Алексей Вайткун,

О чем писали в белорусских газетах 100 лет назад? У вас есть уникальная возможность полистать издания вековой давности благодаря совместному проекту белорусского интернет-портала TUT.BY и Центральной научной библиотеки им. Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси.

Вы получите ценные сведения по истории, географии и культуре нашей страны того периода, найдете всевозможную справочную информацию, медицинские советы, кулинарные рецепты, а также юмористические и рекламные материалы. Будь в курсе событий вековой давности! Сегодня представляем вашему вниманию новости августа 1911 года…

Немного статистики

Абарот хлеба ў Беларусі

Наш край жыве з зямлі. Сельская гаспадарка – гэта фундамэнт краю і галоўнае заняцьце большай часьці народу. Падмогу ешчэ даюць нам лясы: іх будзе 7 мільёнаў дзесяцін. Самая лясістая губэрнія – Мінская (3 міл. дзес.), пасьля ідзе Вітэбская – 1 міл. 292 тыс. дзес., Магілёўская – 1 міл. 158 тыс. дзес., Віленская – 918 тыс. дзес., Гродзенская – 541 тыс. дзес. і Ковенская – 139 тыс. дзес.

Мы па атчотам палічылі прывоз і вываз хлеба праз усе 254 станціі жалезных дарог у Беларусі. Ведама, што ў невялікай ваколіцы, як воласць, людзі купляюць хлеб адзін у аднаго, а посьле, як свайго нехват, у гэты раён ужо падвозіць жалезная дарога...

У табліцы прадстаўлены лічбы за 1910 год.

Губэрнія
Прывоз
Вывоз
Лічба жыцелёў
У тысячах. пудоў
У тысячах. пудоў
У тысячах
Хлеб у зярне (авёс, ячм.,жыто)
Мука пшанічная
Усіх хлебных грузоў
 
Хлеб у зярне (авёс, ячм.,жыто)
Мука пшанічная
Усіх хлебных грузоў
 
 
У губэрніі
 
 
У гарадох
 
Вітэбская
2598
2238
8218
306
518
1255
1818
252
Мінская
1929
3451
7150
1586
709
3282
2755
284
Віленская
3469
2315
5980
16
335
1200
1750
234
Гродзенская
2109
2798
5182
374
216
2146
1929
208
Магілёўская
1345
2389
4080
233
130
1411
2164
115
Ковенская
1229
1619
3290
2209
760
4410
1750
160
Разам
12 679
17 210
33 900
4727
2678
13 704
12 166
1253

Значыць праз жалезныя дарогі Беларусі выліваецца 13 міл. 704 тысячы пудоў хлеба, а ўліваецца, кормячы край, 33 міл. 900 тысяч пудоў. Можэм з гэтаго зразумець, што ў наш край са стараны прывозіцца 20 міл. 196 тысяч пудоў хлебных грузоў.

З атчотоў відаць, што пшанічнай мукі да нас прыбывае найбольш с палудня і расейскіх чорназёмных губэрній. Сваю пшаніцу “зімку” мы сеем трохі ў палудзеннай часьці Беларусі і ў Ковенскай губ.

“Наша ніва”. 1911. № 34

Пухавічы. Рынак

События общественной жизни

Мінск

У газэтах з’явілася вестка, што сёлета ксяндзы, ездзючы па калядзе, будуць пытацца ў сялян і запісываць, хто ў якой мові хочэ маліцца і слухаць казаньня ў касьцёлі: па-польску ці па-літоўску? Павэдлуг гэтых запісоў усе каталікі Віленскай і Гродзенскай губэрній будуць раздзелены на дзьве часьці: адных запішуць у палякі, другіх – у літвіны. Толькі аб беларусах-каталіках і ўспаміну німа: як-бы іх зусім не было... І ніхто не спытаецца ў беларуса: ці хочэш ты слухаць слово Божае ў сваей роднай мові, каб зразумець, чаго ў малітвах просіш у Бога, чаго вучыць цябе ксёндз у касьцёлі?..

