1. Задержан глава партии БНФ Григорий Костусев
  2. С 13 апреля снова дорожает автомобильное топливо
  3. Начался суд по делу о наезде BMW на силовиков 11 августа. Водителю грозит до 25 лет тюрьмы
  4. Можно ли отсрочить климакс? Гинеколог отвечает на важные вопросы
  5. Врач рассказывает, по каким симптомам узнать пневмонию
  6. «Ура, Гагарин в космосе!» Как дети на «гродненском космодроме» запустили в небо мини-копию ракеты
  7. Теплое начало недели, а потом — похолодание. Прогноз погоды на ближайшие дни
  8. Секондам запретили продавать новые вещи. Как рынок б/у одежды отреагировал на нововведение
  9. Сколько стоит тур на море в этом году и где можно отдохнуть в Беларуси? Интервью с экспертом туризма
  10. Мининформ прекратил вещание телеканала Euronews в Беларуси
  11. Euronews прокомментировал прекращение вещания в Беларуси
  12. Врача-невролога Руслана Бадамшина уволили — в день выхода из СИЗО он пришел на работу позже
  13. Кого государство назвало причастными к террористической деятельности после выборов-2020? Инфографика
  14. На какие курорты из Беларуси у туроператоров этим летом запланированы полеты?
  15. На картодроме в Стайках открыли сезон. На гоночном треке соревновались на время и Tesla, и УАЗ Patriot
  16. Уголовные дела на руководителей BYSOL и исчезновение Александра Федуты. Что происходило 12 апреля
  17. Самые теплые, крепкие и дешевые стены: сравнили газосиликат, керамзитобетон и керамические блоки
  18. Я живу в 25 км от центра Европы. Как семья на хуторе в глуши среди леса делает сыры по рецептам ВКЛ
  19. Бывшая жена Ивана Вабищевича: «Когда увидела интервью Вани о нашем расставании, у меня был шок»
  20. Тысячи сотрудников «Нафтана» и «Гродно-Азота» могут не получить допуск к работе по медицинским показаниям
  21. «Ребенок неудачно упал и оказался в коме». История Веры, которая работает в детском хосписе
  22. СМИ опубликовали разговоры подозреваемого по делу MH17 в день трагедии
  23. Белорусов стали массово приглашать на вакцинацию от коронавируса. Узнали, как проходит процедура
  24. Крупных промышленных должников собрались оздоравливать через спецагентство
  25. Закроем наши посольства там, где они не приносят отдачи? С кем мы успешно торгуем, а с кем — просто дружим
  26. Это последние дни, за которыми что-то наступит. Чалый рассуждает о настроениях разных белорусов
  27. На основателей Фонда солидарности BYSOL завели уголовное дело
  28. Как река превращается в море. Большая вода на Полесье
  29. «Чем ниже спускаешься, тем больше горя». Жители домов над «Октябрьской» — о теракте в метро и фото, сделанных сразу после взрыва
  30. Льняное масло: особенности применения, о которых нужно знать


Варанька Сташэўская
Варанька Сташэўская
Напярэдадні супольнага “Канцэрту на траве” лідары гуртоў “Крамбамбуля” і “J:Морс” Лявон Вольскі і Ўладзімір Пугач абвясцілі аб дабрачыннай акцыі. Кожны з музыкаў перадаў TUT.BY уласную карціну, якія ўжо выстаўлены на аўкцыён. Грошы, атрыманыя за эксклюзіўныя лоты, пойдуць на лячэнне Варанькі Сташэўскай, хворай на дзіцячы рак.

Тое, што Лявон Вольскі скончыў Мінскую мастацкую вучэльню імя Глебава і займаецца жывапісам для душы, для многіх не сакрэт. А вось аб мастакоўскіх здольнасцях Уладзіміра Пугача мала хто ведае.

