Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
Общество
В мире
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2829301234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    2627282930311
  • Популярное

Кругозор


Алексей Вайткун,

На пачатку кастрычніка ўбачыла свет кніга Андрэя Лянкевіча "Паганства", якая была надрукаваная ў Літве. Паганства мае тысячагадовыя карані, але пра яго мала што вядома, лічыць Андрэй Лянкевіч. Пры дапамозе фатаграфіі ён вырашыў паказаць паганскія традыцыі і звычаі, якія да гэтага часу жывыя ў Беларусі. 

У хуткім часе адбудзецца прэзентацыя кнігі, а пакуль фотамастак расказаў пра яе ў прамым эфіры TUT.BY.


 
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Запампаваць відэа 

Чаму вы звярнуліся менавіта да гэтай тэмы? 

Апошнім часам я пачаў разумець, што фотаздымак для мяне – гэта своеасаблівы псіхааналіз самаго сябе, а таксама і адказы на пытанні. І толькі пасля таго, як тэма была зроблена і раскрыта, я зразумеў, чаму я пачаў гэта і што хацеў адкрыць для сябе. Для мяне гэта было адказам на такое вялікае пытанне – хто мы і хто я? Хто такія беларусы?

Пакуль яшчэ няма агульнай канцэпцыі наконт беларусаў. Такім чынам, гэта кніга – адзін з суб’ектыўных адказаў на гэта пытанне.

Гэта ваш уласны пошук адказа на гэтае пытанне?

Так. Гэта вельмі суб’ектыўная рэч, і я вельмі ўдзячны ўсім тым людзям, якія дачыніліся да кнігі. Для мяне вельмі значным было тое, што яны ўсе ўваходзілі ў тэмы, і з іх боку гэта быў не толькі тэхнічны блок выканання працы.

Колькі цягнуўся ваш пошук адказу на пытанне?

Самі фотаздымкі я рабіў каля трох год, а на кнігу ў мяне сышоў роўненька адзін год, пачынаючы ад працы над першымі дызайнам і да непасрэднага выхаду самой кнігі.

Як вы шукалі месцы?

Гэта была папярэдняя дамоўленасць з Ірынай Мазюк, і мы шукалі толькі тыя месцы, дзе традыцыя яшчэ захавалася ў тым выглядзе, у якім яе можна было пабачыць і сто, і дзвесці гадоў таму, і якая не перапынілася. Але гэта ў нас атрымалася на 99 %. Не трэба быць вельмі разумным, каб разумець, што нейкія элементы пераменаў прынесла і хрысціянская культура. Менавіта сам час змяніў гэтыя традыцыі і тое, як яны выглядаюць, ды і само разуменне гэтага – таксама.

У кнізе сабраныя здымкі традыцый – з аднаго боку і сакраментальных прадметаў, жывёл, раслін, з’яў – з другога. Гэта для мяне і ёсць паганства. Таксама для мяне гэта нейкае станаўленне да навакольнага ассяроддзя, да прыроды і да самога сябе, калі гэта гармонія, жыццё, з разуменнем таго, што адбываецца навокал. Менавіта таму я звярнуўся таксама і да жывёл, з якімі атрымалася вельмі цікавая гісторыя. Я доўга думаў, як гэта зрабіць. І ў выніку я пачаў здымаць нежывых, жывёл у музеях, галерэях, на паляўнічых выставах…

Гэта значыць, тое, што сёння сімвалічна?

Так, бо яны нібыта і жывыя, і нежывыя, ці – забітыя, каб быць жывымі. 

Усе вашы фотаздымкі – чорна-белыя?

Так. Мне падалося, што такой мовай будзе найлепш падаваць гісторыю. Зараз вы можаце ўбачыць на здымку традыцыю Куста, калі жанчыну апраналі ў лісце. На Палессі гэтую традыцыю можна яшчэ сустрэць у некаторых вёсках. Па адной з версій у лісце апраналі дзяўчыну, у якой не было бацькоў, пасля чаго яна ішла па вёсцы і збірала пасаг, каб ёй было з чым выйсці замуж.

А як на вас рэагавалі? Вам жа напэўна трэба было не перашкодзіць і неяк назіраць за таямніцай тых, хто прымаў у гэтым удзел? Як вас успрымалі з вашай фотакамерай?

Калі казаць нешта пра сакрамэнт, то я бы сказаў так: па вялікаму рахунку тое, што вы бачыце ў кнізе, не існуе ў рэальнасці. Яно існуе толькі на фотаздымках. Калі б я зфатаграфаваў гэта у колеры, то вы б убачылі звычайную беларускую традыцыю – карагод, песні, спевы… Таму трэба разумець, што збольшага тое, што вы ўбачыце на здымках, існуе не ў рэальнасці, а ў маім унутраным свеце, маім разуменні. Менавіта для гэтага я туды прыехаў і знайшоў тое, што шукаў. Калі вы будзеце праглядаць кнігу, то памятайце, што тое, што вы будзеце бачыць на здымках, ёсць у выглядзе традыцыі, але я хацеў паказаць гэта менавіта так, як яно магло быць на самой справе вельмі даўно. Фатографы – суб’ектыўныя людзі, якія часам і ў большасці выпадкаў здымаюць тое, чаго на самой справе няма.

