэтным развіццё супрацоўніцтва паміж краінамі СНД у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Міністэрства культуры Беларусі падтрымала ідэю стварэння Цэнтра захавання сусветнай культурнай спадчыны дзяржаў - удзельніц СНД. Ідэя стварэння Цэнтра была выказана на міжнародным навучальным семінары для спецыялістаў, якія працуюць у сферы захавання сусветнай і нацыянальнай культурнай спадчыны Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Туркменістана, Узбекістана і Украіны. Прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прымалі ўдзел у пасяджэннях рабочай групы па распрацоўцы праекта Канцэпцыі стварэння Цэнтра захавання сусветнай культурнай спадчыны дзяржаў - удзельніц СНД.

Падчас пасяджэння будуць абмеркаваны вынікі правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 20-годдзю Садружнасці Незалежных Дзяржаў, а таксама ход падрыхтоўкі праекта палажэння міждзяржаўнай праграмы “Культурныя сталіцы Садружнасці” і стварэнне адзінай базы дадзеных аб заканадаўстве ў сферы гісторыка-культурнай спадчыны.

На пасяджэнні Савета будуць разгледжаны перспектывы развіцця далейшага культурнага ўзаемадзеяння дзяржаў.
 
-5%
-25%
-25%
-10%
-15%
-30%
-25%
-40%
-30%
-25%
0072356