НОВОСТИ

Мультимедиа
Новости по теме
Другие новости

Святочны дыск ад Лявона Вольскага

31.12.2009, 11:17 Культура
30 снежня адбыўся рэліз супольнага праекту "Такога няма нідзе" (CD + DVD), аўтарам усіх песень якога з’яўляецца Лявон Вольскі. Набыць дыскі можна ў крамах "Містэрыя гуку".

У запісе праекту, прысвечанага 60-м гадам мінулага стагоддзя, ўзялі ўдзел Павел Булатнікаў ("Ляпис Трубецкой"), Алег Хаменка ("Палац"), Уладзімір Пугач ("J:морс"), Віталь Артыст ("Без Билета"), Руся (Indiga, Akana-NHS), а таксама акцёры Ганна Хітрык ("ДетиДетей"), Святлана Зелянкоўская, Алег Гарбуз. Апрача музычнага альбому праект мае і відэаверсію з 11 песень.

Лявон Вольскі і Уладзімір Пугач "Такога няма нідзе"

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Віталь Артыст "Джэймс Бонд"

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


"Праект яўляецца псеўдадакументальным пазітыўна-музычным эксперыментам на тэму таго, як бы выглядалі і што бы спявалі яго ўдзельнікі, каб жылі ў тыя часы ў розных краінах свету - ад Францыі, Англіі і ЗША да Беларусі і Кітая. Мне здаецца, што мы зрабілі шэраг сэнсацыйных і нават шакіруючых выкрыццёў", - прызнаўся Лявон.

Алег Хаменка і Каця Пытлева "Рыкша"

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Лявон Вольскі і Павел Булатнікаў "Роля героя"

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


"Такога няма нідзе" пабачыў свет у форме калекцыйнага двухдыскавага (CD + DVD) выдання ў digipack з вялікім буклетам. Акрамя 11 песень праекту абодва дыскі будуць змяшчаць бонусы. На CD таксама будзе змешчана новая кампазіцыя "Дай мне знак" (аўтар і выканаўца Лявон Вольскі), а на DVD - тэксты і акорды да ўсіх песень, фотагалерэя са здымак, а таксама інтэрв’ю з удзельнікамі.
В статье

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Новости за 31.12.2009  |  Все новости рубрики

послать другу  версия для печати поделиться:               

Код ссылки на статью

вверх

РЕСУРСЫ ПОРТАЛА

РЕСУРСЫ ПОРТАЛА