Мікалай Дубавіцкі, / Мікалай Дубавіцкі

Прэм’ера спэктаклю па п’есе Францішка Аляхновіча “Пан міністар” адбылася на сцэне Тэатра юнага гледача 5 сакавіка.

Часовая сцэна ТЮГу размесцілася ў Доме літатаратара. Пастаноўку “Пана міністра” смела можна ставіць у лік галоўных тэатральных падзеяў у 2011 годзе. Хоць бы з той прычыны, што Францішка Аляхновіча на беларускай сцэне ставяць вельмі рэдка, а "Пана міністра" у Мінску дык наогул не бачылі з 40-х гадоў мінулага стагоддзя.



Апошні раз спектакль дэманстравалі ў Мінскім гарадскім тэатры. Цікава, што менавіта на яго паказе 22 чэрвеня 1943 годзе быў здзейснены замах на гаўляйтэра Кубэ.

За абноўленую пастаноўку "Пана міністра" ўзяўся режысёр Уладзімір Савіцкі, цяперашні мастацкі кіраўнік Тэатра юнага гледача, які доўгі час працаваў у Купалаўскім тэатры, дзе паставіў такія спектаклі, як "Беларусь у фантастычных апавяданнях" , "Балада пра каханне" паводле "Альпійскай балады", "Дзікае паляванне караля Стаха" і "Сны аб Беларусі". Савіцкі быў якраз першым режысёрам, які вярнуў з небыцця творы Аляхновіча. Яшчэ ў 1991 годзе ён ставіў "Няскончаную драму" у тэатры-студыі "Абзац". Тады для яго стала зразумела тое, што гэта драматург еўрапейскага маштаба.

Перад прэм’ерай Уладзімір Савіцкі прызнаецца, што хацеў нечым уразіць гледачоў і ў пошуках вартай п’есы ўзгадаў пра "Пана міністра": "У гэтым творы няма станоўчага персанажа, як у Гогаля. Там ёсць смех, і гэты смех гратэсковы. Адсюль жанр – фарс. Такія персанажы ўзнікаюць на зломе часу, калі ўсё неўладкавана, калі згублены арыентыры і зніжаны планкі. І колькі не распавядай пра гэта, усё адно гісторыя паўтараецца, ізноў узнікаюць хвалі пены і бруду, і на іх ізноў паўстае ваяўнічая пасрэднасць, якая пачынае дыктаваць усё і ўсім, зацягваючы сваімі трызненнямі і фантазіямі астатніх у вір".

Галоўны герой спектакля "Пан міністр" – свінабой Філімон Пупкін, які задумаў здабыць любымі сродкамі пасаду міністра. "Міністра культуры! Не…Міністра асветы! Не – лепш міністра фінансаў", - разважае ён. Але для дасягнення мэты яшчэ трэба прыдумаць псеўданім, стварыць сабе адпаведны імідж, трапіць на старонкі газетаў і "прапіярыцца" як след. На гэтым фоне разгортваюцца і любоўныя інтрыгі, бо Пупкін надта любіць маладзенькіх дзяўчат. Яго пакмненні зусім не падзяляе каханка героя, якая надумала перашкодзіць яго планам…



Ролю Пупкіна выконвае актор Аляксандр Палазкоў. Вось як ён адгукаецца пра свайго героя: "Гэта чалавек, які нарадзіўся тут. Магчыма жыццё яго пакрыўдзіла крыху больш, чым іншых. Можа яго ў школе дражнілі, таму ў яго склаліся комплексы. Але ён мусіць адкрываць сябе свету і думае, што прынясе гэтым карысць. Але яго дзеянні аказваюцца прасякнутымі той ранейшай рэакцыяй свету на яго – злосцю і нянавісцю. Ён думае, што робіць дабро, але ў аснове яго імкненняў зло. Таму нічога ў свеце беспакарана не праходзіць. Калі мы пакрыўдзім такога маленькага Пупкіна аднойчы, то ён можа вырасці і нарабіць шмат бяды".

У дзеі таксама задзейнічаны заслужаны артыст Беларусі Леанід Улашчанка, акторы Мікалай Лявончык, Міхаіл Казлоў, Наталля Гарбаценка, Таццяна Чардынцава, Юлія Смірнова. Песні для пастаноўкі напісаў Лявон Вольскі. Гэты спектакль Тэатра юнага гледача разлічаны на дарослую аўдыторыю. Паказваць яго будуць на часовай пляцоўцы тэатру ў Доме літаратараў.

Фота: Настасся Міхейчык
{banner_819}{banner_825}
-40%
-60%
-20%
-30%
-30%
-30%
-10%
-20%
-30%
0063108