Малалікасць беларускіх твораў ў рэпертуарах айчынных тэатраў і недахоп кваліфікаваных рэжысёраў - асноўныя праблемы тэатральнай сферы ў Беларусі. Пра гэта на выніковай калегіі Міністэрства культуры ў Мінску заявіў яго кіраўнік Павел Латушка.

Сярод найбольш значных тэатральных падзеяў за мінулы год Павел Латушка назваў міжнародныя фестывалі “Панарама” і “Белая вежа”, рэканструкцыю і пастаноўку на суперсучаснай сцэне Нацыянальнага тэатру оперы і балета беларускай оперы 18 стагоддзя Яна Давіда Голанта “Чужое багацце нікому не служыць", “Каласы пад сярпом тваім” у Тэатры беларускай драматургіі і інш.

“Нягледзячы на цікавыя пастаноўкі, сёння востра стаіць праблема з рэжысёрамі. На жаль маладыя рэжысёры не заяўляюць яркія праекты - у мінулым годзе на міністэрскі конкурс было заяўлена ўсяго восем заявак. Таму мы выдзелілі гранты на пастаноўку спектакляў маладым выпускнікам Акадэміі мастацтва. Гэты вопыт першы і будзе працягвацца, - заявіў Павел Латушка. - Нам трэба сур’ёзна думаць аб стварэнні сістэмы стажыровак найбольш таленавітых кадраў за мяжой, правядзенні майстар-класаў вядомых дзеячаў замежнага тэатральнага мастацтву”.

Апроч гэтага, па словах міністра культуры, істотнай праблемай ёсць адсутнасць пастановак сучасных аўтараў. Творы беларускай драматургіі ў рэпертуарах тэатраў складаюць толькі 25%, а беларускамоўных - усяго 31%. “Гэта супярэчыць прыярытэтам развіцця нацыянальнай культуры, стварэнню ўмоў для творчасці і падтрымкі айчынных аўтараў”, - адзначыў Латушка, паабяцаўшы прыкласці намаганні, каб выправіць сітуацыю.

-10%
-25%
-15%
-30%
-10%
-20%
-10%
-10%
-10%
-10%
-10%