НОВОСТИ

Мультимедиа
Новости по теме
Другие новости

Rammstein не забароняць, але папросяць не здзекавацца з маральнасці

23.02.2010, 15:31 Культура

Парнаграфічныя здымкі з кліпаў нямецкага гурта Rammstein, якія так уразілі кіраўніка Грамадскага савета па маральнасці Мікалая Чаргінца, міністру культуры Паўлу Латушку ён так і не паказаў. Хаця тэлефонная размова пра “амаральнасць” немцаў у іх учора адбылася. Пра гэта Еўрарадыё расказаў сам Чаргінец.

Мікалай Чаргінец:
“Мы з ім добра пагаварылі, і ён паставіўся з разуменнем да гэтага. Дамовіліся да таго, што тыя, хто запрашаў, змогуць перагаварыць з удзельнікамі гэтага гурта наконт таго, каб яны не дапускалі здзеку над маральнасцю Беларусі”.

Па словах пісьменніка, ён асабіста гаварыў з прадстаўнікамі арганізатара канцэрту - Палацам Рэспублікі, і яму паабяцалі, што не дапусцяць на сцэне таго, што так уразіла сябраў Грамадскага савета па маральнасці. А вось размовы пра забарону канцэрта больш няма. Ён, як і планавалася, адбудзецца 7 сакавіка ў “Мінск-Арэне”.

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.
В статье

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Новости за 23.02.2010  |  Все новости рубрики

послать другу  версия для печати поделиться:               

Код ссылки на статью

вверх

РЕСУРСЫ ПОРТАЛА

РЕСУРСЫ ПОРТАЛА