Аляксей Вайткун,

Сёння паэту і грамадскаму дзеячу Генадзю Бураўкіну спаўняецца 75 год. 

Генадзь Мікалаевіч нарадзіўся 28 жніўня 1936 года ў вёсцы Шуляціна Расонскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і служачага. У 1959 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працаваў у часопісе "Камуніст Беларусі", на Беларускім радыё, у газеце "Літаратура і мастацтва". З 1968 года – карэспандэнтам "Правды" па БССР, з 1972 года – галоўным рэдактарам часопіса "Маладосць", 1978 - 1990 гг. — старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. З'яўляўся пастаянным прадстаўніком Беларусі ў ААН (1990-1994). З 18 сакавіка 1994 года быў намеснікам міністра культуры і друку.

Фота: Глеб Лабадзенка



Першыя вершы былі надрукаваны ў полацкай абласной газеце ў 1952 годзе. Выдаў зборнікі паэзіі "Майская просінь" (1960), "З любоўю і нянавісцю зямною" (1963), "Дыханне" (1966), "Вершы" (1969), "Жніво" (1971), "Выток" (1974), "Вершы пяці кніг" (1976), "Варта вернасці" (1978), "Пяшчота" (1985), "Гняздо для птушкі радасці" (1986). Аўтар зборнікаў паэзіі "Узмах крыла" (1995), "Паміж зоркай і свечкай" (2000), кніга "Выбранае" (1998). Вершы канца 20 ст. склалі зборнік паэта "Жураўліная пара" (2004). Надзвычай багатая і разнастайная інтымная лірыка паэта, яна ўключалася ва ўсе яго зборнікі, але асобна сабраная ў кнігах "Пяшчота" (1985) і "Чытаю тайнапіс вачэй" (2001).

На вершы Г. Бураўкіна напісана шмат папулярных песень ("Белы снег", "Зачараваная", "Матылі", "Малітва" і інш.). У паэта ёсць зборнік песенных тэкстаў "Табе, Беларусь" (1984). "Калыханку" на словы Г. Бураўкіна кожны вечар па тэлебачанні пяюць малым Беларусі. Аўтар двух кніг паэзіі для дзяцей "Тры казкі пра Зая" (1974) і "Сінія арэлі" (1987), дакументальных аповесцяў "Тры старонкі з легенды" (1971), выступае ў друку з нарысамі, публіцыстычнымі і крытычнымі артыкуламі. Аўтар сцэнарыяў некалькіх дакументальных фільмаў, двухсерыйнага мастацкага фільма "Полымя" (1974, сумесна з У. Халіпам і Ф. Коневым). Перакладае на беларускую мову вершы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, балгарскіх паэтаў.

Укладальнік кнігі "Наш Быкаў" - першай кнігі ўспамінаў пра Васіля Быкава.

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі за 1972 год. За кніжку паэзіі "Варта вернасці" (1978) у 1980 годзе прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы.

Партал TUT.BY віншуе Генадзя Мікалаевіча з Днём народзiнаў, зычыць натхнення i моцнага здароўя!

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.

Спампаваць відэа


Беларускі партал TUT.BY шчыра дзякуе Беларускаму дзяржаўнаму архіву кінафотафонадакументаў (г. Дзяржынск) за прадстаўленыя матэрыялы:

1. Киножурнал "Савецкая Беларусь", №7, 1975 г., режиссер Р. Дзодзиева, Р. Ясинский; операторы Ю. Иванцов, Ф. Кучар, И. Каган, Е. Соколов, М. Южик; киностудия "Беларусьфильм".
2. Киножурнал "Савецкая Беларусь", №7, 1978 г., режиссер В. Сукманов, операторы А. Алай, Ю. Иванцов; киностудия "Беларусьфильм".
3. Кинофильм "Был. Есть. Буду", 2ч., 1988 год, режиссер Ю. Цветков, операторы В. Куприянов, С. Коновалов, С. Петровский; киностудия "Беларусьфильм".
4. Кинофильм "Беларусь была его судьбой", 4 ч., 1998 год, режиссер А. Кошевников, оператор А. Казазаев; киностудия "Беларусьфильм".

"Гэта мы" – сумесны праект Беларускага парталу TUT.BY з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў (г. Дзяржынск). У яго межах мы публікуем рэдкія архіўныя відэа- і фотаздымкі, аўдыёматэрыялы пра невядомыя ці малавядомыя старонкі з жыцця краіны і нашых суайчыннікаў.

TUT.BY – гэта мы…
{banner_819}{banner_825}
-99%
-70%
-10%
-10%
-50%
-25%
-35%
0063297