Алексей Вайткун,

Актрыса Зiнаiда Браварская нарадзiлася 95 год таму - 31 жнiўня 1916 года ў пасёлку Адэса-Дачная. Пасля заканчэння ў 1937 годзе Дзяржаўнага iнстытута тэатральнага мастацтва iмя А. Луначарскага ў Маскве пачала сцэнiчную дзейнасць у Беларускiм тэатры юнага гледача iмя Н. Крупскай. З 1938 года стала актрысай Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра iмя Янкi Купалы, якому засталася вернай да канца свайго жыцця і дзе сыграла каля 100 галоўных роляў.



Зiнаiда Iванаўна была сведкай i ўдзельнiцай славутай гiсторыi купалаўскага калектыву. Ёй пашчасцiла працаваць з вялiкiмi майстрамi Купалаўскай сцэны першага пакалення: Еўсцiгнеем Мiровiчам, Уладзiмiрам Крыловiчам, Мiхаiлам Зоравым, Львом Лiтвiнавым. У часы трагiчных падзей Вялiкай Айчыннай вайны выступала ў франтавым тэатры Масквы, тэатрах Ашхабада, Пензы, Куйбышава. У 1950 годзе З.I. Браварская вяртаецца ў купалаўскi тэатр, дзе складае творчае ядро трупы. Яе партнёрамi былi Лiдзiя Ржэцкая, Глеб Глебаў, Барыс Платонаў, Iрына Ждановiч, Вера Пола, Вольга Галiна, Уладзiмiр Дзядзюшка, Уладзiмiр Уладамiрскi, Генрых Грыгонiс, Леанiд Рахленка, Сцяпан Бiрыла, Канстанцiн Саннiкаў.

Лепшыя сцэнiчныя работы: Юлечка ("Даходнае месца" А. Астроўскага), Зёлкiна ("Хто смяецца апошнiм" К. Крапiвы), Нора ("Нора" Г. Iбсена), Клея ("Лiса i вiнаград" Г. Фiгейрэду), Нiхаль ("Дзiвак" Н. Хiкмета), Агнiя ("Традыцыйны збор" В. Розава), Бажашуткава ("Амнiстыя" М. Матукоўскага), Мар’я Аляксандраўна ("Дзядзечкаў сон" паводле Ф. Дастаеўскага), Актрыса ("Тэатр — любоў мая" В. Пятрова) , Эржы ("Гульня з кошкай" I. Эркеня) i многiя iншыя. На апошнiм этапе жыцця выдатнай актрысай былi створаны галоўныя ролi ў спектаклях "Гульня ў джын" Д. Кобурна i "Смех лангусты" Дж. Марэла.

Браварская шмат гадоў выкладала акцёрскае майстэрства ў Беларускiм дзяржаўным тэатральна-мастацкiм iнстытуце, плённа супрацоўнiчала на беларускiм радыё i тэлебачаннi, здымалася ў кiнастужках: "Гадзiннiк спынiўся апоўначы", "Нашы суседзi", "Хто смяецца апошнiм", тэлепастаноўцы "Крах".

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.

Скачать видео

Беларускі партал TUT.BY шчыра дзякуе Беларускаму дзяржаўнаму архіву кінафотафонадакументаў (г. Дзяржынск) за прадстаўленыя матэрыялы:

1. Киножурнал "Пiянер Беларусi", № 1, 1952 г., режиссер И. Шульман; оператор В. Цитрон; киностудия "Беларусьфильм".
2. Киножурнал "Мастацтва Беларусi", № 2, 1969 г., режиссер М. Заслонова, оператор В. Цеслюк; киностудия "Беларусьфильм".
3. Кинофильм "Через всю жизнь", 2 ч., 1978 год, режиссер М. Ждановский; оператор В. Орлов; киностудия "Беларусьфильм".
4. Кинофильм "Жыцце мае, кiнематограф", 2 ч., 1994 год, режиссер А. Чекменев, оператор С. Коновалов; киностудия "Беларусьфильм".

"Гэта мы" – сумесны праект Беларускага парталу TUT.BY з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў (г. Дзяржынск). У яго межах мы публікуем рэдкія архіўныя відэа- і фотаздымкі, аўдыёматэрыялы пра невядомыя ці малавядомыя старонкі з жыцця краіны і нашых суайчыннікаў.

TUT.BY – гэта мы…
-20%
-40%
-50%
-10%
-30%
-20%
-30%
-20%
-27%
-20%