Поддержать TUT.BY
68 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. И ездить не стыдно, и налог платить не надо. Подборка крутых автомобилей старше 1991 года выпуска
  2. Песков — о дворце в Геленджике: Кремль не имеет права разглашать
  3. Задержанные на акциях в поддержку Навального — о нарушении прав, отношении полиции и своей мотивации
  4. У Комитета госконтроля новый «старый» руководитель
  5. «Любимая пациентка» доктора Менгеле. Как белоруска выжила после опытов палача из Освенцима и написала письмо его сыну
  6. Две области под снегом, свежие кадры, карта флагов и новые странности ковидной статистики — все за вчера
  7. Активно протестовавший «Гродно Азот» доверили бывшему вице-премьеру Ляшенко
  8. Правозащитники опубликовали доклад о пытках в Беларуси
  9. «Выживали — по-другому и не скажешь». Каково сейчас на Окрестина, где не принимают передачи
  10. «Людей лишают «плюшек». Официальные профсоюзы придумали, как удержать работников и «наказать» тех, кто вышел
  11. Четыре спальни, гостиная и терраса. Проект каркасного дома на 108 «квадратов» со сметой
  12. «С мешком на голове привезли на границу, а милиционеры: «Добро пожаловать домой». Юрист ФБК о протестах
  13. У кого было больше шансов найти работу в кризисный 2020 год? Вы удивитесь, но это не «айтишники»
  14. «Шатать и раскачивать нас будут». Лукашенко назначил нового госсекретаря Совбеза
  15. «Свайпай и пиши, но я пока в СИЗО». В Tinder появились профили задержанных студентов
  16. Экс-студента БГУИР судят за частичный срыв занятий. Кажется, преподаватели не согласны с тем, что «срыв» был
  17. Топ-баскетболистка Беларуси не верит, что в стране все останется как есть. И вот почему
  18. Прокурор запросил пять лет за тяжкие телесные повреждения милиционера. Обвиняемый 12 дней был в реанимации
  19. «Службой был доволен, не жаловался». Что известно о погибшем в части в Островце 18-летнем срочнике
  20. Сугробы, метель и монохром. Смотрите, как Брест и Гродно накрыло сильным снегопадом
  21. В мире уже больше 100 млн человек с коронавирусом. Какие страны лидируют по числу зараженных?
  22. Тайна, которую хранили 30 лет. Белоруска узнала, что мать всю жизнь скрывала: она ей не родная
  23. Экс-студента БГУИР, которому суд дал 114 суток ареста за марши, внезапно отпустили с Окрестина
  24. Погода на неделю: циклон «Ларс» принесет в Беларусь снег, мокрый снег и дождь
  25. Видеофакт. В Минске замечена бронемашина — ранее ее не удавалось опознать
  26. 1000-летие Бреста и аккумуляторная эпопея. Чем запомнился теперь уже экс-губернатор Анатолий Лис
  27. Узнали, какая ситуация с краудфандинговыми площадками, основатель которых — Эдуард Бабарико
  28. Долги давят на баланс. БМЗ ждет новую порцию поддержки от государства
  29. Последствия «Ларса»: более 2200 обесточенных пунктов по стране
  30. Врач Никита Соловей больше не главный инфекционист Минска


У эфіры TUT.BY-ТВ музыка Лявон Вольскі і акторка Ганна Хітрык прэзентавалі відэакліп на супольную песню “Вера, надзея, любоў”. Здымкі відэа адбыліся напрыканцы студзеня, усяго за тры дні да таго, як Ганна нарадзіла першынца Сцяпана.



“Назва кліпа гаворыць сама за сябе. “Вера, надзея, любоў” - тое, што цяпер, як нам падаецца, так патрэбна і беларускаму народу, і ўсяму свету, - распавёў аўтар песні Лявон Вольскі ў эфіры TUT.BY-ТВ, прэзентуючы кліп. - Мы паспрабавалі даць людзям пазітыўныя эмоцыі ды дапамагчы задумацца пра спрадвечныя каштоўнасці, якія неабходныя кожнаму ў любой сітуацыі”.

Па словах лідара гурта “Крамбамбуля", кліп раскрывае дзве чалавечыя натуры: адна з іх увесь час сумняецца, а іншая верыць. "Памятаеце, "Дзве душы" ў Максіма Гарэцкага", - кажа Вольскі.

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.

Спампаваць вiдэа

“Мы жывем у век сумневаў. Верыць у гэта ці ў тое? Каму ўвогуле можна верыць? Што рабіць? Для чаго мы жывем? Усе задаюць гэтыя пытанні, але пры гэтым не перастаюць спадзявацца і верыць, - дзеліцца сваімі ўражаннямі акторка Купалаўскага тэатра Ганна Хітрык, якая стала мамай усяго праз тры дні пасля сканчэння здымак. - У гэтай цудоўнай песні ёсць галоўныя радкі: “А я спадзяюся і веру”. Гэта самае важнае, што трэба чалавеку ад першых да апошніх дзён. Песня настолькі празрыстая і ясная, што не мае патрэбы ў ніякіх дадатковых тлумачэннях”.