Напрыклад… Зараз на здымку вы бачыце стол для варажбы. Па здымку вы можаце самі зразумець, што гэта звязана з варажбой – з левага боку можна ўбачыць сваеасаблівы прывід. На самой справе гэты стол стаіць у музее архітэктуры ў Строчыцах.

Так вы перадаеце саму атмасферу. Але па сутнасці,
гэта звычайны музейны экспанат, і дзякуючы пэўным фактарам, якія зышліся, у выніку вы атрымалі тое, што мы і бачым на здымку?

Таму я і не веру фатаграфіі. Папрацаваўшы ў розных галінах,звязаных з фотаздымкамі, хачу сказаць – не верце фатографам, бо з адной і той жа падзеі яны могуць зрабіць зусім розныя фотаздымкі.

А для чаго гэта ўсё?

Напрыклад, вы працуеце ў адной газеце, а я – у другой, і нашы газеты “думаюць” па-рознаму. У выніку, з адной падзеі мы з вамі зробім розныя здымкі. Гэта калі казаць пра просты падыход. Фатограф паказвае тыя гісторыі, якія ён хоча расказаць, і менавіта таму ён і бывае суб’ектыўным.

Усе тыя фатографы, з якімі мне пашчасціла размаўляць і ў якіх мне таксама пашчасціла і вучыцца, былі супераб’ектыўнымі і радыкальнымі людзьмі. Таму яны і цікавыя, што бачаць тое, чаго не бачаць іншыя людзі, расказваюць тое, што сапраўды значна ў першую чаргу для іх. Я таксама з’яўляюся такім жа, як і яны.

Так можна зрабіць падзею з той падзеі, якая на претэндуе на падзею?

Канешне. Ёсць, напрыклад, агенцыя NOOR, якая ўключае ў сябе 12 сусветных фатографаў,якія на працягу трох месяцаў фатаграфалі глабальная пацяпленне па ўсёй планеце. У выніку яны зрабілі адкрыццё выставы ў Капенгагене падчас саміту, на якім была падпісана хартыя наконт глабальнага пацяплення. І толькі менавіта гэтыя фатографы паказалі людзям, што ўсё вельмі сур’ёзна, што гэта не проста гульня розных палітыкаў ці краін, а што гэта – наша хата, у якой мы ўсе жывем, і ўсім нашым дзецям будзе хана. Таму трэба на гэта звярнуць сваю ўвагу.

А што было на тых здымках?

Там быў увесь свет, у якім адбываюцца тыя ці іншыя прыродныя з’явы, але не катаклізмы, бо катаклізмы – гэта ўжо нейкі вынік.

Як аднойчы сказаў Майкл Джэксан, гэта цягнік, які хутка зыйдзе з рэек. Людзі! Мы яшчэ паспеем яго спрыпыніць!..

Так, вернемся да вашых фотаздымкаў….

Гэта звычайная дарога і звычайнае скрыжаванне. І калі б вы стаялі на тым скрыжаванні, то ніколі б не ўбачылі там таго, што вы бачыце зараз. Гэта таксама вельмі сакраментальная і значная з’ява ў культуры паганства – выбар сакральнага месца, з якім таксама звязаныя нейкія традыцыі і абрады.
У мінулым гэта было вельмі значным месцам для нашых продкаў. Напрыклад, менавіта на скрыжаванні запальвалі Купальскае вогнішча.

Дзякуючы маім здымкам і тлумачэнням у кнізе, якія дае Ірына Мазюк, вы можаце крыху інакш паставіцца да гэтага і зразумець, што тыя рэчы, якія ёсць вакол нас, часам зусім не такія простыя, як могуць здавацца.

Ці былі ў вашай працы нейкія цікавыя адкрыцці?

Перш за ўсё адзначу тое, што беларуская культура пачынаецца не ў 1991 ці 1994 годзе, а тысячы гадоў таму. Гэта такі пласт, пра які шмат кажа спадар Хаменка, а таксама тыя, хто мае дачыненне да культуры. Беларусь мае глыбінную культуру. Таму гэта адзін з тых маленькіх прыкладаў таго, што можна паказваць, пра што можна расказваць і чаму трэба вучыць дзяцей у школах.

Таксама я хацеў бы папрасіць работнікаў бібліятэк звярнуцца да мяне, таму што я з вялікім задавальненнем падарыў бы ім сваю кнігу.

