Кругозор


фотоСёння класіку беларускай літаратуры, які атрымаў сусветную вядомасць і быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію, споўнілася б 87 год.

Пісьменнік увайшоў у гісторыю сусветнай літаратуры як аўтар аповесцяў і раманаў, прысвечаных Другой сусветнай вайне. У іх аўтар сцвярджае выпрабаваныя ў полымі барацьбы з фашызмам ідэйныя і маральныя якасці: вернасць адвечным агульначалавечым каштоўнасцям, любоў да роднай зямлі, высокую годнасць чалавека-працаўніка і воіна. Яго пяру належаць такія творы як “Сотнікаў”, “Альпійская балада”, “Дажыць да світання”, “Знак бяды”.

Васіль Быкаў стаяў ля вытокаў стварэння Беларускага народнага фронту. У сярэдзіне 1990-ых гадоў пачаліся нападкі на яго з боку беларускіх уладаў, што прымусіла пісьменніка на працяглы час з’ехаць за мяжу. Апошнія гады жыцця творца правёў у Фінляндыі і Чэхіі. Пісьменнік, якога называлі “сумленнем нацыі”, рэзка выступаў супраць узмацнення аўтарытарызму ў краіне.

Васіль Быкаў памёр у 2003 годзе ў анкалагічнай лякарні ў Бараўлянах.

У Мінску ўшанавалі памяць Быкава

19 чэрвеня, у дзень нараджэння Васіля Быкава валанцёры кампаніі "Гавары праўду" ў Мінску сімвалічна пераназвалі вуліцу Ульянаўскую ў вуліцу Быкава.



Памяць народнага пісьменьніка ўшанавалі таксама над яго магілай на Ўсходніх могілках.





 Віцебск: з кветкамі - да Быкава

Зранку віцебскія прыхільнікі творчасці пісьменніка, сябры ТБМ і грамадскія актывісты ўсклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі ў гонар Васіля Быкава. Гэтая дошка з'явілася некалькі гадоў таму на будынку былога мастацкага тэхнікуму, дзе вучыўся будучы пісьменнік.
0060555