“Наша ніва”. 1911. № 33

М. Дуброўна Горэцкага пав. Магілёўскай губерніі

Колькі гаспадароў першай грамады сталі старацца, каб выдзелілі іх на хутары. Працягнуліся два гады, пакуль наважылі іх жаданьня. Вінаваты гэтаму другіе гаспадары, каторые не хацелі выдзеляцца. Яны не згаджаліся на тое, каб выдзеліўшымся дасталася самая добрая і блізкая да мястэчка зямля... З гэтаго відаць, што у нас большая частка хлебаробаў выдзелілася, каб толькі не дасталася іншым лепшая зямелька. Ясна, што іх пужае гаспадарка на хутарах, с каторай яны саўсім незнаёмы...

“Наша ніва”. 1911. № 31-32

М. Ілья Вілейскага пав. Вілейскай губерніі

Некаторые с тутэйшых вёсак папрабавалі разсяляцца на хутары, але, як чуў, ня вельмі з гэтаго рады. І ня дзіва: зямлі не прыбыло, падмога, якую дае казна, мала памагае, і спосаб гаспадаркі астаецца той самы, як і ў сяле: дапатопны! Злажылася нават прыказка тут: “Хутары – гаспадарцы хаўтуры”. Але як падумаць, дык вінаваты тут не хутары, а толькі адвечная цемната і тые дапатопные спосабы гаспадаркі, якіх вельмі крэпка трымаюцца селяне.

“Наша ніва”. 1911. № 34



Хозяйке на заметку

Як сеяць грыбы

Хочучы разсеваць у сябе баравікі, трэба летам назбіраць грыбных нітак і захаваць іх да часу сяўбы. Робіцца гэта так: летам, збіраючы баравікі, трэба с-пад карэня кожнага грыба, пачынаючы ад сярэдняго ўзросту, нажом вырэзаць зямлю на далонь глыбінёй і ў шыркі як закрыць далоньню; вырэзаная гэткім парадкам зямля мае ў сабе грыбные зародышы. Перанёсшы асьцярожненька, каб не растрасьці, гэтые зародышы дамоў, трэба злажыць у погрэбе і прыкрыць слоем зямлі на тры пальцы таўшчынёй.

Вырасціць грыбы можна ў цёплых пагрэбох і склепах. Дзеля гэтаго трэба найперш палажыць слой конскага гною, таўшчыной на чверць аршына, прыбіць яго цесна і наверх пасыпаць слой зямлі (часьць гароднай зямлі і часць лясной) ў поўаршына. Пасыпаць зверху ешчэ перагніўшым гноем, утаптаць добра і тады ўжо можна садзіць грыбныя зародышы. Потым трэба зямлю пасыпаць слоем сухога лісьця і хваёвых іголак на палец таўшчынёй, ды раз у тыдзень спырсківаць цёплай вадой.

Праз пяць тыднёў ад пасадкі пачынаюць паказывацца першые грыбы: тады трэба прыняць лісьці, а зямлю што-раніцы расіць цёплай мяккай вадой. Пасаджэная такім спосабам зямля будзе радзіць грыбы ня менш двух год.

“Наша ніва”. 1911. № 28-29

Места летнего отдыха горожан



















Юмор

Як беларус хочэ купіць маёнтак, дык кажуць, што ён беларус; як просіць даць яму вышэйшае мейсцо, тады яго называюць палякам; а як трэба йсьці на вайну, кажуць, што ён рускі.

“Наша ніва”. 1911. № 35

Информация подготовлена по материалам, хранящимся в фондах отдела редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки им. Якуба Коласа НАН Беларуси, научным сотрудником отдела Инной Мурашовой. Использованы оригинальные иллюстрации из изданий того времени, а также фотографии, опубликованные в книгах: В. Целеш “Гарады Беларусі на старых паштоўках” (Мінск, 2005), З.В. Шыбека “Мінскъ сто гадоў таму” (Мінск, 2007), “У пошуках страчанага: гісторыя Беларусі ў старых паштоўках [з калекцыі У.А. Ліхадзеева] (Мінск, 2007), У. Ліхадзееў, А. Карлюкевіч “Знічкі Айчыны” (Мінск, 2008).

TUT.BY – время не властно над истинными новостями…
{banner_819}{banner_825}
-50%
-10%
-15%
-50%
-30%
-45%
-10%
-10%
-30%
0063385