Политика
Экономика и бизнес
Общество
В мире
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Авто
Спорт
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    262728293012
    3456789
    10111213141516
    17181920212223
    24252627282930
    31123456
  • Популярное

Кругозор


Экспазіцыя складзена з работ-пераможцаў VI Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі “На сваёй зямлі”. Гэта 434 творы з 17 краін, якія журы конкурсу – прафесійныя мастакі і выдатныя педагогі – вылучылі сярод 13 тысячаў іншых работ як найлепшыя ўзоры дзіцячай і юнацкай творчасці.

Даваць адзнаку дзіцячаму малюнку значна складаней, чым твору дарослага. Юныя мастакі яшчэ толькі пачынаюць спасцігаць рамяство, а таму іх работы могуць здацца недасканалымі і простымі. Але недахоп прафесійных навыкаў з лішкам кампенсуецца надзвычайнай эмацыйнасцю, непасрэднасцю, вобразнасцю. Да таго ж, з кожным юным мастаком побач ідзе настаўнік, які дапамагае яму і накіроўвае на шлях сапраўднага мастацтва.

Праз творы, прадстаўленыя на выставе, гледачы пазнаёмяцца не толькі з аўтарамі, але і з той зямлёй, на якой юныя мастакі нарадзіліся і выраслі, якая стала ім надзейным духоўным падмуркам, давала сілу і натхненне ў творчасці. Кожны гэты куток мае сваю гісторыю, свае традыцыі і ўклад жыцця, свой рытм, непаўторны каларыт, сваю гармонію.

Выстава будзе праходзіць у двух выставачных залах: першая частка экспазіцыі будзе працаваць у Рэспубліканскім экалагічным цэнтры дзяцей і юнацтва з 9 па 30 красавіка, другая – у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” з 28 красавіка па 14 траўня.

Валкалоўская Настасся, 10 год

Лукманава Радміла, 12 год

Агафонава Настасся, 13 год

Салошчанка Настасся, 9 год

Коршыкава Настасся, 12 год

Ганчарова Кацярына, 9 год

Салапееў Уладзіслаў, 18 год

Амінева Эвеліна, 7 год

Бурчыц Юлія, 16 год

Дубовік Яўгенія, 15 год

Чарэднік Яўген, 14 год

Дайлідаў Міхаіл, 20 год

Сабіты Аніта, 14 год

Ільін Сямён, 17 год

Арганізатары: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Грамадская арганізацыя “Беларускі зялёны крыж”.