Для гэтага ў вас ёсць некалькі экзэмпляраў, якія б вы хацелі перадаць?

Канешне. Гэта кніга – адзін з тых вынікаў працы, які я мушу зараз вярнуць. Гэта было такое адкрыццё, якім мне хацелася б падзяліцца. Самае цікавае ў тым, што я ўжо пачаў раздаваць свае кнігі тым, каго я фатаграфаў, і мяне вельмі здзівіла, калі людзі пачыналі на старонках кнігі шукаць менавіта сябе, а не разглядаць самі з’явы. І ў выніку яны знаходзілі сябе на тых здымках, дзе амаль нічога нельга было пазнаць. І ўсе пыталіся – што такое паганства. На што я адказваў: “Гэта вы”.

Напрыклад, вось гэты здымак для мяне – сваеасаблівы атлас нашай культуры. На самым версе пасяродку – казка, а пасля, з левага боку, – рэлігійная казка, хрысціянства, з правага – камуністычная, а ўнізе – паганства, падрыхтоўка да паганскага свята.

А пра што гэта кажа менавіта вам?

Да таго, што адбываецца зараз, нельга ставіцца проста і казаць, што зараз усё альбо белае, альбо чорнае. Калі да цябе было столькі размоў, з’яў, людзей – не мае сэнсу казаць, што гэтага не было, ці што гэта не правільна.

Вас не запрашалі прымаць непасрэдны ўдзел у тым, што вы здымалі?

Гэта вельмі сурьезная рэч, як мне падаецца. Гэта абрад, а для большасці – традыцыя. На што я бы хацеў звярнуць вашу ўвагу і падзяліцца, што для большасці гэта традыцыя, якую трэба проста спяваць ці весці карагодам. Але я сустракаў людзей, па вачах якіх бачыў, што яны добра разумеюць тое, што адбываецца – чаму менавіта гэтая песня тут, а карагод – там.

Я заўсёды ставіўся да таго, што адбывалася, менавіта назіральнікам. Жыхарам той ці іншай вёскі заўсёды тлумачыў, што я прыехаў да іх, каб расказаць пра іх абрад ці традыцыю, паглядзець, як гэта адбываецца і паспрабаваць гэта пераказаць.

Ці ёсць ужо нейкая рэакцыя людзей на кнігу? Як рэагавалі вашы сябры? Вы заўважылі тое, як людзі рэагавалі на вашы здымкі?

Больш з тых людзей, якія пачыналі разглядаць кнігу, у выніку вярталіся да пачатку, перагортвалі старонкі і вярталіся наперад. Для мяне гэта было самай галоўнай рэакцыяй. Мне хочацца верыць у тое, што гэта кніга – няпростая і што яе нельга праглядзець і паставіць на паліцу. І гэта працуе, таму што ў ёй так усё зроблена дзякуючы Сяргею Шабохіну, што вы проста не можаце не вярнуцца, таму што там усё развіваецца. Гэта можна адчуць нейкім сваім унутранным адчуваннем.

Што таксама для мяне важна ў гэтай кнізе – невялічкія подпісы, якія расказваюць пра ту ці іншую падзею.

А ёсць негатыўныя водгукі?

Гэта не столькі негатыўнае, колькі… як сказала адна мая сваячка – цяжкае, чорна-белае, дэпрэсіўнае…

З чым вы гэта звязваеце?

Я звязваю гэта з чорна-белымі фотаздымкамі. Зразумела, што ёсць і розныя людзі, і розныя пазіцыі, патрабаванні да жыцця, жаданні бачыць. У кагосьці няпростае жыццё, таму яны жадаюць глядзець, магчыма, на сонейка ці на турэцкі бераг, ці на нешта яшчэ. Я добра разумею гэта і таму прымаю гэтую пазіцыю. У мяне таксама пасля гэтых фотаздымкаў іншы раз з’яўляецца жаданне ўцячы. І я ўцёк – зараз здымаю ўжо зусім іншае.

Гэта як аўтарскае кіно, якое ты дазіруеш – ў нейкі момант там усё лягло і супала. Схадзіўшы раз, на другі сеанс ты ўжо не пойдзеш, таму што ўсё, што табе было трэба, ужо схапіў. І ў другі раз ты да яго вернешся толькі тады, калі гэта зноў ўсё складзецца, у тым ліку і твае эмоцыі… А з якога боку вы пазналі сябе? Што вы адкрылі ў сабе, дзякуючы гэтай працы і сустрэчам з усімі гэтымі людзьмі?

Улічваючы тое, што я ў большасці сваёй хрысціянін, у ва мне ёсць усё ж і крыху гэтага паганскага пачатку ці паганскай прыроды. Таму я спрабую разумець з’явы вакол сябе, слухаць людзей і адчуваць тое, што адбываецца. І менавіта ў гэтым сэнсе я крыху выпадаю з хрысціянскай традыцыі.