Рэжысёр кліпа Мацей Сабураў, які запазычыў ідэю здымак у класічным фільме Аляксея Германа “Праверка на дарогах”, перакананы, што задума атрымалася, бо яе рабілі "дарослыя людзі". “Рок-музыкаў у нас прынята лічыць тынэйджэрамі з ветрам у галаве і стымулятарамі. Мы дарослыя людзі з сем’ямі, дзецьмі і думкамі ў галаве. Таму хацелася, каб гэта праца ўспрымалася менавіта ў такой сістэме каардынатаў”, - падкрэсліў Сабураў.

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.

Спампаваць аўдыя (11,37 МБ)

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.

Спампаваць вiдэа

Спампаваць клiп у высокай якасцi

Тэкст: Лявон Вольскі
Музыка: Лявон Вольскі, Паўлюк Рысь
Рэжысёр: Мацей Сабураў
Спявалі: Ганна Хітрык, Лявон Вольскі
Гралі: Сяржук Штэндэр (бубны), Алесь-Францішак Мышкевіч (бас-гітара), Паўлюк Рысь (гітара), Альгерд Гарус (гітара), Радаслаў Сасноўцаў (труба)

Запіс і звядзенне песні: Андрэй Баброўка
Графіка: Таня Нікеенка, Мацей Сабураў
Грым: Жанна Лявонава
Каардынатар: Ганна Вольская
Асаблівая падзяка Таццяне Давыдзенка (davydenko.org) за дызайнерскую сукенку для Ганны Хітрык




“Вера, Надзея, Любоў”

А я спадзяюся, чамусьці,
“Усё часцей чуеш шматкі безнадзейных фразаў: “Гэтай зямлі ўжо нічога не дапаможа”, “Гэта, напэўна, вельмі надоўга”, “Вось і жывіце самі ў сваім калгасе”…

Роспач, паняверка, расчараванне… Гэтыя пачуцці ахапляюць усё большую колькасць людзей.

Хацелася Калядаў, цуду, дзіцячых адчуванняў, а давялося пісаць святочныя паштоўкі ў вязніцу…

Хацелася слухаць улюбёнае радыё, але на гэтай хвалі - цішыня.

Хацелася глытку свабоды на канцэрце ўлюбёнага гурта… Замест гэтага панура цягнешся здаваць квіток.

Таленавітыя, амбітныя, адукаваныя людзі штодня з’язджаюць з краіны. На Захад, на Усход, ва ўсіх накірунках.

Стаміліся ад хамства, ад шэрасці, ад адсутнасці перспектывы. Ад прапаганды, ад страху, ад вычварных правілаў гульні. Ад непажаданых тэмаў, ад кар’ернага росту спрытных мужычкоў і кабетак, якія ўмеюць у патрэбны час вымаўляць патрэбныя словы…

Дык што - усё? Ад нас нічога не залежыць? Мы сапраўды ні на што не ўплываем? Няўжо напраўду застаецца толькі эміграцыя? Ці то на радзіме — унутраная, ці ў іншай краіне - натуральная?

Што пераможа - роспач, расчараванне, нянавісць? Ці Вера, Надзея, Любоў? Адказ - у кожным з нас”.


                                                       Лявон Вольскі

Што ў свеце слаты ды імжы
Не мусяць памерці пачуцці,
Нібыта зімою бамжы.

І Вера не мусіць быць страчанай,
Як тая валізка ў метро,
Бо будзе халодна і страшна нам
Бязвернай сібернай парой.

Як верыць тым, хто нахлусіць і пакрадзе?
Ніхто нікому ўжо не верыць і нідзе.
Як верыць у шчаслівы час і лепшы дзень,
Калі наўкол няма людзей, няма людзей?

Я веру, і вы мне паверце:
У свеце, дзе ўсіх не сагрэць,
Надзея не мусіць памерці,
Хіба што крыху захварэць...
Хіба што крыху пахіснуцца,
Але не пад лёд галавой...
Надзея не мусіць загнуцца
Ў халодных палях пад Масквой.

Няўдалы ход, згасае год, згасае дзень,
І ў людзей няма надзей, няма надзей.
За крокам крок, за годам год ідзе ў тузе,
І ў людзей няма надзей, няма надзей.

А я спадзяюся і веру,
Што з нашых халодных краёў
Не выправіцца ў вырай
З чародамі птушак Любоў,
Не будзе ахвяраю зайздрасці,
Ня вып’е атруту да дна.
І ў кроку адным ад нянавісці
Нас тут не пакіне яна.

Заўжды імжыць, няма як жыць, як тут любіць?
Як тут любіць, калі ўсё жыццё баліць?
Як тут любіць, калі змагаешся, каб быць?
Каго любіць, калі ўсіх вучылі біць?

А я спадзяюся і веру…
-33%
-50%
-20%
-14%
-20%
-10%
-5%
-10%
-20%