фотоПасля доўгага перапынку адзін з мастадонтаў беларускага року гурт N.R.M. запісаў новую песню, якую з 5 па 7 лютага ўключна прэзентуе ўсім карыстальнікам парталу TUT.BY. Першымі навінку - песню “Палітыка-паралітыка” - у канцэртным выкананні пачуюць наведнікі чаканага ў Беларусі больш чым год электрычнага канцэрту гурта.

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Спампаваць >>>

Новы твор N.R.M - адказ на сённяшнія рэаліі, у якіх палітыка настолькі шчыльна пераплялася з жыццём, што пачала яго паралізоўваць.

“У нас усё - палітыка: літаратура - палітыка, музыка - палітыка, эканоміка - палітыка, журналістыка - яшчэ якая палітыка!” - кажа Лявон Вольскі, фронтмэн гурта N.R.M

Менавіта гэтая беларуская асаблівасць падштурхнула гурт вярнуцца жанрава ў вірлівыя 90-я, калі, паводле Лявона Вольскага, песні кшталту “Палітыкі-паралітыкі” называлі пагардліва “песнямі-аднадзёнкамі”.

“Тады асабліва папулярна было казаць, што музычны твор ня мусіць замяняць газетны артыкул, - узгадвае лідэр N.R.M. - Таму я кваліфікую “Палітыку-паралітыку” паводле жанру - “песня-аднадзёнка”. А колькі дзён (месяцаў, гадоў?) ужо яна будзе актуальная ў спецыфічнай беларускай рэальнасці, паглядзім”.

Пакуль жа музыкі з задавальненнем прэзентуюць свой новы твор усім карыстальнікам беларускага парталу TUT.BY: “Пампуйце на здароўе і прыходзьце на канцэрт у “Рэактар” 10 лютага!”

Фота: Ingo Petz
{banner_819}{banner_825}
-10%
-15%
-91%
-14%
-21%
-15%
-10%