Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293012345

Связаться
с редакцией!

Расскажите нам о происшествии или важном факте, который может представлять общественный интерес!

  • Популярное

Культура

23 сентября 2010 в 10:45

26 верасня адбудзецца ўрачыстае закрыццё Першага міжнароднага сімпозіума па скульптуры ў кітайскім горадзе Таньшані.

Сярод 40 мастакоў з 20 краін у гэтым міжнародным форуме ўдзельнічае і беларускі творца Віктар Копач. Яго сустрэча з кітайскай зямлёй і ўдзел у шматлікіх пленэрах адбываецца не ўпершыню. Як прызнаецца сам мастак, у Кітаі зараз настолькі актыўна развіваецца культурнае жыццё і такую ўвагу надаюць менавіта гарадской скульптуры, што для творцы проста неабходна пры магчымасці тут папрацаваць і паўдзельнічаць у мерапрыемствах такога кшталту. 

Работа Віктара Копача "Узыход сонца", адабраная камісіяй сімпозіума, будзе ўвасоблена ў ружовым мармуры, вельмі рэдкім і прыгожым камяні, які ёсць толькі ў Кітаі і Партугаліі. Вынікам гэтай працы стане напаўненне скульптурамі ўдзельнікаў форуму аднаго з найпрыгажэйшых і найноўшых паркаў Таншаня - Наньху. Трэба нагадаць, што горад Таньшань цяпер называюць горадам-Феніксам, паколькі ў час трагічнага землятрусу 1976 года ён быў цалкам зруйнаваны. Аднак за гэтыя гады нібы фантастычная міфічная птушка паўстаў з руінаў і зараз з'яўляецца адным з моцных індустрыяльных цэнтраў Кітая. Кіраўнікі горада і арганізатары сімпозіума перакананы, што сучасны чалавек мусіць не толькі звяртаць увагу на працу, але і думаць пра вечнае, пра культуру і мастацтва, менавіта таму было вырашана ўпершыню правесці такую маштабную міжнародную сустрэчу мастакоў, каб у гарадскім парку Наньху застаўся прыгожы мастацкі след гасцей форуму. А для скульптараў быць піянерамі, здаецца, справа гонару і пэўных творчых амбіцый. 















Віктар Копач

Работа Вiктара яшчэ не завершана.




Мiнулыя работы Вiктара.





 Вольга Гальпяровiч, belarusian.cri.cn