Дыла Язэп (Восіп Лявонавіч) – беларускі празаік, драматург, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся 2 (14) красавіка 1880 года ў г. Слуцку ў сям’і службоўца. Вучыўся ў Слуцкай гімназіі (1890–1898), Юр’еўскім (Тартускім) ветэрынарным інстытуце (1899 – 1903), з якога быў выключаны за ўдзел у антыўрадавых выступленнях без права паступлення ў іншыя вышэйшыя навучальныя ўстановы.

У 1906 – 1918 гг. працаваў у выдавецтвах Пецярбурга, Арэнбурга, Казані, Масквы, быў асабіста знаёмы з А.Купрыным, Л.Андрэевым, М.Арцыбашавым і іншымі рускімі пісьменнікамі.

Са снежня 1918 па люты 1919 года працаваў наркомам працы ў Часовым рабоча-сялянскім Савецкім урадзе Беларусі. У 1921 – 1924 гг. – на розных кіруючых пасадах: старшыня Цэнтрасаюза, старшыня Дзяржаўнай планавай камісіі БССР, намеснік старшыні па раяніраванні БССР. Кароткі час працаваў у толькі што створаным. Інстытутце беларускай культуры. Разам з прафесарам У.Пічэтам, акадэмікам Я.Карскім распрацоўваў статут Інбелкульта, з’яўляўся правадзейным членам гэтай установы.

Здымкi павялiчваюцца








У красавіку 1925 года быў прызначаны дырэктарам Беларускага тэатра імя Я.Купалы (БДТ-1).

З кастрычніка 1926 па 1928 год – ізноў на працы ў Інбелкульце: вучоны сакратар, а таксама загадчык секцыі па вывучэнні беларускага мастацтва.

Некаторы час (звыш сямі месяцаў) загадваў літаратурна-мастацкімі справамі ў Белдзяржкіно, а з красавіка 1929г. працаваў інспектарам Галоўмастацтва Наркамасветы.

Безпадстаўна арыштаваны 6 жніўня 1930 г. і асуджаны на 5 гадоў з высылкай на Урал у г. Кунгур. Пасля некаторы час жыў у Яраслаўлі, потым у Саратаве. У жніўні 1938 года ізноў арыштаваны, у сакавіку 1939 г. вызвалены. Рэабілітаваны 15.11.1957 г.

Першая літаратурная публікацыя Я.Дылы з’явілася ў 1912 г. у газеце “Наша ніва”. Ён – аўтар шэрагу публіцыстычных артыкулаў, п’ес, аповесці, няскончанага рамана, успамінаў, прац, прысвечаных тэатральнаму жыццю Беларусі, гісторыі кнігі.

Памёр 7 красавіка 1973 года ў Саратаве.

Прадстаўленыя дакументы захоўваюцца ў Цэнтральная навуковай бібліятэке імя Якуба Коласа НАН Беларусі ў асабістым архіве Язэпа Дылы.

TUT.BY – рукапісы не гараць…

Таксама чытайце:

Рукапiсы не гараць. Кандрат Крапіва

 
{banner_819}{banner_825}
-20%
-50%
-10%
-50%
-60%
-75%
-20%
-50%
0063385