29 чэрвеня ў Тэатры беларускай драматургіі адбылася прэм’ера спектакля "Шчаслівы муж". Пастаноўка стала дэбютнай працай маладога рэжысёра Мюра Фарыдовіча.
 
Дзеянне музычнай камедыі паводле аднайменнага твора Францішка Аляхновіча адбываецца ў Заходняй Беларусі. Уявіце 20-я гады мінулага стагоддзя. На дзень народзінаў маладой мяшчанкі Магдалены збіраецца вясёлая "кумпанія". Увагу паважаных гасцей прыцягвае эпатажны граф Мацальскі. Гаспадыня вырашае закруціць раман з арыстакратам і нават хоча кінуць прадказальнага мужа Гаўдэнта. Але проста так здавацца ні муж, ні граф не збіраюцца…
 
 
Вельмі ўдала падабраны акцёрскі ансамбль у складзе Сяргея Шымко, Марыі Пятровіч, Максіма Паніматчанкі, Веранікі Буслаевай, Дзмітрыя Мядзведзева, Алены Баяравай і інш. - гарманічна суіснаваў на сцэнічнай пляцоўцы. Глядач быў заінтрыгаваны і цікавымі вобразамі, і прыемнай беларускай мовай, і выразнай пластыкай пад кіраўніцтвам Марыны Філатавай, і дэталёвай сцэнаграфіяй Волі Вячоркі і, канечне ж, шматлікімі песнямі. Акрамя гэтага, спектакль запомніўся тэатрам ценяў і жывым гукам ад міні-аркестра музыкаў, якімі кіраваў Максім Іўкін (кампазітар спектакля і паплечнік рэжысёра Мюра Фарыдовіча па гурце "Жаба ў каляіне").
 
 
Гледачы разам з акцёрамі прайшлі праз нечакана яркія музычна-любоўныя прыгоды да шчасця і, канечне ж, даведаліся, які ён - па-сапраўднаму шчаслівы муж. А ці ведаеце гэта Вы? Прыходзьце, калі ласка, і пераканайцеся, што не памыляецеся.

{banner_819}{banner_825}
-25%
-40%
-10%
-10%
-50%
-10%