"Мы ствараем партрэты жанчын, мы шукаем разгадку іх сутнасці. Жанчына-творца. Жанчына-маці. Жанчына-каханка. Жанчына як яна ёсць…На ўласнай тэрыторыі"

 
Радыё “Культура” прэзентуе мультымедыйны праект “Горад жанчын”. З 26 лютага па 13 сакавіка ў галерэі Універсітэта культуры і мастацтваў (Палац Рэспублікі) будуць прадстаўленыя 30 партрэтаў і 30 інтэрв’ю з унікальнымі жанчынамі нашага горада. Пачуць інтэрв’ю дапаможа мабільны тэлефон, які падчас выставы ператворыцца ў аўдыёгід.
 
Яны жывуць побач. Магчыма, у суседнім доме ці пад’ездзе. Яны ходзяць па адных з намі вуліцах, дыхаюць адным паветрам і наведваюць тыя ж крамы. Аднак гэтыя ў поўнай меры зямныя жанчыны зробяць гонар любой краіне. Іх партрэты атрымліваюцца нібы сатканымі з усмешкі і позірку, выпадковых слоў, подыху і ледзь прыкметных рухаў. Гэта партрэты-ўражанні, партрэты-атмасферы. Хто ўсе гэтыя жанчыны?

Актрысы Таццяна Мархель і Зінаіда Зубкова, музыканты Таццяна Старчанка і Даша Мароз, балерыны Таццяна Яршова і Вольга Гайко, кампазітар Галіна Гарэлава, кінарэжысёр Галіна Адамовіч, культуролаг Юлія Чарняўская, а яшчэ мастачкі, псіхолагі, дызайнеры… У некаторых з іх вобразаў так многа, што складана вылучыць самую адметную грань іх таленту: Ганна Хітрык - актрыса і лідэр гурта “Дзеці дзяцей”, Дзіяна Балыка - драматург, псіхолаг і паэт, Святлана Бень - рэжысёр, актрыса, лідэр гурта “Сярэбранае вяселле”… Унікальныя. Непаўторныя. Зямныя. Усякія…

Пра што?

У хатняй атмасферы і размовы пра творчасць гучаць па-іншаму. Мы сустракаемся з нашымі гераінямі ў іх доме, каб пагаварыць пра жыццё па-за межамі сцэны ці майстэрні. Тут раскрываюцца іншыя, прыхаваныя за публічнасцю, грані - маці, жонкі, гаспадыні…

Аўтары:

Журналіст: Кацярына Сушкевіч. Аўтар і вядучая праграмы “Горад жанчын” на канале “Культура”.

Фатограф: Ягор Войнаў, пераможца фотаконкурсаў: “Драйв” (2007) (Беларусь), “Экалагічная фатаграфія”, “Эбсана” (Масква), “Млын моды” (2005) у намінацыі “Лепшы жаночы партрэт”. Персанальныя і сумесныя выставы ў Беларусі і Расіі.

Стыліст: Лаліта Угуран-Туміловіч, стыліст тэлепраектаў на АНТ, БТ, супрацоўніцтва з кампаніямі "Вэлком", "Кока-Кола", "Верту", "Мілавіца"; праца з эстраднымі выканаўцамі. Удзел у Russisan Fashion Week 2003, 2004, 2006 гг.; удзел у праектах “Славянскі базар”, “Еўрабачанне”.
 
 
 
Беларускі партал TUT.BY на працягу месяца будзе знаёміць вас з жанчынамі, якія сталі гераінямі гэтага праекта.
 
Сёння мы прадстаўляем вам актрысу Зінаіду Зубкову.
 



Зубкова Зінаіда Пятроўна.
Актрыса Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы. Заслужаная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі.

Месца нараджэння - горад Ленінград. Адукацыя - Тэатральна-мастацкі інстытут горад Мінск.

Маці - Еўдакія Іванаўна, швачка-стаханаўка. Бацька - Пётр Сямёнавіч, старшы лейтэнант.

Удава. Яе сям’я - дачка Вольга, танцоўшчыца, зяць Сяргей - доктар навук, біяфізік, унукі - Вара, Іван і Ганна. Месца пражывання сям’і - Германія.

У дзяцінстве захаплялася музыкай, гульнёй у тэатр.

Характар - старанная, але паспешлівая.

Любіць - усмешкі

Не любіць - бруд ва ўсім.

Марыць - пра добрую ролю. Калі б была магчымасць накіравалася б на Усход, дакладней - у Японію.

Па ўнутраным складзе суадносіць сябе: з дрэвам - ліпай, горадам - Юрмалай, птушкай - жоравам, восеньскім надвор’ем.

Крэда - жыць - значыць працаваць

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Канал Культура
Мінск 102,9 FM, УКВ 70,91
Віцебск 99,3 FM
Гомель 91,5 FM
Гродна 95,0 FM
Магілёў 99,1 FM
Брэст 88,5 FM
{banner_819}{banner_825}
-20%
-5%
-45%
-26%
-20%
-20%
-10%
-10%