Вас гэта не палохае?

Не, а чаму гэта павінна палохаць? Як аказалася, большасць людзей з майго асяродку жывуць у нейкім адчуванні прасторы. Калі з Масквы да нас прыязджала фотарэдактар Ганна Шпакава, яна ішла па Мінску і згубіла швэдар. Той чалавек, з якім яна на той момант была, казаў, што трэба хуценька ісці шукаць. На што яна адказала, што не трэба, усё нармальна, што у яе такія стасункі з прасторай. Вось і ў мяне такія стасункі.

У мяне таксама быў выпадак, калі я згубіў ключы. А праз два дні быў мой дзень нараджэння. У той дзень мы проста шлі па праспекце і на шапіку “Газеты” я ўбачыў аб’яву “Хто згубіў ключы?” і вырашыў спытацца. Пасля мы прыйшлі да таго чалавека, які даў аб’яву, і я пацікавіўся, ці такія былі ключы, і паказаў другі звязак. І нам дастаюць…мае ключы! За што я быў шчыра ўдзячны.

Вось яны, гэтыя стасункі з асяроддзем – зышло, а потым вярнулася… Лепш спакойна рэагаваць, спакойна адкрыцца… Не трэба ваяваць з прасторай. Відаць, гэта такая філасофія Гандзі – не ваюйце, войны трэба весці мірна. Гэта ж проста, таму што ўсё роўна дабро пераважыць. Таксама, гэта і мая такая думка.

Як павінен адносіцца да кнігі той, хто возьме яе ў свае рукі? Як яе глядзець? 

Гэта як частка нашага з вамі дыялогу. Я ж не кажу вам перад пачаткам размовы – так, сядзьце вось так, рукі пакладзіце сюды, а перад размовай пачытайце тое і тое. Гэта ж проста кніга, і да яе трэба ставіцца як да кнігі. А адкрываць ці не адкрываць гэтую кнігу – асабісты выбар кожнага з нас.

Ці будуць ў вас яшчэ якія-небудзь падобныя праекты?

Наступным маім крокам стане вэб-старонка ў інтэрнэце. І гэта будзе адзін з крокаў пашырэння. Мы зробім так, каб усе жадаючыя маглі паглядзець фотаздымкі і інфармацыю да іх. Нават зараз я ўжо адышоў ад гэтай тэмы і раблю зусім іншыя рэчы. Напрыклад, фатаграфую кветкі, клумбы, колер і многае іншае.


А чаму вы надаеце такое значэнне гэтаму праекту?

Я не надаваў гэтаму праекту аніякага значэння. Вы трошкі перабольшваеце. Я расказаў пра сваё стаўленне. Гэта мае значэнне для мяне і тых людзей, якія рабілі гэты праект. Пройдзе нейкі час і тады ўсё стане на свае месцы. Як і шмат чаго з нашай культуры. Напрыклад, зараз чагосьці няма, але яно будзе потым, проста яшчэ не настаў час тых людзей. Так і з гэтай кнігай. Чаму я хачу яе аддаць у бібліятэку? Такім чынам я хачу, каб яна захавалася, каб той чалавек, якому гэты цікава і які шукае адказы, прыйшоў, разгарнуў яе і зразумеў, дзе можна знайсці адказ.

Таксама ў гэтай кнізе ёсць назвы ўсіх вёсак і даты тых ці іншых традыцый. Спісак вёсак – гэта сваеасаблівы атлас, па якім можна выбраць тую ці іншую з іх і паехаць туды пафатаграфаць ці проста паглядзець.

Для жыхароў гэтых вёсак вельма важна тое, каб іх традыцыі засталіся, захаваліся. А калі будуць прыязджаць людзі і будзе такая ўвага менавіта да традыцый, то застаецца вялікая надзея. Але, канешне, у большасці выпадкаў яна знікае, таму што збольшага традыцыя існуе, калі яна ізаляваная. Я ведаю шмат людзей, якія маюць дачыненне да гэтай культуры і якія захоўваюць гэта і нікому не паказваюць.

Я б хацеў зараз падзякаваць усім тым, хто працаваў над кнігай, у тым ліку Юлі Качанавай, якая фантастычна працавала з фотаздымкамі, і Святлане Паляшчук, якая напісала фантастычны тэкст і ўводзіны. Таксама вялікі дзякуй нямецкаму Фонду Маршала, які зрабіў з PDF проста фантастычную кнігу.

Шчыра запрашаю на прэзентацыю, якая адбудзецца ў Мінску, 12 лістапада, у 19.00, ў Інстытуце імя Гётэ ў Мінску (вул. Веры Харужай, 25/3).

Прыходзьце адразу пасля працы – будзем слухаць спевы!
 
TUT.BY – дыялогі пра культуру…