6 жніўня 1517 г. Францыск Скарына выдаў "Псалтыр".

Выдадзеная гэта знакавая для нашай культуры кніга была, як пісаў сам першадрукар у прадмове, "павяленнем і працаю выбранага мужа ў лекарскіх навуках доктара Францыска, Скарыніна сына з Полацка, у старым месце Пражскім".

Чаму Скарына з усіх кніг Святога Пісьма выбраў менавіта "Псалтыр" для пачатку сваёй справы? Відаць, таму, што 
"Псалтыр" у тыя часы быў "дзецям малым пачатак добрай навукі, дарослым памнажэнне ў навуцы". Па "Псалтыры", як па падручніку, вучыліся чытаць і пісаць.

"Псалтыр" быў надрукаваны на адаптаванай для сучаснікаў царкоўнаславянскай мове, з тлумачэннем архаічных слоў і выразаў. Наступныя кнігі Скарына будзе друкаваць па-старабеларуску. 
{banner_819}{banner_825}
-30%
-15%
-10%
-35%
-30%
-10%
-21%
-30%
0063297