Імкнучыся падтрымаць збор сродкаў на лячэнне Варанькі Сташэўскай, якая пакутуе ад дзіцячага раку, лідары гуртоў “Крамбамбуля” і “J:Морс” прэзентавалі свае работы для дабрачыннага аўкцыёну. Маленькая дзяўчынка перанесла ўжо шэсць блокаў хіміятэрапіі і цяпер мае патрэбу ў аперацыі па выдаленні пухліны. Прыблізны кошт аперацыі і лячэння ў ізраільскай клініцы - блізу $ 150 тысяч, з якіх сёння сабрана $ 40 тысяч. Каб пачаць лячэнне ў бліжэйшы час, неабходна пералічыць на рахунак клінікі $ 80 тысяч.

Узяўшы ўдзел у аўкцыёне, вы зможаце не толькі атрымаць эксклюзіўны падарунак ад улюбёнага музыкі, але і дапамагчы дзяўчынцы! Апроч карціны ад Вольскага ці Пугача кожны лот уключае падвойны альбом (CD+DVD) “Такога няма нідзе”, які музыкі асабіста падпішуць пераможцу аўкцыёну, а таксама два квіткі на “Канцэрт на траве”.

Лот 1. Карціна Ўладзіміра Пугача + (CD+DVD) “Такога няма нідзе” з подпісам музыкаў + 2 квіткі на “Канцэрт на траве”

Карціна Уладзіміра Пугача

Падрабязна азнаёміцца з гэтым лотам і зрабіць сваю стаўку >>>

***

Лот 2. "Вечаровы нацюрморт” Лявона Вольскага + (CD+DVD) “Такога няма нідзе” з подпісам музыкаў + 2 квіткі на “Канцэрт на траве”

 "Вечаровы нацюрморт” Лявона Вольскага
"Вечаровы нацюрморт” Лявона Вольскага
 

Падрабязна азнаёміцца з гэтым лотам і зрабіць сваю стаўку >>>

***
На траве пад адкрытым небам

Нагадаем, “Канцэрт на траве” адбудзецца 28 траўня на хутары Шаблі. Тым самым, што месціцца на роўнай адлегласці ад беларускай і літоўскай сталіцаў. Мясціны там прыгожыя! Хто калісьці прысутнічаў на фестывалях “Вольнае паветра”, той ведае, дзе Шаблі. А хто не ведае, мы растлумачым.

Арганізатары хочуць зладзіць першы беларускі open-air еўрапейскага ўзроўню, на якім кожны з прысутных здолее знайсці занятак сабе па душы.

Музыка

Гваздом музычнай праграмы стане выступленне “Крамбамбулі”, якая прэзентуе новую праграму "Драбадзі-Драбада", і “J:Морс” які зграе "Многа неба".

Расклад выступаў:

Бостонское Чаепитие 16.30 – 17.00
9 миллиметр 17.00 – 17.30
Аляксандр Памідораў 17.30 – 18.00
DALI 18:00 – 18.40
Cola-Manola, "Ветер" 18.40 – 19.20
Йо-Йо!!! 19.20 - 20.00
Лявон Вольскі, "Белая яблыня грому" 20.00 – 21.00
J: Морс "Много Неба" 21.00 – 22.00
Крамбамбуля "Драбадзi – Драбада" 22.00 – 23.00

Апроч гэтага, увечары/ноччу з 27 на 28 траўня і раніцой 28-га, а таксама ноччу з 28 на 29 на фестывальнай пляцоўцы выступяць dj Endemic, djTrick, dj Amanita, dj Adrin, dj Kendoo, dj Skiba.

Але не музыкай адзінай!

Кактэйлі, дзеруны, футбол, e.t.c.

Сталічны бар “Малако” забяспечыць усіх прысутных кактэйлямі на любы густ, колер і настрой, а таксама прадставіць адмысловую праграму з барадатай жанчынай, аднаногім піратам з папугаем-мацершчыннікам, кіданнем нажоў у прысутных, лётаючымі са сталу гімнастамі і ВДВшным разбіваннем пластыкавых бутэлек.

