“Дык што — усё? Ад нас нічога не залежыць? Мы сапраўды ні на што не ўплываем? Няўжо напраўду застаецца толькі эміграцыя?” — пытаецца лідар гурта “Крамбамбуля” Лявон Вольскі, прадстаўляючы наведнікам TUT.BY трэйлер да відэакліпа на новую кампазіцыю “Вера, надзея, любоў”, запісаную разам з Ганнай Хітрык. Прэм’ера відэа адбудзецца 22 сакавіка.



“Усё часцей чуеш шматкі безнадзейных фразаў: “Гэтай зямлі ўжо нічога не дапаможа”, “Гэта, напэўна, вельмі надоўга”, “Вось і жывіце самі ў сваім калгасе”…

Роспач, паняверка, расчараванне… Гэтыя пачуцці ахапляюць ўсё большую колькасць людзей.

Хацелася Калядаў, цуду, дзіцячых адчуванняў, а давялося пісаць святочныя паштоўкі ў вязніцу…

Хацелася слухаць улюбёнае радыё, але на гэтай хвалі — цішыня.

Хацелася глытку свабоды на канцэрце ўлюбёнага гурту… Замест гэтага панура цягнешся здаваць квіток.

Таленавітыя, амбітныя, адукаваныя людзі штодня з’язджаюць з краіны. На Захад, на Ўсход, ва ўсіх накірунках.

Стаміліся ад хамства, ад шэрасці, ад адсутнасці перспектывы. Ад прапаганды, ад страху, ад вычварных правілаў гульні. Ад непажаданых тэмаў, ад кар’ернага росту спрытных мужычкоў і кабетак, якія ўмеюць у патрэбны час вымаўляць патрэбныя словы…

Дык што — усё? Ад нас нічога не залежыць? Мы сапраўды ні на што не ўплываем? Няўжо напраўду застаецца толькі эміграцыя? Ці то на радзіме — унутраная, ці ў іншай краіне — натуральная?

Што пераможа – роспач, расчараванне, нянавісць? Ці Вера, Надзея, Любоў? Адказ — у кожным з нас”.

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.

Спампаваць вiдэа

Здымкі кліпа па песню “Вера, надзея, любоў” адбыліся ўсяго за тры дні да таго, як Ганна Хітрык нарадзіла першынца Сцяпана. Прэм’ера відэа адбудзецца 22 сакавіка на партале TUT.BY. Не прапусціце!
{banner_819}{banner_825}
-25%
-20%
-50%
-20%
-30%
-10%
-10%
0063385