НОВОСТИ

Мультимедиа
Новости по теме
Другие новости

Рукапiсы не гараць. Кандрат Крапіва

05.03.2010, 19:17 Культура
  • Аляксей Вайткун, Алёна Андрэева, TUT.BY

Дзядзька Якуб, дзядзька Кандрат, дзядзька Рыгор... Беларускія пісьменнікі ўжо даўно сталі для нас добра знаёмымі, шанаванымі, роднымі. Многія вершы мы цытуем нашым блізкім, а характары і вобразы назіраем і ў сучасным жыцці.

Пералічваць творы Кандрата Крапівы, які сёння адзначыў бы свае 114-ыя народзіны, няма сэнсу. Дзякуючы супрацоўнікам аддзела рэдкіх кнігаў і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у гэты дзень мы маем магчымасць паказаць вам некалькі аўтографаў выбітнага класіка. Зірніце на іх, а лепш уважліва перачытайце радкі, параўнайце чарнавікі з арыгіналамі твораў. Толькі такім чынам можна даведацца, як мог бы выглядаць той ці іншы твор, каб лёс склаўся іначай. Апроч гэтага паказваем некалькі фотаздымкаў, аўтограф Сяргея Міхалкова і разгортку нататніка дзядзькі Кандрата. Ну а самую вядомую байку класіка “Дыпламаваны баран”, у выкананні народнага артыста Генаддзя Аўсяннікава слухайце TUT.

Здымкi павялiчваюцца

 
Мал.№1. Чарнавы аўтограф першай старонкі п’есы “На вастрыі”. 1981 г.

Мал.№2. Запісная кніжка з запісамі дзённікавага характару пра паездку ў Лондан у складзе дэлегацыі БССР для удзелу ў рабоце 1-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. 1946 г. У кніжцы, апрача запісаў пра работу сессіі, занатаваны вельмі цікавыя ўраджанні К.Крапівы ад “капіталістычнага” ладу жыцця ў Англіі.

Мал.№3. Чарнавы аўтограф байкі “Генетычны код, або Асёл у палоску”. 1981 г.

Мал.№4. Чатырохрадкоўе С.Міхалкова, прысвечанае К.Крапіве, у сувязі з 60-годдзем з дня яго нараджэння. 1956 г. Верш напісаны на вокладцы віншавальнага адраса Праўлення Саюза пісьменнікаў СССР.

Мал.№5. Дыплом лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР за п’есу “Пяюць жаваранкі”. 1951 г.

Мал.№6. Чарнавы аўтограф байкі “Калі пара крычаць “ура”. 1981 г.
В статье

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Новости за 05.03.2010  |  Все новости рубрики

послать другу  версия для печати поделиться:               

Код ссылки на статью

вверх

РЕСУРСЫ ПОРТАЛА

РЕСУРСЫ ПОРТАЛА