“Камяніца” разгарне ў “Шаблях” паўнавартасную рэстарацыю пад адкрытым небам, дзе кожны здолее пасмакаваць беларускія нацыянальныя стравы: дзеруны, халаднік, аладкі для дзетак, каўбаскі пальцам пханыя, халоднае піва, фірмовыя наліўкі ды капусны расол.

У намётавым мястэчку будуць прадугледжаны адмысловыя зоны для барбекю. На тэрыторыі актыўнай зоны вы абавязкова знойдзеце месцы, дзе можна будзе набыць прадукты харчавання і пітво ў належнай упакоўцы.

Грамадская культурная кампанія “Будзьма беларусамі!” прэзентуе ўжо нашумелы мульт па гісторыі Беларусі, дзе ўвесь летапіс нашай радзімы лаканічна змясціўся ў 5 хвілінах анімацыйнай дзеі.

Апроч таго, футбольныя фанаты здолеюць паглядзець на вялікім экране фінал лігі чэмпіёнаў “Манчэстэр” - “Барселона”. Прыхільнікі здаровага ладу жыцця змогуць паспаборнічаць у турнірах па настольным тэнісе (бярэм ракеткі!) і валейболу (ствараем каманды!).

Кошт квітка

Вы едзеце на канцэрт самі - 60 000 руб.

Вы едзеце на канцэрт аўтобусам ад агенцыі "Шаблi" - 105 000 руб.

Дзеці да 12 у суправаджэнні бацькоў - бясплатна.

Дадатковыя паслугі

Калі вы хочаце правесці выходныя ў Шаблі, вы можаце ўзяць з сабою намёт і прыехаць да нас у пятніцу 27 траўня. Open door - 18.00. Пакінуць тэрыторыю фестывалю вы мусіце да 18 гадзінаў 29.05.2011.

Кошт квітка на выходныя - 90 000 руб. Намёт можна паставіць бясплатна.

Біятуалеты - бясплатна. Паркоўка для аўто (грунт) - бясплатна.

Квіткі на "Канцэрт на траве" можна набыць:

Мінск:

Бар “Малако”, пр. Незалежнасці, 37А (запытвацца ў бармэна).

Пераход станцыіі метро "Пл. Я. Коласа" (выхад да Філармоніі).

Каса КЗ “Мінск”, Кастрычніцкая, 5.

Інтэрнэт:

У сістэме ticketpro.by - для ўсіх рэгіёнаў

У сістэме kvitki.by - для ўсіх рэгіёнаў

З 17.00 гадзін 27 мая квіткі можна набыць толькі на тэрыторыі АЭУ "Хутар" Шаблi".

Увага! Achtung! Attеntion! Рэгістрацыя квітка

Пасля набыцця квітка вы павінны адправіць на e-mail mozyr@tut.by ліст дэмакратычнага фармату з пазнакай серыі і нумара квітка, яго кошту, а таксама пакінуць тэлефон для хуткай сувязі з вамі. У адказ вы атрымаеце ад нас больш падрабязную інфармацыю пра “Канцэрт на траве”, правілы паводзінаў у Шаблі, а таксама карту даезду. Адсутнасць рэгістрацыі квітка яго не анулюе, але, магчыма, зробіць вашую дарогу да нас больш складанай. Рэгістрацыя спыняецца а 18.00 27.05.2011. Пасля гэтага квіткі можна будзе набыць толькі на пляцоўцы хутара Шаблі.

Калі ты не заняты паляваннем на валюту і тавары да яе прывязаныя, калі табе хочацца змяніць халодны бляск манітора і гудзенне сістэмнага блока на розныя фарбы, гукі і смакі фестывалю на прыродзе - “Канцэрт на траве” чакае цябе!

Пытанні агульнай інфы і наяўнасці квіткоў:

+375 17 2801510
+375 33 6555596
+375 29 6555596
-20%
-50%
-30%
-25%
-30%
-20%
-65%
-40%
0070970